Выбрать главу

Цела прыемна дыхала. Чыстая белая кашуля лягла на плечы з рыпеннем крухмалу. Сонейка наўскос, ветрык у фіранках, за вакном птушкі… Чыстая папера на стале так неадольна вабіць! Мой улюбёны стол! Модныя шарыкавыя асадкі і звыклыя простыя алоўкі, і яшчэ некалькі плінфаў з Полацку.

Цыгарэта разняволіла. Як жа хочацца выпіць, сабраць адарві-рог кампанію і добра так, з адрывам і нахабствам напіцца, пакрычаць пад гітару ў парку і пайсці ў клуб да дзяўчатаў, а потым прыгодаў – сунуць у рыла якомусь нахабулу, збегчы ад нараду. А яшчэ хочацца ў вандроўку, містычную… Каб і гістарычна, і містычна! І шмат прыгодаў, насуперак усім “правільным” і заведзенаму імі парадку! Недзе ў стагоддзе 16-е!

Вакол нудзяць пра кепскае здароўе, шкодныя звычкі, пра смерць. Але якая яна – Смерць? Не тады, калі яе спалохана ўнікаеш, а калі нясеш на той свет зіхценне родных кветак, спеў неўміручых беларускіх жаўрукоў, нястрымны валацужны дух і жывыя зямныя асалоды.

Другая цыгарэта, яшчэ мацней захацелася выпіць… Як там учора ля крамы! Каб не наліў выпівохам віна, ніколі б у жыцці не пачуў такія натхнёныя крыкі: “Вылівай! Вылівай!”

Адамік – сябра, сапраўдны і шчыры, але і ён, і астатнія мяркуюць, што сашлюць мяне ў санаторый і вырашаць маю і сваю праблему! Дзе там! Будзе як летась, зноў павыменьваю жалезныя рублі, буду плаваць праз возера да вёскі, жлукціць ля крамы пляшкі і плыць назад. Ну, ні разу ж не злапалі! Ахоўнікі! Хай зноў дзівяцца, скуль перад абедам, бавячыся на пустым пляжы, маю штодзень гарэзлівы стан! Святыя дурні, стрыманыя праведнікі!

Аднак, някепская ідэя пра выпіванне, пра Смерць і падарожжа на той свет! На той свет у п’яным стане! Насуперак правільнасці жыцця! Каб сваё вар’яцкае Сонца несці ў сабе нават у цемру забыцця! Гэтым варта трохі папсаваць паперу! Вядома ж, у патрэбным настроі і ў лепшым стане! Дзе там схоўчык?! Дзеля такой ідэі віно літаральна неабходнае!

У багажніку ляжаў яшчэ нехта, нерухомы. Падлога была ў ліпкім глеі, пэўна кроў. З галавы нешта густое пакрысе лілося на вочы. На купінах джып падкідала і галава суседа гучна білася аб падлогу. Куды вязуць? Не памятаю, чым скончылася тая бойка ў кавярні?

Ноч, лес, машыны. Іх выцягнулі і паставілі ля выкапанай пясчанай яміны. Суседам амаль безпрытомны, таксама з разбітай патыліцай. Умеюць жа, паскуды, з тылу падбірацца. Фары ў вочы, наперадзе байцы, пэўна “чорная брыгада”. Варта трымацца плячо ў плячо. Вось так з братам і загінем годна!

Нехта па-за машынамі ходзіць з мабілай, гучна з матамі спрачаецца, потым: “понял”. Сядаюць у машыны.

Ноч, лес, яма... і толькі мы ўдваіх. Прытомнасць сыходзіць...

– Отцепите их руки. Ее в эту машину, пацана в ту. Что? Да, ну на х…! Они лозунги кричали? Кого-то оскорбляли, флагами махали, сопротивление оказывали? Так, какого х… вы их сюда притащили? Эй, пацанята, вы кто ваще такие, какого болта вас сюда занесло, и чё в эту картинку вцепились? Ну, почему вам нормально не живется?! Сидели б дома, целовались там, сношались, жизни радовались. Не пойму вас. Что значит “па-іншаму не здольны”? Вот, вы откуда такие взялись, вы что, мутанты, или с другой планеты, или из какого паралельного мира? Все “здольны”, живут себе, учатся, работают, а вы “не здольны”! Родители у вас кто? Правильно, нормальные люди, а вы у них как такие повыростали? Ну, не подкидыши же! Мамка-папка-бабки-дедки по улицам с конём не ходят, и на языке нормальном говорят. Так откуда у них такие детки появляются? Эй, вызывайте скоряк, им сдадим! Какой, на х…, протокол, пусть медики их катают, пусть им мозги полощут!... Живей, олухи, а то до утра тут зависнем!... Капитан, пошли покурим.

– Вась, вот ты мне скажи, мы с ними что, разным воздухом дышим или бульбу какую-то другую едим? Б…, мне вот такие в армии жить спокойно не давали, надо было подрываться еще по ночи, броник хватать, ехать куда-то, мерзнуть в оцеплении. И только из-за того, что вот эти утырки где-то в кучу собрались! Я тоже историю люблю, книжки всякие читаю, нравится мне вся эта хр…нь – про князей там, про битвы, про княжество наше. В школе не любил, у нас историчка такая психическая была, что никто историю не учил. А у тебя?... Нууу, те повезло. Чё тогда после армейки в универ не пошел?... Аааа, это да, это важно, родители дело святое, и дети тоже, хоть и неожиданные!!! Светает уже. Ладно, братан, давай, удачи, это моё последнее дежурство, потом отпуск и переводят в Молодечно. Хочу в универ на заочное поступить, на исторический. Карьеру по идеологии забацаю. Может годов через несколько в наше отделение с лекцией прикачу, мозги вам просвещать! Ты уже, наверно, майора получишь! Ладно. Как там у этих? Да пабачэння, сябра!