Выбрать главу

– Хай моляцца таму, у каго вераць, бо на вайну ідуць... Замоў малебен у Сафіі, а пасля наладзь пір для правадыроў усіх дружынаў. Ды мёду і піва не шкадуйце, хай выправяцца ў паход з добрым настроем. І выкаціце нямецкую бочку, што з караблём адбілі. Сам уздыму першую славу тым віном!

Вечавы галосны зрабіў некалькі крокаў з натоўпа, наблізіўся да вежы і разгарнуў скрутак:

– Месцічы, баярства і асабіста князь Юрый Яраслававіч запрашаюць мніха спыніць вычын стоўпніцтва, зруйнаваць мур вежавы і выйсці да люду, каб прыняць ганаровы пасад епіскапства, бо сваім жыватом сцвердзіў моц веры сваёй, выракся багацця, выканаў подзвіг пустэльніцтва, набыў бяспрыкладны аўтарытэт між усімі хрысціянамі, а златавуснымі сваімі казаннямі, малітвамі і павучаннямі заслужыў паўсельную пашану шчырую. Ад мніха нашага “Слова на Антыпасху” да яго ж чытаем усёй грамадой вечавай, каб адчуў нашае шанаванне ў вежы сваёй замураваны:

“Нынѣ деревья пускаютъ отрасли, и разцвѣтаютъ душистые цвѣты и разливаютъ приятное благоухание; и земледѣльцы, трудясь съ надеждою, призываютъ Христа, подателя плодовъ; такъ и мы были прежде какъ деревья лѣсныя, безплодныя, а нынѣ привилась Христова вѣра къ нашему невѣрию, и привитыя деревья, держась корня Иессеева и произращая цвѣты добродѣтелей, ожидаютъ новаго бытия въ раю Христовомъ; а равно и святители, и игумены, трудящиеся ради Церкви, ожидаютъ отъ Христа награды. Нынѣ словесный пахарь, налагая на словесныхъ тельцовъ духовное ярмо, и погружая крестное рало въ мысленныхъ броздахъ, и проводя борозду покаяния и посѣвая сѣмя духовное, веселится надеждою благъ будущихъ. Нынѣ все древнее закончилось, все стало новымъ ради воскресения. Нынѣ наводняются рѣки апостольския, размножаются рыбы словесныя, и рыбари, измѣривъ глубину Божия вочеловѣчения, находятъ церковную мрежу, полную улова. Нынѣ трудолюбрая пчела, обнаруживая свою мудрость, всѣхъ удивляетъ, изображая собою монаховъ; ибо и тѣ и другия, живя въ пустыняхъ, сами себя пропитываютъ, удивляютъ ангеловъ и человѣковъ и собираютъ съ цвѣтовъ медовый сотъ на услаждение человѣковъ и потребу церковную”.

– Прадславінка, ты такая шчаслівая! Да цябе ўжо сваты едуць, хутка станеш жонкай нейкага князя ці караля!

– А я не хачу станавіцца нічыёй жонкай. Дзяўчыны з нашага роду павыходзілі замуж за каралёў усяго хрысціянскага свету – чэшскіх, вугорскіх, нарвежскіх, дацкіх, французскіх. Павыходзілі замуж і з’ехалі на чужыну, засталіся непісьменнымі да скону і пераўтварыліся ў ціхія цені сваіх мужоў... І ведаеце, сёстры, я бачу толькі адзін сродак, як атрымаць адукацыю, застацца на Радзіме, прынесці карысць народу свайму, а таксама памнажаць духоўныя кнігі, навучаць дзетак, у тым ліку дзяўчынак, весці летапіс, пераконваць у мірным жыцці і пабожнасці. Гэты адзіны шлях – пайсці ў манастыр. Мая цётка – ігумення, я ўжо дамовілася, каб яна прыняла мой пострыг.

– Прадслава, гэта бунт супраць волі бацькоў!

– Так, бунт. Але вы – мае сёстры, і вы можаце пайсці са мной. Яшчэ я падмовіла пайсці ў манастыр разам са мной амаль тузін дзяўчынаў з баярскіх, дружынных і месцічавых сем’яў.

– Нашыя бацькі не згадзяцца. Сем’і нашыя, вядома, хрысціянскай рэлігійнасцю не вызначаюцца… Нягледзячы на княскі стан… Ваш з Гарадзіславай бацька ганарліва носіць язычніцкае імя Святаслаў, а хрысціянскае Георгій карыстае хіба для подпісу папераў. Тое ж і з маім бацькам Рагвалодам – толькі калі заснаваў места, толькі тады пайшоў на саступку царкоўнікам і ўзгадаў сваё хрысціянскае імя, назваўшы горад па імені ў хрышчэнні – Барысаў.

– Звеніслава, будзе цяжка. І нам і іншым знатным дзяўчынам. Але толькі так можна не распусціцца ў лёсе мужа і не знікнуць у чужым краі, назаўжды забыўшыся пра родны горад і нашую зямлю. Толькі праз манастыр, толькі праз вялізныя пакуты ў стасунках з роднымі можна застацца дома і выканаць пачэсныя намеры.

– Ты не хочаш дзетак? Не хочаш стаць мамай і бабуляй, трымаць у руках кавалак сябе і даць яму годнае жыццё?...

– Хачу, вельмі хачу, але яшчэ болей хачу варты лёс, які я абяру сама, а потым вырашу, дзе і як яго выканаць. Я хачу быць адукаванай і ўдзельнічаць у духоўным сталенні маіх людзей! І ні бацька, ні маці мне не зашкодзяць у гэтым моцным жаданні!

– Паднясі бліжэй лямпу. Неверагодна, тут скрутак! Як у такім сутарэнні яго не з’елі цвіль ці пацукі?! Хто вучаны чытаць?

“Слова пахвальнае… Няма згоды між верамі, а праз гэтае няма і адзінства ні люду, ні Княства. Цяжка шукаць паразумення між тымі, хто ненавідзіць адзін аднога. Ён будаваў хрысціянскія бажніцы, але не вынішчаў паганскіх. Адстойваў самастойнасць у паходах, але ўсяго 18 гадоў са свайго 70-гадовага жыцця. Браў дзідай Ноўгарад, Пскоў, Смаленск, але прысвяціў сябе не руйнаванню чужога, а стварэнню і ўмацаванню свайго. З року 6552 за 57 гадоў кіравання зрабіў княства шанаваным між блізкіх і далёкіх суседзяў – ад нарманаў да ляхаў, ад Ноўгарада да Кіева і нават да Царграда. І хай усе вінавацяць, што не духоўнае, а зямное штурхала яго біцца з супернікамі па марскім гандлі, але без ежы манах не здолее пісаць і маляваць, дойлід не збудуе храм, а ювелір не набудзе камянёў. Ягоны бацька, стары магутны валадар, выстаяў у нялёгкім змаганні з Кіевам і перадаў яму моцную спадчыну.