Выбрать главу

* * *

Бівень не паддаваўся, скураныя матузкі амаль не трымалі канструкцыю, халодны вецер напружваў усе вузельчыкі. Рукі мерзлі, старыя пальцы не слухаліся. Асабліва пад наглядам столькіх маўклівых вачэй.

Жэстаў ужо не хапала і ён далучаў шмат гукаў, каб патлумачыць сваю цвёрдасць – ён не пойдзе нікуды з гэтых земляў, нават калі лёд захопіць усё навокал і касматыя жывёлы сыйдуць, ён усё роўна будзе біць у барабан і спяваць свае песні. І прапануе ўсім дужым і адданым багіні Маці застацца з ім. Спяваць ля вогнішча, танцаваць вакол Святога дрэва і чакаць пацяплення. Яны дачакаюцца вяртання роду, яны самыя адданыя, непадобныя на іншых, будуць жыць тут...

Зміцер Сасноўскі

Нарадзіўся 22.11.1974 у г. Гомелі. Бацькі: Алег Сасноўскі і Валянціна Хадановіч. Дзяды – Аўхім Хадановіч, Людміла Дворнік, Гурык Сасноўскі і Ніна Касцючэнка. Прадзеды – Ягор Хадановіч, Праксэда Хадановіч, Павел Дворнік, Марыя Лісоўская, Юзаф Сасноўскі, Анастасія Шыпінская, Іван Касцючэнка, Марыя Касцючэнка. Прадзед Юзаф Сасноўскі пад час акупацыі арганізоўваў школьніцтва, працаваў у грамадзянскай адміністрацыі, загінуў пасля вайны ў баі з атрадам НКВД. Увесь род паходзіць з Кармянскага раёна Гомельскай вобл.

Дзяцінства З. Сасноўскага прайшло ў вёсках Струмень і Лазовіца Кармянскага раёна. У 1981-1991 гг. навучаўся ў СШ № 44 г. Гомеля. Пасля Чарнобыльскай аварыі жыў з сям’ёй ў Латвіі (вёска Ліепушкі, раён Рэзэкнэ, Латгалія). У 1991 г. працаваў рэдактарам малатыражнай “Школьнай газеты”. У 1991-1996 гг. навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (гісторыка-юрыдычны ф-т). У 1992-1994 гг. быў старшынём Гомельскай маладзёжнай арганізацыі “Талака”. У 1992-1993 гг. наладжваў этнаграфічныя экспедыцыі па Ўсходняй Беларусі і Смаленскай вобласці РФ. У 1993-1994 гг. кіраваў трэніровачным працэсам у Гомельскім аддзеле “БЗВ” (Беларускае згуртаванне вайскоўцаў).

У 1996 г. пераехаў у Полацк. У 1996-1997 гг. завочна навучаўся ў РІВШ (Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Менск, спецыяльнасць – філасофія). У 1996-2000 гг. выкладаў гісторыю філасофіі ў Полацкім дзяржаўным ўніверсітэце (Кафедра філасофіі і культуралогіі). У 1997-1998 гг. удзельнічаў у этнаграфічных экспедыцыях па Паўночнай Беларусі і Латгаліі (Усходняй Латвіі). У 1998 г. заклаў уласную калекцыю старых музычных інструментаў (частка падаравана Полацкаму краязнаўчаму музею). У той жа час пачаў рэстаўраваць старыя інструменты і вырабляць уласныя.

Увесну 1998 г. прайшоў стажыроўку ў Мадрыдскім каталіцкім універсітэце “Comillas” (Madrid University “Comillas”, programme Тempus/Таcis). Улетку 1998 г. прайшоў навучанне ў Латвіі ў музычнага майстра D. Vucis (хутар Маджуліс, раён Рэзэкнэ, Латгалія), заліковая праца – kokle (латгальскія гуслі). У 1999 г. стаў лаўрэатам (ІІ-е месца) конкурса выканаўцаў на народных інструментах Міжнароднага фальклорнага фестываля ў Паставах.

У 1999 г. стварыў гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” (8 альбомаў, 6 кліпаў, www.staryolsa.com).

У 2000 г. пераехаў у Гомель, працаваў выкладчыкам сусветнай мастацкай культуры ў СШ № 19 г. Гомеля. У 2000 г. асабістая калекцыя старых інструментаў З. Сасноўскага атрымала дыплом Міжнароднага фальклорнага фестываля ў Паставах.

У 2001 г. пераехаў у Менск. Працаваў прадзюсарам гастрольнага тура “Рок за перамены” гуртоў “NRM”, “Крама”, “НейроДюбель” і “ТТ-34” (арганізаваў 18 канцэртаў).

У 2001-2009 гг. працаваў загадчыкам Інфармацыйнага аддзела Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” (zbsb.org).

У 2004 г. стажыраваўся ў Польшчы ў “Kolegium Europy Wschodniej” (Вроцлаў, праграма “Muzyka dawna”). У 2006 г. прайшоў стажыроўку ў ЗША (International Visitor Leadership Program/ United States Department of State).

З 2006 г. і дагэтуль – прадзюсар Міжнароднага фестываля “Дударскі фэст” (www.dudar.info). З таго ж 2006 г. – кіраўнік штогадовай Міжнарожнай канферэнцыі “Захаванне дударскай традыцыі ва Ўсходняй Еўропе”.

У 2006-2007 гг. працаваў рэжысёрам дакументальнага фільма “Старыя інструменты Беларусі” (“Early Instruments of Belarus documentary”; фільм атрымаў асаблівую адзнаку Фестываля этнічных культур у Філадэльфіі, 2008 г., ЗША). У межах здымкаў фільма ў 2007 г. наладжваў этнаграфічныя экспедыцыі па Паўночнай Беларусі. У 2007-2009 гг. працаваў адміністратарам Дударскага клуба Беларусі.

У 2008 г. выступіў у якасці прадзюсара пры стварэнні фольк-рок-гурта “LitvinTroll” (www.litvintroll.com). У 2008-2009 гг. прыцаваў прадзюсарам фестываля “Карнавал на Каляды”. У 2008-2010 гг. здымаў відэа-кліпы для гуртоў “LitvinTroll”, “Esprit” і “Стары Ольса”.

У 2009 г. заклаў прыватную калекцыю рэтра-аўтамабіляў. З 2009 г. – прэс-сакратар Таварыства рэтра-транспарта “Наша Перамога”.