УЛАДЗІМІР МАЯКОЎСКІ. П'ЕСЫ
П'есы: Клоп. Лазня./[Пер. з рус. К. Кірэенка].— Мн.: Маст. літ., 1985.— 152 с., іл.
Рэдактар Н. I. Тулупава
Мастак Н. У. Сустава
Мастацкія рэдактары А. I. Труханава, А. I. Цароў
Тэхнічны рэдактар А. Б. Барадзіна
Карэктар К. А. Крукоўская
КЛОП
ПРАЦУЮЦЬ:
Прысыпкін — П'ер Скрыпкін — былы рабочы, былы партыец, цяпер жаніх.
Зоя Бярозкіна — работніца.
Эльзевіра Давыдаўна — нявеста, манікюрка, касірка цырульні.
Разалія Паўлаўна — маці-цырульніца.
Давід Осіпавіч — бацька-цырульнік.
} Рэнесанс.
Алег Баян — самародак, з домаўласнікаў.
Міліцыянер.
Прафесар.
Дырэктар заасада.
Брандмайстар.
Пажарнікі.
Шафер.
Рэпарцёр.
Рабочыя аўдыторыі.
Старшыня гарсавета.
Прамоўца.
Вузаўцы.
Распарадчык урачыстасці.
Прэзідыум гарсавета, паляўнічыя, дзеці, старыя.
І
Цэнтр — круцяцца вялізныя дзверы універмага, бакі — зашклёныя; затавараныя вітрыны. У дзверы ўваходзяць пустыя, выходзяць з пакетамі. Па ўсім тэатры снуюць прыватнікі-латочнікі.
Разносчык гузікаў
Дзеля гузіка не варта жаніцца, праз гузік грэшна сварыцца! Адзін націск вялікім і ўказальным пальцамі, і штаны з грамадзян ніколі не зваляцца.
Калі ласк, мусью!
Разносчык лялек
Разносчыца яблык
Антонаўскія яблычкі 4 штукі 15 капеек.
Загадаеце, грамадзяначка?
Разносчык тачыльных камянёў
Калі ласк, грамадзяне!
Разносчык абажураў
Уладкоўвайцеся, таварышы!
Прадавец шароў
Бярыце, грамадзяне...
Разносчык селядцоў
Разносчыца галантарэі
Прадавец клея
Загадаеце, васпані?
Разносчыца духоў
Прадавец кніг
Што робіць жонка, калі мужа няма дома, 105 вясёлых анекдотаў былога графа Льва Мікалаевіча Талстога замест рубля дваццаці — пятнаццаць капеек! [3]
Разносчыца галантарэі
1
Нобіле Умберта — начальнік італьянскай паветранай экспедыцыі на Паўночны полюс у 1928 годзе. Нобіле і каманда яго дырыжабля «Італія», які пацярпеў катастрофу, былі выратаваны савецкім ледаколам «Красін». Лёсу гэтай экспедыцыі Маякоўскі прысвяціў вершы «Крыж і шампанскае» і «Дзіўна... але дакладна».
2
Коці — парыжскі фабрыкант духоў. Разносчыца робіць няправільны націск на першым складзе яго прозвішча.
3
Магчыма, што для гэтай рэплікі Маякоўскі выкарыстаў пачатак нарыса Аф. Мількіна «Масква кніжная»: «Толькі за пятачок. Два тыдні смеху. Што робіць жонка, калі мужа няма дома. 120 вясёлых анекдотаў Мікалая Клюева!» — Так рэкламуюць свой тавар бадзяжныя кніжныя гандляры» (газ. «Чытач і пісьменнік». М., 1928, № 32, 11 жніўня). Клюеў М. А.— рускі паэт.