Уваходзяць Прысыпкін, Разалія Паўлаўна, Баян.
Разносчыца
Прысыпкін (з захапленнем)
Якія арыстакратычныя чэпчыкі!
Разалія Паўлаўна
Якія ж гэта чэпчыкі, гэта ж...
Прысыпкін
Што ж я без вачэй, ці што? А калі ў нас двайняты народзяцца? Гэта вось на Дароці, а гэта на Ліліян [4]... Я іх ужо вырашыў назваць арыстакратычна-кінематаграфічна... так і будуць гуляць разам. Во! Дом у мяне павінен быць поўнай чашай. Захапіце, Разалія Паўлаўна!
Баян (падхіхікваючы)
Захапіце, захапіце, Разалія Паўлаўна! Хіба ў іх пошласць у галаве? Оне малады клас, оне ўсё па-свойму разумеюць. Оне да вас старадаўняе незаплямленае пралетарскае паходжанне і прафсаюзны білет у дом уносяць, а вы рублі шкадуеце! Дом у іх павінен быць поўнай чашай.
Разалія Паўлаўна, уздыхнуўшы, купляе.
Баян
Я данясу... яны лёгенькія... не турбуйцеся, калі ласка... за тыя ж грошы...
Разносчык зáбавак
Танцуючыя людзі з балетных студый...
Прысыпкін
Мае будучыя патомныя дзеці павінны выхоўвацца ў шыкоўным гусце. Бо! Захапіце, Разалія Паўлаўна!
Разалія Паўлаўна Таварыш Прысыпкін...
Прысыпкін
Не называйце мяне таварышам, грамадзянка, вы яшчэ з пралетарыятам не парадніліся.
Разалія Паўлаўна
Будучы таварыш, грамадзянін Прысыпкін, гэта ж за такія грошы пятнаццаць чалавек бароды паголяць, без уліку драбязы — вусоў і іншага. Лепш піва на вяселле лішнюю дзюжыну. А?
Прысыпкін (строга)
Разалія Паўлаўна! У мяне дом...
Баян
У яго дом павінен быць поўнай чашай. I танцы і піва ў яго павінны біць фантанам, як з рога дастатку.
Разалія Паўлаўна купляе.
Баян (падхоплівае пакункі)
Калі ласка, не турбуйцеся, за тыя ж грошы.
Разносчык гузікаў
Прысыпкін
У нашай чырвонай сям’і не павінна быць ніякай мяшчанскай мішуры і непрыемнасцей з штанамі. Во! Захапіце, Разалія Паўлаўна!
Баян
Пакуль у вас няма прафсаюзнага білета, не раздражняйце яго [5], Разалія Паўлаўна. Ён — перамогшы клас, і ён змятае ўсё на сваім шляху, як лава, і штаны ў таварыша Скрыпкіна павінны быць поўнай чашай.
Разалія Паўлаўна купляе, уздыхаючы.
Баян
Дазвольце, я данясу за тыя ж самыя...
Прадавец селядцоў
Разалія Паўлаўна (адхінае ўсіх, гучна і павесялела)
Селядцы — гэта — так! Гэта вы будзеце мець для вяселля рэч. Гэта я ды ўжо захаплю! Праходзьце, мосьё мужчыны! Колькі каштуе гэтая кілька?
Разносчык
Гэтая ласосіна каштуе 2.60 кілё.
Разалія Паўлаўна
2.60 за гэтага шпрота-пераростка?
Прадавец
Што вы, мадам, усяго 2.60 за гэтага кандыдата ў асятры!
Разалія Паўлаўна
2.60 за гэтыя марынаваныя карсетныя косці? Вы чулі, таварыш Скрыпкін? Дык вы зрабілі правільна, калі вы забілі цара і прагналі пана Рабушынскага! [6] Ой, гэтыя бандыты! Я знайду мае грамадзянскія правы і мае селядцы ў дзяржаўнай савецкай грамадскай кааперацыі!
Баян
Пачакаем тут, таварыш Скрыпкін. Навошта вам злівацца з гэтай дробнабуржуазнай стыхіяй і купляць селядцы ў такім дыскусійным парадку? За вашы пятнаццаць рублёў і бутэльку гарэлкі я вам арганізую вяселлечка на-яць.
Прысыпкін
Таварыш Баян, я супроць гэтага мяшчанскага побыту — канарэек і іншага... Я чалавек з буйнымі запатрабаваннямі... Я — люстранай шафай цікаўлюся...
Зоя Бярозкіна амаль натыкаецца на гаворачых і здзіўлена адступае, прыслухоўваецца.
Баян
Калі ваш вясельны картэ́ж...
Прысыпкін
Што вы мелеце? Які карцёж?
Баян
Картэ́ж, я кажу. Так, таварыш Скрыпкін, называецца на прыгожых замежных мовах усялякая, і асабліва такая, вясельная ўрачыстая паездка.
4
Дароці і Ліліян — Дароці Гіш (р. 1898) і Ліліян Гіш (р. 1896) — амерыканскія кінаактрысы, сёстры.
5
«Пакуль у вас няма прафсаюзнага білета, не раздражняйце яго».— У дваццатых гадах уладальнікі існаваўшых у той час прыватных гандлёвых і дробных прамысловых прадпрыемстваў і іх утрыманцы былі часткова абмежаваны ў грамадзянскіх правах. Члены ж прафсаюзаў, г. зн. людзі, якія належалі да ліку працоўных, натуральна, карысталіся ўсімі грамадзянскімі правамі.