Мезальянсава
Вуй, сэ трэ педагожык.
Пабеданосікаў
Лёгкасць рухаў цела, павучальная для кожнага пачынальніка кар’еры. Даступна, проста, на гэта можна нават дзяцей вадзіць. Паміж намі, мы — малады клас, рабочы — гэта вялікае дзіця. Безумоўна, крыху сухавата, няма той акругленасці, сакавітасці...
Рэжысёр
Ну, калі вам гэта падабаецца, тут далягляды фантазіі неабдымныя. Мы можам даць проста сімвалічную карціну з усіх наяўных акцёрскіх кадраў. (Пляскае ў далоні.)
Вольны мужчынскі персанал — на сцэну! Станьце на адно калена і сагніцеся з прыгнечаным выглядам. Збівайце нябачнай кіркой бачнай рукой нябачны вугаль. Твары, твары больш змрочныя... Цёмныя сілы вас люта гнятуць. Добра! Пайшло!
Вы будзеце капітал. Станьце сюды, таварыш капітал. Танцуйце над усімі з выглядам класавага панавання. Уяўляемую даму абнімайце нябачнай рукой і піце ўяўляемае шампанскае. Пайшло! Цудоўна! Працягвайце!
Вольны жаночы персанал — на сцэну!
Вы будзеце — свабода, у вас абыходжанне адпаведнае. Вы будзеце — роўнасць, значыцца, усё роўна, каму іграць. А вы — братэрства — іншых пачуццяў вам усё роўна не выклікаць. Падрыхтаваліся! Пайшлі! Падымайце ўяўляемым заклікам уяўляемыя масы. Узрушайце, узрушайце ўсіх энтузіязмам! Што вы робіце?!
Вышэй уздымайце нагу, сімулюючы ўяўляемы пад’ём. Капітал, падтанцоўвайце налева з выглядам Другога Інтэрнацыянала. Чаго рукамі размахаліся! Працягвайце шчупальцы імперыялізму... Няма шчупальцаў? Тады нечага лезці ў акцёры. Працягвайце што хочаце. Спакушайце ўяўляемым багаццем танцуючых дам. Дамы, адмаўляйцеся рэзкім рухам левай рукі. Так, так, так! Уяўляемыя рабочыя масы, паўстаньце сімвалічна! Капітал, прыгожа падайце! Цудоўна!
Капітал, канайце эфектна!
Дайце маляўнічыя сутаргі!
Выдатна!
Мужчынскі вольны персанал, скідайце ўяўляемые ланцугі, уздымайцеся да сімвалу сонца. Размахвайце пераможна рукамі. Свабода, роўнасць і братэрства, сімулюйце жалезны поступ рабочых кагорт. Стаўце нібыта рабочыя ногі на нізрынуты нібыта капітал.
Свабода, роўнасць і братэрства, рабіце ўсмешку, як быццам узрадаваліся.
Вольны мужчынскі персанал, прытварыцеся, што вы — «хто быў нічым», і ўявіце, што вы — «той стане ўсім». Узлазьце на плечы адзін аднаму, адлюстроўваючы рост сацыялістычнага спаборніцтва.
Цудоўна!
Пабудуйце вежу з нібыта магутных цел, увасабляючы ў пластычным вобразе сімвал камунізма.
Размахвайце вольнай рукой з уяўляемым молатам у такт свабоднай краіне, даючы адчуванне пафасу барацьбы.
Аркестр, падбаўце ў музыку індустрыяльнага грукату.
Так! Цудоўна!
Вольны жаночы персанал — на сцэну!
Увівайце ўяўляемымі гірляндамі работнікаў сусветнай вялікай арміі працы, сімвалізуючы кветкі шчасця, што расцвілі пры сацыялізме.
Добра! Прымайце! Гатова!
Адпачывальная пантаміма на тэму —
Пабеданосікаў
Брава! Дзівосна! I як вы можаце з такім талентам разменьвацца на злабадзённыя дробязі, на нікчэмныя фельетоны? Вось гэта сапраўднае мастацтва — зразумела і даступна і мне, і Івану Іванавічу, і масам.
Іван Іванавіч
Так, так, надзвычай цікава! У вас ёсць тэлефон? Я пазваню... Каму-небудзь пазваню. Проста душа цераз край. Гэта ўзрушае! Таварыш Маментальнікаў, трэба распачаць шырокую кампанію.
Маментальнікаў
Пабеданосікаў
Выдатна! Усё ёсць! Вы ўвядзіце сюды яшчэ самакрытыку, нейкім такім сімвалістычным чынам, цяпер гэта вельмі своечасова. Пастаўце куды-небудзь убаку столік, і няхай сабе артыкулы піша, пакуль вы тут сваёй справай займаецеся. Дзякую, да пабачэння! Я не хачу апашляць і абцяжарваць уражанне пасля такой найпрыгажэйшай канцовачкі. З таварыскім прывітаннем!
Іван Іванавіч
З таварыскім прывітаннем! Дарэчы, як прозвішча гэтай артыстачкі, трэцяя збоку? Вельмі прыгожая і пяшчотная... таленавітасць... Трэба адкрыць шырокую кампанію, а можа, нават і вузкую... Ну, так... я і яна. Я пазваню па тэлефоне. Альбо няхай яна пазвоніць.
Маментальнікаў