Выбрать главу

Уваходзяць Понт Кіч і Мезальянсава.

Понт Кіч

Кхе, кхе!

Мезальянсава

Пліз, сэр.

Понт Кіч

Асееў, бегемот, дай у доўг, лік збіт, і кошт знізіўся май пуд часейшэн...

Мезальянсава

Містэр Понт Кіч хоча сказаць, што ён можа па сходнай дзяржаўнай цане скупіць, з прычыны поўнай непатрэбнасці, усе гадзіннікі, і тады ён паверыць у камунізм.

Фасфарычная жанчына

Ясна і без перакладу. Спачатку прызнайце — выгады потым! Таварышы! Прыходзьце своечасова — роўна а дванаццатай гадзіне — на станцыю 2030 год адыходзіць першы цягнік часу.

VI ДЗЕЯ

Падвал Чудакова. З двух бакоў нябачнай машыны поркаюцца Чудакоў і Фоскін, Веласіпедкін і Двойкін. Фасфарычная жанчына звярае з планам нябачную машыну. Тройкін вартуе дзверы.

Фасфарычная жанчына

Таварыш Фоскін! Шчыты, што паслабляюць вецер, стаўце ардынарныя. Пяцігодка прывучыла да тэмпу і хуткасці. Пераход амаль не будзе заўважаны.

Фоскін

Шкло змяню. Паўміліметра. Небіткое.

Фасфарычная жанчына

Таварыш Двойкін! Праверце рысоры. Глядзіце, каб не трэсла на ўхабах святаў. Бесперапынка распесціла плаўным ходам.

Двойкін

Пройдзем плаўна, абы толькі не валяліся гарэлачныя бутэлькі на дарозе.

Фасфарычная жанчына

Таварыш Веласіпедкін! Сачыце за манометрам дысцыпліны. Хто адхіліцца — зрэжа і знясе.

Веласіпедкін

Дармо! Падцягнем струною!

Фасфарычная жанчына

Таварыш Чудакоў, гатова?

Чудакоў

Адзначым лінію стаяння, і можна пускаць пасажыраў.

Белая стужка-рулон разматваецца паміж коламі нябачнай машыны.

Веласіпедкін

Тройкін, пускай!

З чатырох бакоў з плакатамі пад «Марш часу» ўліваюцца пасажыры.

Марш часу

Лунай над светлай эрай, Мой спеў,                 як голас мас! Час,        на-             пе-                   рад! На-      пе-           рад,                  час! Хутчэй, краіна,                        мерай Вышыні              новых трас! Час,        на-             пе-                  рад! На-      пе-            рад,                   час! У будучынь —                      кар’ерам Імчаць —                гадам наказ! Час,        на-             пе-                   рад! На-      пе-           рад,                  час! У пяцігодцы —                       верым — Наш год —                  былінны сказ! Час,        на-             пе-                  рад! На-       пе-            рад,                   час! Пускай, мой край,                             аберуч Імклівы             ходу пас! Час,        на-             пе-                  рад! На-       пе-             рад,                    час! З дарогі,               быту шэрасць! Камуна,              бі пралаз! Час,        на-             пе-                   рад! На-       пе-            рад,                   час! Лунай           над светлай эрай, Мой спеў,                як голас мас! Час,        на-             пе-                   рад! На-       пе-             рад,                    час!

Аптымістэнка (аддзяляецца ад натоўпу, да Чудакова)

Таварыш, я вас павінен канфідэнцыяльна спытаць — буфет будзе? Так і ведаў! А чаму не абвешчана загадам? Забылі? Ну, нічога, пітва хопіць, з ядой пераб’ёмся. Заходзьце ў наша купэ. Якое месцейка, а?

Чудакоў

Станоўцеся побач. Плячо ў плячо. Аб стомленасці не хвалюйцеся. Адзін паварот вось гэтага кола — і праз секунду...

Пабеданосікаў (уваходзіць у суправаджэнні Мезальянсавай)

Званка яшчэ не было? Можна даваць. Адразу другі. (Двойкіну.) Таварыш, ты партыйны? Так? Не ў службу, а ў дружбу — памажы там з рэчамі. Дакументы важныя, о-о-о!!! Нельга давяраць розным беспартыйным насільшчыкам, што носяць толькі за грошы, а табе, як вылучэнцу, калі ласка,— нясі! Давяраю!.. Хто тут галоўначзаг пасадкі? Дзе маё купэ? Маё месца, безумоўна, ніжняе...