Уваходзіць Прысыпкін у лакіраваных туфлях, у выцягнутай руцэ нясе стаптаныя боты, кідае Босаму. Баян з пакупкамі. Засланяе ад Скрыпкіна слесара, які перад яго носам урэзвае чачотку.
Баян
Вы, таварыш Скрыпкін, увагі на гэтыя грубыя танцы не звяртайце, оне вам тонкі, што ў вас нараджаецца, густ сапсуюць.
Жыхары інтэрната адварочваюцца.
Слесар
Кінь гнуцца. Булдавешку раскалоціш.
Баян
Я разумею вас, таварыш Скрыпкін, цяжка, немагчыма пры вашай пяшчотнай душы ў іхнім грубым асяроддзі. Яшчэ адзін урок — пакіньце ваша цярпенне не лопнутым. Адказнейшы момант у жыцці — першы факстрот пасля шлюбаўтварэння. На ўсё жыццё павінен уражанне пакінуць. Ну-с, прайдзіцеся з уяўляемай дамай. Што вы грукаеце, як на першамайскім парадзе?
Прысыпкін
Таварыш Баян, чаравікі скіну: па-першае, ціснуць, па-другое, стаптваюцца.
Баян
Вось, вось! Так, так, ціхім крокам, як быццам у месячную ноч у марах і меланхоліі з піўной вяртаецеся. Так, так! Ды не варушыце вы ніжнім бюстам, вы ж не ваганетку, а мадмуазель вязеце. Так, так! Дзе рука? Нізка рука!
Прысыпкін (слізгае рукой па ўяўляемым плячы)
Не трымаецца яна ў мяне на паветры.
Баян
А вы, таварыш Прысыпкін, лёгкай разведкай ліфчык знайдзіце і, як бы для адпачывання, вялікім пальчыкам упрыцеся, і даме прыемнасць, і вам палёгка — аб другой руцэ падумаць можаце. Чаго плячыма заторгалі? Гэта ўжо не факстрот, гэта вы ўжо шымскае «па» [16] прадэманстраваць сабе дазволілі.
Прысыпкін
Не. Гэта я так... на хаду пачухаўся.
Баян
Ды хіба ж так можна, таварыш Прысыпкін? Калі з вамі ў вашым танцавальным натхненні такі казус здарыцца, вы закаціце вочы, нібыта даму раўнуеце, адступіце па-іспанску да сцяны, хуценька патрыцеся аб якую-небудзь скульптуру (у фешэнебельным асяроддзі, дзе вы будзеце ацірацца, дык гэтых скульптур і ваз розных заўсёды чорт колькі наварочана). Патрыцеся, перасмыкніцеся, блісніце вачыма і скажыце: «Я вас зразумеў, каварррная, вы мной забаўляецеся... але...» і зноў пусціцеся ў танец, як бы паступова ахалоджваючыся і супакойваючыся.
Прысыпкін
Вось так?
Баян
Брава! Добра! Талент у вас, таварыш Прысыпкін. Вам ва ўмовах буржуазнага акружэння і пабудовы сацыялізму ў адной краіне — вам разгарнуцца няма дзе. Хіба наш Сярэдні Казіны завулак вартае для вас поле дзейнасці? Вам сусветная рэвалюцыя патрэбна, вам выхад у Еўропу патрабуецца, вам толькі Чэмберленаў [17] і Пуанкароў [18] зламаць, і вы Мулен Ружы [19] і Пантэоны [20] хараством рухаў свайго цела захапляць будзеце. Так і запомніце, так і замрыце. Цудоўна! А я пайшоў. За гэтымі шаферамі патрэбна вока ды вока, да вяселля задаткам шклянку і ні расінкі больш, а работу скончаць, тады хоць з рыла. Орэвуар. (Ідзе, крычыць з дзвярэй.) Не надзявайце двух гальштукаў адначасова, асабліва рознакаляровых, і зарубіце сабе на носе: нельга навыпуск насіць крухмальную кашулю!
Прысыпкін мерае абноўкі.
Xлопец
Ванька, кінь ты гэту бузу, чаго цябе так расчучаліла?
Прысыпкін
Не ваша сабачая справа, паважаны таварыш! За што я змагаўся? Я за добрае жыццё змагаўся! Вось яно ў мяне пад рукамі: і жонка, і дом, і сапраўднае абыходжанне. Я свой абавязак, калі спатрэбіцца, заўсёды выканаць здолею. Хто ваяваў, той мае права ля ціхай рэчкі адпачыць [21]. Во! Можа, я ўвесь свой клас сваім добраўпарадкаваннем узвышаю. Во!
Слесар
Баец! Сувораў! Правільна!
Так, ці што?
Прысыпкін
Ды ну цябе! Адчапіся ты ад мяне з тваімі грубымі агіткамі... Во! (Садзіцца на ложак, спявае пад гітару.)
Стрэл. Кідаюцца да дзвярэй.
17
Чэмберлен Осцін (1863—1937) — кіраўнік англійскай кансерватыўнай партыі, міністр замежных спраў у 1924—1929 гады; адзін з арганізатараў антысавецкай кампаніі ў 1927 годзе.
18
Пуанкарэ Раймон (1860—1934) — французскі рэакцыйны палітычны дзеяч, прэзідэнт Францыі (1913—1920), адзін з натхняльнікаў першай сусветнай вайны, а потым інтэрвенцыі супроць Савецкай Расіі.
20
Пантэон — месца пахавання выдатных дзеячаў; размова ідзе, напэўна, аб Пантэоне ў Парыжы.
21
«Хто ваяваў, той мае права ля ціхай рэчкі адпачыць» — перафразіраваныя радкі з верша Івана Малчанава «Спатканне».
23
«На Луначарскай вуліцы стары я помню дом» — перафраз першай страфы песні на словы верша Я. П. Палонскага «Пустэльніца»: