Выбрать главу
Алег Баян Ад шчасця п’ян.

I вось я цяпер Алег Баян, і я карыстаюся, як раўнапраўны член грамадства, усімі дабратáмі культуры і магу выражацца, хаця не, выбачайце — выражацца я не магу, але магу размаўляць, хоць бы як старажытныя грэкі: «Эльзевіра Скрыпкіна, перадайце рыбкі нам». I мне можа ўся краіна адказваць, як якія-небудзь трубадуры: [26]

Для прамыўкі глоткі ў целе За прыгожы выгляд стану З селядцом гарэлкі келіх Прапануем мы Баяну.

Усе

Брава! Ура! Горка!

Баян

Прыгажосць — гэта маці...

Шафер (змрочна і ўсхопліваючыся)

Маць! Хто сказаў «маць»? Прашу не лаяцца пры маладых!

Шафера адцягваюць.

Усе

Бетховена! Камарынскага!

Цягнуць Баяна да раяля.

Баян

З’язджаліся к загсу трамваі — Вяселле чырвонае там...[27]

Усе (падпяваюць)

Жаніх у спецвопратцы новай, А з блузы тырчаў прафбілет!

Бухгалтар

Зразумеў! Усё зразумеў! Гэта значыць:

Будзь здароў, Алег Баянчык, Кучаравенькі баранчык...

Цырульнік (з відэльцам лезе да пасаджонай мамы)

Не, мадам, сапраўдных кучаравых цяпер, пасля рэвалюцыі, няма. Шыньён гаффрэ [28] робіцца так... Бяруцца шчыпцы (круціць відэльцам), награваюцца на слабым агні, а ля этуаль [29] (торкае відэлец у полымя печы), і ўзбіваецца на макушцы гэтакае валасяное суфле.

Пасаджоная

Вы абражаеце маю годнасць як маці і як дзяўчыны... Пусціце... Сучы сын!!!

Шафер

Хто сказаў «сучы сын»? Прашу не лаяцца пры маладых!

Бухгалтар разнімае пасаджоных, падпяваючы, спрабуе крутнуць ручку касавага лічыльніка, з якім ён круціцца, як з шарманкай.

Эльзевіра (да Баяна)

Ах! Сыграйце, ах! Вальс «Туга Макарава па Веры Халоднай» [30]. Ах, гэта так шарман [31], ах, гэта проста пеціт істуар...[32]

Шафер (узброены гітарай)

Хто сказаў «пісуар»? Прашу пры маладых...

Баян разнімае і накідваецца на клавішы.

Шафер (прыглядаючыся, пагражальна)

Ты што ж гэта на адной чорнай косці іграеш? Для пралетарыята, значыць, на палавіне, а для буржуазіі на ўсіх?

Баян

Што вы, што вы, грамадзянін? Я на белых касцях асабліва стараюся.

Шафер

Значыць, зноў выходзіць, што белая косць лепш? Іграй на ўсіх!

Баян

Ды я на ўсіх!

Шафер

Значыць, з белымі разам, згоднік!

Баян

Таварыш... Дык гэта ж... цэдура [33].

Шафер

Хто сказаў «дура»? Пры маладых. Во!!! (Грукае гітарай па патыліцы.)

Цырульнік начэплівае на відэлец валасы пасаджонай маці. Прысыпкін адціскае бухгалтара ад жонкі.

Прысыпкін

Вы што ж маёй жонцы селядца ў грудзі тыцкаеце? Гэта ж вам не клумба, а грудзі, і гэта ж вам не хрызантэма, а селядзец!

Бухгалтар

А вы нас ласосінай частавалі? Частавалі? Так? А самі гарлаеце — так?

У бойцы куляюць нявесту ў газавай сукенцы на печ, печ падае,— полымя, дым.

Крыкі

Гарым!!! Хто сказаў «гарым»?.. Пажар! Ласосіну... З’язджаліся к загсу трамваі...

IV

У чорнай цемры ночы паблісквае ад недалёкага полымя каска пажарніка. Начальнік адзін. Падыходзяць і адыходзяць з дакладамі пажарнікі.

1-шы пажарнік

Не саўладаць, таварыш начальнік! Дзве гадзіны ніхто не выклікаў... П’яныя сцервы!!! Гарыць, як парахавы склад. (Знікае.)

Начальнік

Чаго ж яму не гарэць? Павуцінне ды спірт.

2-гі пажарнік

Затухае, вада на ляту ледзяніцца. Склеп вадой залілі, гладзей, чым каток. (Ідзе.)

Начальнік

Целы знайшлі?

3-ці пажарнік

вернуться

26

Трубадур — сярэдневяковы вандроўны паэт і спявак (у Паўднёвай Францыі).

вернуться

27

«З’язджаліся к загсу трамваі...» — перафраз радкоў з песні «Стояли у церкви кареты, там пышная свадьба была».

вернуться

28

Шыньён гаффрэ — від прычоскі.

вернуться

29

Этуаль (франц.) — зорка.

вернуться

30

«Любоў Макарава да Веры Халоднай. Вальс».—  Саша Макараў — аўтар шматлікіх рамансаў; Вера Халодная — вядомая кінаактрыса. У запісной кніжцы Маякоўскага 1924 г., № 29, ёсць запіс: «Ноты. Туга Макарава па Веры Халоднай».

вернуться

31

Шарман (франц. Sharmant) — дзівосна, чароўна.

вернуться

32

Пеціт істуар (франц. Petite histoire) — маленькая гісторыя.

вернуться

33

Цэдура — скажонае — цэ-дур (C-dur), тое ж, што і до-мажор,— музычны тэрмін, абазначэнне адной з танальнасцей.