Выбрать главу

— Карацей: калі жывыя, то давайце i думаць пра жывое...— як i за гэтыя два дні, пачаў верхаводзіць Баравік.— Зараз разыдземся, скінем з сябе смярдзючае ад турмы адзенне, памыемся, паголімся, a ў восем гадзін всчара чакаю вас усіх на сваёй кватэры...

— А падакляраванае слова? — запытаў Васілевіч.

— Не маладзён ужо, a ўсё яшчэ наіўны...— запыняючыся, ухмыльнуўся Баравік.— Скажы ты мне: якая цана слову была ў гэтага ж Ландара, калі ён згаджаўся супрацоўнічаць з «камітэтам ратавання»?

Стрымаў яго? Думает, стрымае сваю абяцанку цяпер, будзе цярпліва цацкацца з табою? Ці ты ўсур'ёз верыш, што яны шчыра, заклапочана дбаюць пра сапраўдную волю, роўнасць i братэрства для ўсіх? Яшчэ не пераканаўся, ш т о i я к яны г а в о р а ц ь, i ш т о ды я к р о б я ц ь?

Васілевіч змаўчаў.

— Я гатовы даць адсячы галаву: Сталін дазваляў праводзіць наш з'езд, але ў душы быў супраць яго. Нават больш — ён ведаў: з'езд прыйдзецца разганяць штыкамі...

— Не трэба перабольшваць, Тарас,— прамовіў Васілевіч.

— Дзівак! — ухмыльнуўся Баравік.— Ён усё яшчэ верыць двудушнікам, якія дарваліся да Улады, цешацца, а на слабейшых не хочуць нават зважаць.

— Не ведаю...— уздыхнуў Васілевіч.— Але слова сваё мы павінны стрымаць...

— Дурань! — плюнуў Баравік, папраўляючы каляровы мяккі шалік — як хваліўся, падарунак сваёй каханай.— Грош нам будзе цана, калі даверымся узурпатарам i здрадзім гісторыі, народу, святой нашай ідэі!

— Hi гісторыя, ні народ нам не спрыяюць...— пахітаў галавою Васілевіч, які за час, што быў у турме, не спаў ні хвіліны.

— Па-першае, ні ты, ні я яшчэ не ведаем, як яно ўсё павернецца...— неспадзявана памякчэў Баравік.— Па-другое, кажу ж, грэх сядзець склаўшы рукі i чакаць міласці... Цяпер мы крыўдуем, што некалі нашы продкі асудзілі нас на парабкоўства, а некалі нашы праўнукі могуць праклясці нас, што мы праваронілі свой шанец...

Васілевіч, пачуўшы гэта, замыліў бяскроўнымі вуснамі, не знайшоў, што адказаць, разгублена i даверліва зірнуў на высокага, худога, цяпер вельмі панурыстага Лашковіча, які ў гэтыя хвіліны хустачкаю цёр шкельцы акуляраў i сумма, прыжмурыўшыся, пазіраў на белы свет запалымі, падслепаватымі вачыма.

— Максім,— запытаў у яго, сябрука, Васілевіч.— Што рабіць?

— Трэба рызыкаваць, Сямён...— хаваючы позірк, адказаў той.

Алесь Нямкевіч заўважыў: у невялікіх колкіх Лашковічавых вачах цяпер застыла не толькі задумлівасць, але i рашучасць, нават болей — занятая злосць, прага пометы i нібы фанатызму. Ужо i па гэтым адчувалася душой, што наперадзе — неспакой, трывогі, барацьба, штосьці новае i непрадбачанае. Калі не ў гэтым, дык ужо ў хуткім новым, 1918-м годзе...

1984-1987