Выбрать главу

— Сыночак, дык ты ж мужчына, дзядзька ўжо!—таксама абгледзеўшы яго, здзівілася ці ўсцешылася маці.— Ці не валасэ сівыя абапал лоба? Маршчын вунь колькі! Л схуднеў як! Аж вочы запалі!

— Не з піру-балю ж вярнуўся,— разважліва сказаў бацька, i ў яго голасе пачулася вялікая павага, мужчынская ацэнка сынавай салдацкай долі: сам ён у свой час толькі салдачыў далека ад дому, на Каўказе, а сын, што ні кажы, пабыў на вайне, сербануў сапраўднага мужчынска-салдацкага ліха, хадзіў побач ca смерцю. Чалавек, які ваяваў i застаўся жыць,— адмысловы чалавек. Бывалы, сур'ёзны, загартаваны альбо, наадварот, з парушаным розумам i ca зламанай душою.

Калі Янка скінуў шынель, бацька, здаецца, аж зачараваўся:

— Ого, крыж маеш! Георгіеўскі кавалер! Фельдфебель!

Можа, захапляўся шчыра, можа, болей дзеля пастаяльцаў (во які наш сын! Во якія мы, Нямкевічы!), можа, усклікнуў з радасцю, каб падбадзёрыць жонку:

— З вёскі яшчэ ніхто такога не дабіўся!

— Сыночак, які глыбокі рубец у цябе на шыі...— не зважаючы на чужых людзей, якія ўжо ажывіліся ды з інтарэсам пазіралі на ix, а таксама нібы не чуючы мужавых захапленняў, усё агледжвала яго ды са слязьмі бедавала маці.— Гэта ж каб ледзь-ледзь, дык дало б па галаве... I так, можа, кантужаны... Хлопца Салвэся Гарбацэвіча з Прудоў дык кантузіла. Няцямлівы цяпер. Адбіўся ад розуму. Вар'ят.

— Я не кантужаны,— усміхнуўся ён, каб супакоіць маці.— Але не ведаю: набраўся розуму альбо страціў i той, што меў?!

Пажартаваў, каб цяпер не ўспамінаць пра сваё раненне, паказваць акрываўленыя за дарогу бінты на плечуку, што балюча пёк, як i не хацеў хваліцца, дзе i за што атрымаў узнагароду i унтэр-афіцэрскае званне. Каб крыху пабыў у акопах ці пааціраўся ў зацішку пры штабах, дык, можа, вабіла б пахваліцца, які ты герой альбо пакутнік. Калі бою, крыві, смерці не бачыў, здаровы i цэлы, дык што

застаецца?! Мані, мянці языком, хваліся, што ўсяго нагледзеўся-нацярпеўся, быў герой з герояў! Калі ж нямала сырэў i мёрз да касцей у зямлі, хадзіў у атакі i адступаў, не аднаго чалавека адправіў на той свет i сам быў на валасок ад пагібелі, адным словам, шмат зрабіў чорнай салдацкай работы, пабыў у пекле,— дык цягі да балбатні i пыхі вельмі не будзе. Ды як будзеш урэшце цешыцца, любавацца сабою, калі па-ранейшаму засталося ў акопах гэтулькі такіх жа, як i ты, людзей?!

Бацька пільна зірнуў на яго i, здаецца, здзівіўся яго глыбакадумнасці, засяроджанасці — таго, чаго ён раней не меў па маладосці, а цяпер назапасіў. Маці таксама шмат зразумела сваёй чуйнай жаночай душой i пазірала на яго з любоўю i ca шкадаваннем.

— Скажыце, што тут у вас чуваць? — запытаў Янка, сеўшы пры акне.

— Перамен ды змен усякіх, сынок, многа, але добрага мала...— уздыхнула маці. Выцерла рукавом слёзы, схамянулася.— Ой, што ж гэта я, старая бабця? Босая! У кашулі!

Засаромеўшыся, борздка шмыгнула адсюль у белую хату. Там зашамацела адзеннем, загаварыла — пэўне, будзіла дачку i нявестку.

— Извини, паря. Скажи, что слышно о Петрограде? [1] —улучыўшы хвілінку, падаў голас з ляжанкі чалавек, які быў з краю. Паджылы, русявы, вусаты.— Успокоился народ, чай, нет?

«Аднекуль з Расіі,— падумаў Янка.— I гарадскі. Вясковыя пра іншае пытаюць».

— Учора, у Маскве, казалі: цар выехаў з Петраграда. Падаўся ў Стаўку, у Магілёў,— адказаў ён.— A ў Петраградзе — як летам у вуллі...

— Неужели опять будет кровопролитие? — уздыхнуў пастаялец.— Неужели опять царь и генералы будут топить в крови свой народ? Да сейчас, в войну с кайзером?!

— Борони, мати божа, сохрани! — перажагнаўшыся, загаварыў сусед рускага. Таксама паджылы, але чорнавалосы, як вуголь.— Ти ж у нас великий, ти ж милостивый! За що се над нами таке безголов'ячко — лиха та біда?

«Недзе з-пад Кіева чалавек».

— Ну, а о конце войны ничего не слышно, паря? — пакуль «кіяўлянін» уздыхаў, жагнаўся, зноў запытаў рускі.

— Не.

— Ну а ты, чай, как — в отпуск, по ранению или как?

— Камісавалі,— прамовіў Янка.

— Ну и слава богу, паря,— парадаваўся за яго паджылы пастаялец.— Главное — живой, домой вернулся.

— Щасливы! — аж пазайздросціў «кіяўлянін». Астатнія салдаты маўчалі, хоць таксама пападымалі галовы.

Што ж, i Янка дагэтуль найперш хацеў аднаго — пакінуць акопы i вярнуцца дадому, у свае Янкавіны, да сям'і, да Зосі, да зямлі — араць, касіць, а не забіваць альбо марнець, гінуць самому, адным словам, займацца тым, што ўмее, любіць, па чым засумаваў i што, відаць, было i будзе яго асноваю ды апораю, як i ва ўсіх яго прадзедаў.

Болей нічога не паспеў запытаць у бацькі: сюды памкнулася Кастуся — не дзяўчынка-падлетак, як была да яго мабілізацыі, a ўжо сталая паненка. Па-ранейшаму нізкая, але акруглелая, з высокімі грудзьмі, з маладым бляскам у вачах. Ён падняўся — Кастуся, усміхаючыся, нечакана прыпала, абняла i смела пацалавала ў вусны.

вернуться

1

Тут i далей, калі маецца на ўвазе час да першай сусветнай вайны, дык горад на Няве называецца Пецярбургам, у вайну — Петраградам