Выбрать главу

Уладзімір Някляеў

ПАЭМЫ

Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Някляеў, Паэмы — Мінск: Лімарыус, 2010. — 338 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

ПАЭМА — ВЕРА

(Уступ)

Шлях мой зямны, Айчына... На схіле              кожнай вярсты Толькі ты за плячыма, Наперадзе — Толькі ты.
Існасць мая, Айчына... Не дзякую за карэнні... Дзякую за магчымасць Сумнення У несумненным.
Праўда мая, Айчына... З прыцемкаў, сутарэнняў Бачацца Далячыні
Светлага разумення. Споведзь мая, Айчына... Дадзена              птушцы i зверу Блакітна крычаць вачыма: — Веру!         Веру!                  Веру!.. Вера мая... Айчына.
1970

ТРЭЦІ ТРАМВАЙ

1
На тым прыпынку трэцяга трамвая, Дзе вецер узвіваў газет ашмоцце, Дзе год амаль              вісела на слупе Аб'ява: «Прадаецца піяніна...»
На тым прыпынку трэцяга трамвая, Дзе пад калонкай бразгацелі вёдры I доўга біў вады струмень шыпучы, Пакуль мяне суседкі разглядалі...
На тым прыпынку трэцяга трамвая, Дзе астравы азёрныя маўчалі I возера затойвала дыханне, Калі рука мая ЯЕ руку кранала...
Дзе вецер узвіваў газет ашмоцце, Дзе пад калонкай бразгацелі вёдры, Дзе астравы азёрныя маўчалі... Нідзе цяпер ЯЕ ўжо не сустрэць мне.
* * *
Не ведаю даўно,              які трамвай, Адкуль і да каго ЯЕ прывозіць, I, каб спаткаў, цяпер бы ўжо адрозніць ЯЕ ад іншых і не змог, бадай.
Але калі ўспаміны цераз край Нахлынуць раптам, сэрца замарозяць,—— Я лёс прашу: які трамвай ні возіць Цяпер ЯЕ — сустрэнемся няхай.
I хай усё, што стала ў нас былым, Што расплылося, нібы ў небе дым, На момант зноў жывую плоць набудзе.
Жыве ў нас памяць, што там ні кажы, Дапамажыце нам сустрэцца, людзі, Трамвай, спаткацца нам дапамажы.
2
Трэці трамвай — юнацтва маё, Каханне маё — трамвай. Хіба ты ўсё і пра ўсіх забываеш? Што ж ты не дапамагаеш? Коціцца, грымкае, звоніць трамвай: — Я забываю — і ты забывай, Усё забывай, што з табой ні здараецца!
Не забываецца...
Дзе, на якім мне прыпынку чакаць? Трэці трамвай, Парай, падкажы... Столькі людзей, для якіх я чужы, Што немагчыма каханых губляць! Ды і сярод найбліжэйшых табе У час, калі дробязна любую страціш,— Жывеш, нібы на тваім ілбе Выпалена пракляцце.
Дробязна страціў я... Дробязна жыў... Трэці трамвай, дапамажы!
3
Вынес трамвай ЯЕ.              На! Сустракай! Вынес, нібы апаліў. Што ж ты зрабіў са мной, Трэці трамвай! Што ж ты зрабіў? Можа, ты вынес зусім не ЯЕ? Можа, ЯНА не ТАЯ? Бачыш: зусім не пазнае. Нават не ўспамінае. Бачыш ты, карнік! Яна не адна! Бачыш: вунь з тым. Што ты звоніш і скачаш?! Бачыш: яго абдымае яна! Бачыш?!
— Бачу,— прагрымкаў трамвай,—                           і павер, Дружа мой, гэта не здрада. Тое сапраўднае ў нас, што цяпер, А што было, тое ўжо не сапраўднае. Людзі ўваходзяць, Выходзяць з мяне —                           і забываюць. Хіба мне хто п ры сустрэчы кіўне! Не, не ківаюць. Хай іх. Мне што?              Я жалезны трамвай. Усе забываюць — і я забываю. Але бывае, што нават трамваю Трэба, каб нехта яго ўспамінаў. Хай наша памяць — сляды на вадзе, Хай немагчыма помніць глыбока, Ды немагчымей,              калі адзінокі Нехта з трамваяў ці нехта з людзей. Так што, лічы, я цябе зразумеў, Сам бы ўцякаў ад нудоты сабачай... Каб не па рэйках хадзіць умеў, Толькі б ты, Дружа, мяне тут і бачыў. Але ўспаміны ты лепш не кранай, Усе забываюць — і ты забывай. Усё забывай, дзе і што ні здараецца!