Выбрать главу
I я прамаўчаў. А Гусоўскі сказаў: «Чужаземцы».
Падзякаваў ён чабану за айран, за агонь. — Пара мне!.. На ловы гукаюць дубровы, на роздум.— I свіснуў у пальцы. I ўстаў, як укопаны, конь. I прывідам знік чужаземец, Што з Гусава родам.
— Сапраўдны джыгіт! Не паверу ніколі, што госць...— Апошнія іскры у кастры чабана балявалі. — Скажы, чужаземец,                       паэты ў краях вашых ёсць? — Бывалі,— сказаў Я,— Калі на зуброў палявалі. Бывайце... — Бывай. Калі нешта не так, выбачай...
Даспелі на досвітку Зор залатыя арэхі. Зграбаў я ў папаху іх, Клікаў прастору: «Дамба-а-й!..» Далёка кацілася,                        тупала,                                 цокала,                                         шорхала рэха...

МАЛАНКА

Аповесць пра каханне

Прайшла віхура. Грому ляскат Аціх...            I ў хату ад акна Ружовы шар з блакітным бляскам Паплыў... «Яна! Няўжо яна?..»
Нібыта сэрца пульсавала У тым клубку, у шары тым, Як быццам болем шар сціскала, Як быццам радасць распірала...
«Няўжо яна?..» Ён быў пустым, Той шар, Клубок той... Ён свяціўся Наскрозь — і ўсё-ткі ў глыбіні Спрадвечны змрок у ім клубіўся...
«Я помню ўсё! На ўсё забыўся — I памяць спалена ў агні,
Маланка! Асцярожна, людзі!..» I явай сон той быў ці не — Яна ўвайшла ў мяне праз грудзі I разарвалася ўва мне.
...Быў сон, які Маланкай звалі. Ці гэта яву звалі так?.. Была яна. Быў Ай-Кайлак, Дзе несуцешна білі хвалі У сцены гулкія пячор... Мы выбралі адну — Касцёр Там распалілі, скарб свой склалі — I жыць там пачалі... Мы зналі, Што гэта ўсё — забава, я?арт, Гульня свавольная, блазнота, Што не ўцячы ад адзіноты — I не знайсці яе... На жар Мы клалі мяса, палівалі Віном... Там ліўся вадаспад З пітвом вясёлым,                              рос там сад, Дзе вольныя звяры гулялі, I птушкі вольныя спявалі, I віўся дзікі вінаград... Там шмат гадоў таму назад — Жыццё назад і смерць назад! — Адно адное мы кахалі.
Кахалі мы...                     О немач слоў! О гукі гэтыя пустыя! Каханне, шчасце, страсць, любоў...— Навала слоў! І ўсе — не тыя, Усе — як сатанінскі грыб, Што мае толькі назву грыба... Нямыя мы. Нямей ад рыб. А можа, мы і праўда рыбы, Якія мацерцы Вадзе Сэнс вечнасці ахвяравалі...
Маланка берагам ідзе, Сляды яе                цалуюць хвалі, З плячэй яе,                    з грудзей,                                    з клубоў Святло — тугое, залатое — Сцякае...
Шчасце, страсць, любоў! — Любое слова тут не тое, Калі за ёй ляцяць стрыжы, Плывуць, гукаючы, дэльфіны...
— Гамер! Што бачыш ты, скажы?.. «Па беразе ідзе жанчына».
Паэзія! Твой бог — сляпы! Сляпыя служкі ўсе! Нямыя!.. Стаяць блакітныя слупы Там, дзе Маланка косы мые. Яна пакуль на той мяжы, Дзе ўжо не суша, шчэ не мора...
— Гамер, што бачыш ты, скажы? «Мяжу! — гукнулася прастора,— Мяжу, якой не бачыш ты Між выдыхам і рэхам слова...»
— Гамер!.. Дэльфіны на хвасты Усталі ў варце ганаровай Каля яе...                 Нібы ў мальбе, Прыбой аб скалы б'ецца з гулам... Што словы тут!.. Яна іх чула!.. «Іх рэха вернецца к табе».
Няхай вяртаецца... Апроч Таго, што маю — мець не трэба: Пячора. Мора. Скалы. Неба. З Маланкай — дзень,                            маланкай — ноч.
...Яна любіла ноч — і ўночы Любіла плаваць...                               З тых часоў Міраж я бачу: Цень жаночы Страсае зоры з валасоў, I падаюць пад ногі зоры... А цень — навослеп, па сцяне — У кропельках абдымкаўмора Ідзе ў абдымкі да мяне... О гэты самы першы дотык!.. Калі не помніш слова «досыць», Калі зусім не помніш слоў!.. Маланка! Срэбраная рыба! Калі любоў — яна любоў! Пагібель — дык яна пагібель!