Выбрать главу
Гэты голас — за межамі страху. Гэты голас — за межамі болю.
"Мы чакалі ліха на лета — Надта ж людзі злюцелі... Нейкія, кажуць, каметы Блізка зусім праляцелі".
Я бога бяру загрудкі: "Скажы, Для гэтага краю Ты свой Бог — ці бог чужы?!" Ён кажа: "Не знаю. Пакуль што зона лакальная..."
Каменным стаў твар ягоны — I на ім праступілі Малюнкі наскальныя Зоны.
Атрутнай зямлі тэрыконы. Нібы на дзяржаўнай граніцы, Пасты — і закрэслена зона Зламанаю бліскавіцай...
9
...У Бога ўсяго многа — Толькі прасіць дарма. "Ты ёсць?" — я пытаю бога. Бабуля кажа: "Нікога. Нідзе і нічога няма". 9 касмічна 8 сігналіў 7 гадзіннік 6 фірмовы, 5 зваротны 4 адлічваў 3 час... 2... з вока Бога прамень ружовы 1 бліснуў тоненька — і пагас. 0
Над быстрыцай быцця Кладкі тоненькія да звону. З аблачыны на зону Бог глядзіць, як дзіця.
1986

САРАКАВІНЫ

1
Віноўнай быць душа хіба павінна, Не цямячы, у чым яе віна? Ды звадамі змучоная да дна,
Нібы святкуе — так баліць яна. Прыйшла пара спраўляць саракавіны.
На дно душы не ў час і неўпапад Кідаў я нерат, каб пазбыцца звад, Але віна вірамі рвала нерат I вінавата я глядзеў назад, I вінавата пазіраў наперад.
Віна мне вочы рэзала, як шкло; Не ўбачыўшы нічога, што 6 магло Віну суняць, суцішыць, супакоіць, Пазваў я тых, каго ўжо не было, Да тых, хто будзе — у маё жытло, I цені іх напоўнілі пакоі.
Раней я многіх пазнаваў са спін — Цяпер і ў твар не пазнаваў нікога,
Было іх сорак. Сярод іх адзін, Які сказаў: "Нядоўгая дарога За стол памінак ад стала радзін".
Ён са стала на стол паставіў крупнік, Хлеб пераклаў, зацепліў дзве свячы. Спытаў: "Ну што глядзіш, як той пакутнік? Твой папярэднік тут і твой наступнік. Астатніх трыццаць восем не лічы".
2
Мы ў некага заўсёды за спіною — I нехта ў нас заўсёды за спіной. Мой папярэднік — цень, што стаўся мною. Ён не памёр, жывы маёй віною, Я не памру, жывы яго віной.
I мой наступнік — цень, што мною стане. Так на зямлі, не знаючы расстання З самім сабой, бясконца, з веку ў век, Пазбыць віны і час спыніць не ў стане, Жыве адзін і той жа чалавек.
Мяняючы імёны, маскі, твары, Ён перажыў патопы і пажары, Халеру,             воспу чорную,                                    чуму — I ўсё жыве, і ўсё чакае кары... Якой яшчэ? За што яна яму?
3
Каго спытаць?.. Няма ў каго спытацца. Свет не назваць і ў свеце не назвацца, Не знаць таго, што ведае дзіця, Ці той, каму ў сладобу смак жыцця, Хто час яго прыняў, як час вакацый.
Не мець таго, што ёсць у выпівох, У тых гуляк, якія ўдвох і ўтрох, I ўсаракох, як фэст, жыццё гуляюць, Жывуць яго, жуюць і прапіваюць, I не чакаюць, каб ім Бог памог.
У іх хаўрусе я б любіў любога, Калі 6 не тыя, што паўсталі строга I ценямі напоўнілі мой дом... — Ты хто? — спытаўся я ў Саракавога. — Я проста Голас, — ён сказаў. — Фантом.
4
Наперадзе і ззаду — цені, цені З усіх бакоў — цямрэча і агонь. I ўпаў перад агнём я на калені, I ў цемры перакідваць стаў імгненні Іскрынкамі                   з далоні на далонь.
Іскрынку кінуў — першы крок зрабіў, Спалохаўся: іду!.. I з перапуду Успомніў тое, што даўно забыў: Што ўсё адно мне, кім раней я быў, I ўсё адно мне, кім я потым буду.
Хто зараз я,                    цяпер,                               у гэты міг? — Вось што мяне і мучыла, і мучыць... Каб сам сябе я ў гэты міг лятучы Спасціг,              калі душа — мой зрок і слых — Мяне з жыццём злучае неўміруча!