Выбрать главу

— сырая вада з вадаправоду, дачных калодзежаў, а таксама з прыдарожных канаваў не зрабіла ніякага шкоднага ўплыву на загартаваныя за даўгое жыцьцё арганізмы пенсіянераў, якія прывыклі піць такую ваду і без дазволу ўраду;

— атрутныя, з радыёнуклідамі прадукты харчаваньня дастаюцца пенсіянерам у гомеапатычных дозах, бо асноўная прадуктовая маса іх раскрадаецца пасярэднікамі і скіроўваецца на вываз у суседнія братнія рэгіёпы;

— за буйкі сёлета пенсіянеры не заплывалі, бо амаль нідзе не купаліся з прычыны сьцюдзёнага, дажджлівага лета;

— краны на будоўлях каторы год стаялі закансерваваныя, як і самі будоўлі — з прычыны адсутнасьці фінансаваньня;

— што ж датычыць вуліц, дык кіроўцы хуткасных іншамарак за ўсе папярэднія гады так вышкалілі айчынных пенсіянераў, што тыя, бы зайцы, з адмысловым спрытам навучыліся перабягаць вуліцы без аніякай шкоды для ўласнага здароўя. Наадварот, здароўе некаторых ад тае практыкі нават палепшала, і яны зьмянілі рутынныя ранішнія прабежкі ў парку на серыю прабежак упоперак прасьпекту, асабліва па той яго частцы, дзе езьдзіць прэзідэнт.

Урад на некалькі дзён упаў у прастрацыю — шырока разрэклямаваныя і ня меней шырока падтрыманыя народам меры аказаліся на справе мыльнай бурбалкай, якая да таго ж лопнула. З прычыны відавочнай неэфектыўнасьці радыкальных мераў было вырашана зьвярнуцца да мераў традыцыйных, прыпамятаўшы, што ня ўсё старое ёсьць кепскае. Тым болей, што ўсё новае — даўно забытае старое.

I тут прыпамяталі добрую, старую практыку ўзнагародаў. Варта было яе скарыстаць, хіба што змадэрнізаваўшы ў новых варунках, адкінуўшы яе заганныя метады, калі ўзнагароджвалася кіраўніцтва за адданасьць пэўнай ідэі ці сакратаркі — за прыгожыя сьцёгны і вочы. Вырашылі ўзнагароджваць толькі пенсіянераў і толькі за канкрэтныя справы, якія даюць пэўны грашовы прыбытак дзяржаве. То было адрасыае стымуляваньне і пенсіянераў, і дзяржавы. Былі тэрмінова распрацаваныя дызайн высокіх ордэнаў, муаравых стужак да іх і правілы ўзнагароджваньня. Той з пенсіянераў, хто абавязваўся скараціць тэрмін уласнага пенсіянерства да 3 гадоў, узнагароджваўся самым высокім ордэнам — «Мусульманскай еднасьці», да 10 гадоў — «Юдэйскага кагалу». Усе ордэны, апроч таго, мелі па тры ступені — залатую, срэбную і бронзавую. Такім чынам забясьпечваўся дыферэнцыяваны падыход, што ў поліэтнічным, шматканфесійным грамадстве было вельмі важна. Акадэмія кампутарнай інфарматыкі падлічыла ўжо віртуальны прыбытак, які склаў астранамічную лічбу, і была адной з першых узнагароджаная самым галоўным ордэнам залатой ступені. На прадпрыемствах, калгасах і ва ўстановах былі праведзеныя сходы і мітынгі, на якіх пенсіянеры ва ўрачыста-сяброўскай абстаноўцы бралі на сябе адпаведныя абавязацельствы пад незабыўпым лозунгам «Добровольно, но обязательно» і бяз лішпяй цяганшы, тут жа атрымлівалі высокія ўзнагароды. Некаторыя ўносілі ўласныя прапановы, вядома ж, на ўдасканаленьне пастановы. Так грамадзянін К., былы партызанскі камандзір, прапанаваў павялічыць тэрмін найбольшага скарачэньня з дзесяці да васямнаццаці гадоў, каб адразу атрымаць тры ордэны, як гэта практыкавалася на мінулай партызанскай вайне. Але тая яго прапанова не знайшла разуменьня — можа, таму, што ініцыятару споўнілася 99 гадоў і было падазрэньне ў жаданьні атрымаць узнагароды «на халяву». Але тое не было масавай зьявай — бальшыня пенсіянераў сьціпла брала абавязаньні, атрымлівала ўзнагароды і шпацыравала па вуліцах — па адным ці гаваркімі кампаніямі. Папулярнасьць узнагародаў была такая высокая, што некаторыя прышпільвалі на грудзі ўсё, што можна было прышпіліць, і з тым бадзяліся па вуліцах, не прамінаючы, аднак, крамкі, дзе імкнуліся бсз чаргі пралезьці да прылаўку і атрымаць каўбасы. Часам ля тых прылаўкаў узьнікалі эксцэсы, якія, аднак, пасьпяхова вырашаліся з дапамогай міліцыі, АМАПу, іншых сьпецсілфармаваньняў.