Выбрать главу

I менавіта ў такі момант, на сконе лета, як у полі дасьпяваў ураджай маісу, прыйшла вестка, што насарогі вяртаюцца. Праз дзень-два племя дачулася, што ўжо вярнуліся. Іх насарожыя фалангі ўжо бачылі па той бок абмялелай за лета ракі, перайсьці якую было дужа лёгка. I праўда — яшчэ праз дзень цераз яе пераехалі пасланцы насарогаў, якія сказалі, што ідуць. I болей нічога.

Правадыр Ко тэрмінова сабраў раду, але што ён мог ёй сказаць? Над племем зноў навісла сьмяротная пагроза. Усё племя складала, можа, трэцюю частку ад войска насарогаў. Адкупіцца гэтым разам не было чым. Каштоўнасьцяў яшчэ не напрацавалі, ураджай быў на полі. Калі што, насарогі яго спрэс панішчаць, перш чым панішчаць племя. Адчуўшы бяду, у хібарах-халупах залямантавалі жанкі. Тады хтось з рады ўспомніў, якім чынам адкупіліся тым разам. Трэба было прапанаваць прыгажуню.

Канешне, прыгожых дзяўчат у гэтым годным племі было шмат. Але ўсе ведалі, што самаю здатнай прыгажуняй была жонка правадыра, якую клікалі Чуя. На яе і паказалі старэйшыны племя.

Правадыр Ко сьпярша адчуў ярасьць да ўсіх адразу — сваіх і чужых. Ён кахаў Чую і нікому не хацеў яе саступаць. Але і як было яму быць? Насарогі набліжаліся, жыць племю заставалася некалькі дзён. Рада старэйшынаў патрабавала сьпяшацца. Толькі Джо быў супраць таго, каб саступаць насарогам. Ён казаў, што ня хоча належаць да племя, якое ратуе сябе коштам жыцьця сваіх самых годных жанчынаў. Але Джо быў гэткі адзін сярод рады старэйшынаў. А на сумленьні правадыра Ко былі сотні жанчынаў, старых і дзяцей ягонага племя. I ён надумаў аддаць жонку. Тая паслухалася мужа-правадыра, але, ад’язджаючы за раку, пракляла яго і ўсё племя разам, якое ня здолела яе абараніць.

Усё адбылося так, як і меркаваў Ко — прывабны падарунак падзейнічаў. Раць насарогаў пару дзён пастаяла за ракой і зноў кудысь выправілася. Правадыр перажываў, сумаваў, часам праклінаючы правадырскую долю, але ўвогуле быў задаволены. Аўтарытэт ягоны ў племі падвысіўся — усе зважалі на ягоную ахвярнасьць і разумелі, каму абавязаныя паратункам. Усе, апроч Джо, які ў першую ж ноч сабраў свій невялічкі клан і кудысьці сышоў.

Зноў племя патроху сьцішылася, пачало абжывацца. Сабралі неблагі ўраджай, сталі лепей карміць дзяцей дый самі наеліся ўволю. Людзі, асабліва старыя, дужа хвалілі правадыра, які забясьпечыў ім мірнае жыцьцё, зьбярог племя. Сам Ко, аднак, жыў халастым, марнеў, худнсў, стаў маўклівы і злосны. На сьвятах, калі ўсе весяліліся, ён маўчаў, уваччу чарнеючы ад гора. Ён штось прадчуваў. I прадчувапьне яго не ашукала.

Праз паўгода, пасьля сезоыу дажджоў, як сышла вялікая вада ў рацэ, зноў паявіліся пасланцы насарогаў. На гэты раз яны сказалі толькі адно: ідуць па жанчынаў. Насарогам спадабаліся тутэйшыя жанчыны, і яны хочуць іх — усіх і разам.

Племя ахапіў адчай, а правадыр Ко раптам узрадаваўся, бо штось зразумеў. Ранейшы клопат, што прычыніў яму столькі пакутаў і адабраў любую жонку, зьнік. Ко стаўся бесклапотным — ня трэба было выбіраць. Ня стала надзеі. Усё зрабілася проста — ісьці і гінуць. На перамогу не было разьліку. Перамагчы насарогаў яшчэ нікому ня шэнціла, ад іх можна было хіба адкупіцца. Калі было чым. У племі ж нічога не засталося.

Раненькім ранкам на пачатку лета племя паўстала на беразе ракі. Маладой траўкай шчодра зелянелі рачпыя берагі, вялікія жоўтыя кветкі ўпрыгожвалі прырэчнае кустоўе. Племя выстраілася ў тры шэрагі — наперадзе мужчыны і юнакі, у другім шэрагу — жанкі, ззаду за ўсімі — дзеці і старыя. Усс ўзброіліся хто чым — ад мячоў да кухонных вілачнікаў. Чакалі. Да правадыра часам падыходзілі сябры і дарадцы, шмат якія казалі: ну што мы ім зробім? Колькі нас і колькі іх? Лепш, можа б, аддаць жанок ды ўратаваць дзяцей… Правадыр слухаў усіх, не пярэчыў і быў дужа спакойны. Рашэньня свайго не мяняў. Толькі чакаў. Толькі і чакаў…

Насарожная раць, не спыняючы баявой хады, сунулася ў раку і бродам рушыла на гэты бераг. Злы вагонь гарэў у вачох разьятрапых людзей-насарогаў, басавіты насарожы рык мкнуў з іх разінутых зяпаў, як яны згледзелі пекных жанок. Але, каб імі авалодаць, трэба было забіць іхніх мужчынаў. Тое, адпак, выглядала сумніўна, бо ніхто з мужчынаў і ня думаў бегчы. Баяцца баяліся, але ўсе стаялі ў шэрагах — плячо да пляча, нарыхтаваўшы зброю — сякеры, пікі, мячы і нажы. Яны і сустрэлі першую навалу насарогаў. Апоўдні шанцы насарогаў на перамогу пахіснуліся, людзі ж племя ніякіх шанцаў ня мелі і ні на што не спадзяваліся. Адыо біліся на зьнішчэньне — сваё і насарогаў.