Цяпер ён не саступіў выхад з нары, бо адтуль маглі паявіцца суродзічы, — гэтыя дурныя, галодныя пацукі розпых узростаў, якіх цяпер нямала распладзілася ў падпольлі. Каб не выклікаць нейкіх захадаў Вусатага ды ягоыай кампаыіі, пацукоў належала затрымаць ці вярнуць назад. Аднойчы ўжо здарылася такое, што ў адказ на пацучыныя свавольствы сюды прыйшлі людзі ў гумовых фартухах і ў масках, з нейкімі прыладамі ў руках, яны напусьцілі ў норы сьмяротнай атруты. Тады шмат якія з пацукоў загінулі, але Хвастаты і яшчэ колькі самых разумных засталіся і адказалі інтэнсіўным размнажэньнем; пад весну іхняя калонія павялічылася больш чым удвая. Ён чуў, як людзі казалі, што засталіся з носам. Вельмі магчыма, думаў пацук, — іхнія насы пакуль пацукоў не цікавілі.
Хвастаты ўжо ведаў, што трэба пільна сачыць за людзьмі, ня даць ім захапіць пацукоў зьнянацку. I без патрэбы не высоўвацца з нары, не паддавацца на правакацыі. I нікому ня верыць. Нават калі які-небудзь першагодак прывалачэцца са складу і скажа, што пад’еў сыру. Гэта можа быць хлусьня, а можа і правакацыя. Хвастаты быў пацук разумны, хітры і спрактыкаваны.
Той ночы яму нічога, аднак, не абламілася. Пасьля таго, як Вусаты пайшоў, ён старанна абнюхаў усе закуткі пярэдняй секцыі складу. Але жалезныя дзьверы ў галоўнае памяшканьне заставаліся зачыненыя, а ў пярэднім нічым прыстойным нават ня пахла. З новых рэчываў там паявілася нейкая жалезная бочка ў куце, ад якой сьмярдзела жалезам. Жалеза пацука таксама не цікавіла.
Пад ранак ёп вярнуўся ў сваю нару. Сядзеў там, аднак жа, нядоўга — ягоны спакой парушыла мітусьня, якую ўсчалі ягоныя суродзічы, — ён кінуўся да выхаду з нары і хутка зразумеў, што здарьтлася звонку. Гэтыя дурні-пацукі, мабыць, не стрывалі голаду і, як толькі адчыніўся склад, спрабавалі праскочыць у галоўную секцыго. Але хіба гэта можна было рабіць удзень, пры людзях? Людзі, канешне, узьнялі трывогу, застукалі, забегалі, кагосьці з пацукоў прыбілі, астатнія разьбегліся па кутках і пахаваліся ў норах. Зрэшты, так ім, дурпям, і трэба, — ня лезьце раней часу, думаў Хвастаты. Стаіўшыся ў нары за паўметры ад выхаду, ён ня мог бачыць, што адбывалася наверсе, затое добра чуў тупат ног, скрыгат чагосьці цяжкога, што цягнулі побач, лаянку рабочых. Але гэта былі ня хімікі з санстанцыі — тыя працавалі моўчкі, іхнюю хітрасьць цяжка было адгадаць, і толькі Хвастаты быў здольны на тое. Гэтыя ж размаўлялі гучна, мабыць, лаяліся і няспынна курылі. Сярод іншых ён пазнаў малады голас грузчыка Белабрысага, які аднойчы ледзьве не наступіў яму на хвост і надта спалохаўся. З таго часу Хвастаты Белабрысага баяўся. Вусатага ж там не было чуваць, але пацук адчуваў, што той дзесь паблізу. Ён ужо ведаў, што маўклівыя заўжды самыя небясьпечныя, — сваім крыкам, як і сваёй злосьцю, яны ўпіваюцца самі, мала што пакідаючы іншым. Вусаты ж, адчуваў пацук, быў, можа, і ня надта злосны, але надзвычай небясьпечны.
Але Хвастаты быў пацук цярплівы і ўмеў чакаць. Ён ня еў ужо пяць ночаў запар. Увечары на кароткі час вылязаў з нары, уздоўж плінтуса прабіраўся да запаветных дзьвярэй і, пераканаўшыся, што тыя запёртыя, вяртаўся назад. На шляху яму сустракаліся некаторыя з ягоных суродзічаў, якія, як заўжды, мітусіліся, шукалі ўсюды, куды толькі можна было пралезьці, але, мабыць, дарэмна. Іхнія дурныя спробы заканчваліся ранішнім крыкам ды лаянкай людзей. Аднойчы там брахаў сабака, магчыма, прыведзены ыа склад для таго, каб напалохаць пацукоў. Але пацукі сабакаў не баяліся, як не баяліся і катоў. Каты даўно былі напалоханыя пацукамі і не маглі ім прычыніць ніякае шкоды. Найбольшы пацуковы вораг быў чалавек.
Нарэшце Хвастаты свайго дачакаўся.
Як толькі ў канторцы патухла сьвятло і сьціхлі цяжкія крокі Вусатага, ён выбраўся з нары. Шлях уздоўж плінтуса быў яму добра знаёмы, жалезныя дзьверы былі поруч. Яшчэ ў нары ён адчуў, што сёньня штосьці павінна здарыцца — штось доўгачаканае і радаснае. Так яно і атрымалася: жалезныя дзьверы былі не зачыненыя. Мабыць, сьпяшаючыся, Вусаты толькі прычыніў іх, пакінуўшы нешырокую шчыліну, у якую лёгка прашчаміўся Хвастаты.
У прасторнай секцыі складу стала і яшчэ болей прасторна, шмат якія скрынкі і штабялі адсюль вывезьлі. Хвастаты хутка праскочыў па вузкім праходзе ў дальні куток, дзе яго, аднак, чакала вялікае расчараваыьне — кардонных каробак на ранейшым месцы не аказалася. На іх месцы стаяў шэраг шкляных бутляў, ад якіх ішоў агідны ядавіты смурод. Хвастаты кінуўся сюды-туды па праходах, і ў адным месцы, бліжэй да выхаду, адчуў, як запахла знаёмым. Слабы пах сьвежага сыру ішоў аднекуль зьверху. У секцыі панаваў паўзмрок, слаба сьвяціла цьмяная лямпачка, што-кольвечы згледзець было нельга. Але Хвастаты быў разумны пацук і хутка зразумеў, што гэта пахла з вялізнай, пастаўленай на папа, мэталічнай бочкі. Але як узьлезьці туды? Па металу пацукі лезьці пе маглі, ня мог лазіць па ім і Хвастаты. Але ён быў таксама пацук вынаходлівы і хутка сьцяміў, што залезьці можма па скрынках, якія бязладна грувасьціліся ля самай бочкі. Драўляныя гэтыя скрынкі былі пустыя, некаторыя паламаныя, і пацук хутка ўзьлез па іх на самы іх верх. Побач была бочка, і з яе ішоў яшчэ больш, чым унізе, павабны пах сыру. Ну ведама, вялікі кавалак сыру бялеў у змроку на канцы педаўгой дошчачкі, якая ляжала над бочкай. Другі яе кансц апынуўся якраз пад пацучынымі лапамі. Дошчачка была здатнай шырыні, каб з яе не зваліцца, і Хвастаты ня надта таропка, але і не марудзячы, падаўся да сыру.