Выбрать главу

I тут здарылася штось незразумелае — дошчачка раптам перакулілася, і Хвастаты ўніз галавой паляцеў у бочку. Дошчачка адразу ж вярнулася ў ранейшы стан, забраўшы з сабою сыр.

Нейкі час Хвастаты быў у шоку — такога сн не чакаў. Заўжды ён умеў абмінаць самыя хітрыя пасткі, ніколі не дакранаўся да самых апетытных прынадаў, засьцярогся ад хіміі мінулай восеыьню. А тут так па-дурному папаўся, нібы самы апошні першагодак. Ён ужо зразумеў, што гэтую пастку збудаваў усё той жа Вусаты.

Дрыжучы ад страху і злосьці, Хвастаты нават не спрабаваў выбрацца з жалезнай пасткі. Пачуцьцё голаду, якое дапякала яму некалькі дзён, раптам прапала; замест яго зьявілася пачуцьцё гневу — ён гатовы быў грызьці жалезныя сьцены бочкі, калі б тое было магчыма. Ён ужо ведаў, што да рапіцы адсюль ня выбрацца, а раніцай сюды прыйдзе Вусаты і панішчыць яго. Яго — самага дужага, самага сьмелага пацука па складзе. Зрэшты, яно і зразумела: у барацьбе за існаваньне ў пацучыным грамадстве першымі гінуць самыя вартыя і самыя годныя. У той жа час астатнія, дурныя і баязьлівыя, будуць жыць і сьмяяцца з яго. Але, мабыць, такая ўжо іх, пацучыная, прырода.

Хвастаты яшчэ не адышоў ад шоку, як наверсе пачуўся асьцярожны стук пацучыных лапак па дошчачцы, і тут жа ў бочку зваліўся новы пацук. Канец дошчачкі разам з сырам зноў задраўся ўгору. Новы пацук спалохана замітусіўся на дне бочкі. Хвастаты на тое ніяк не адрэагаваў, ён меркаваў, што рабіць? Адчуўшы прысутнасьць Хвастатага, малады пацук, дробна калоцячыся, сьцяўся насупроць пад сьцяной бочкі. Хвастаты яму ня стаў спачуваць, толькі падумаў: сам вінаваты, ня лезь, куды ня трэба. Ён нерухома сядзеў, марудна адыходзячы ад шоку.

Пацукі падалі ў бочку амаль праз роўныя прамежкі часу, — усіх моцна вабіў дужа смачны пах сыру. Пад раніцу ў бочцы іх аказалася восем штук, у тым ліку два буйныя самцы з восеньскага памёту пацукоў. Амаль у поўнай цемры ён нюхам пазнаў бы іх, бо ўжо ня раз з імі біўся і цяпер падумаў, што іхняя сустрэча дабром ня скончыцца. У падпольлі дагэтуль яны стараліся пазьбягаць адзін аднаго, але тут такая магчымасьць мінулася. Зараз тут прыйдзецца вырашыць, каму з іх жыць. Мабыць, аднак, разумным сябе лічыў не адзін Хвастаты, а і яшчэ некаторыя з тых, што трапілі ў гэтую пастку. Сьпярша ўсе яны нерухома сядзелі, павольна ачуньвалі ад шоку падзеньня. Затым у цемры раздаўся быццам бы беспрычынны прарэзьлівы піск, і пачалася бойка. Пачуцьцё жаху ахапіла пацукоў, хтось, не стрымаўшыся, першы кінуўся на суседа. Магчыма, гэта быў адзін з двух братоў, — ягоны кліч стаў сігналам да пачатку сьмяротнай схваткі ўсіх з усімі. Хвастаты ведаў і памятаў яшчэ з часу ўласнай маладосьці, што марудзіць у такіх выпадках не выпадае — тое можа каштаваць жыцьця. Перамагае самы рашучы і самы спрытны. Хвастаты ў адказ таксама прарэзьліва праверашчэў і накінуўся ў цемры на суседа, — можа, таго самага, што сьледам за ім трапіў у бочку. Ён даволі лёгка забіў яго, разарваўшы таму горла. Але тут і сам ледзьве пасьпеў выкруціцца з-пад нейчых вострых зубоў, перавярнуўся цераз галаву і ўпіўся зубамі ў чыйсьці цёплы і мяккі жывот. У цеснай бочцы ўтварыўся вірлівы клубок з целаў ахопленых жахам пацукоў, якія рвалі, грызьлі, тапталі адзін аднаго, — нападалі і абараняліся адначасна. У бочцы надта патыхала пацучынай крывёй, і ў яе паху зусім патануў нядаўна яшчэ жаданы пах сыру.

Гэта быў жорсткі і даўгі бой не на жыцыдё — на сьмерць, з якога да ранку ўцалела двое — Хвастаты і малады пацук восеньскага памёту. Усе астатнія, сьцякаточы крывёю, валяліся на дпе бочкі; некаторыя ўжо страцілі ўсе адзнакі жыцьця. Самец быў моцна паранены нейчымі зубамі, але, пачуўшы ўцалелага Хвастатага, намогся на слабы баявы кліч і аскаліў зубы. Зьнясілены ў бойцы Хвастаты, зрабіўшы спрытны кароткі выпад, без усялякага сігналу ўхапіў зубамі за ўжо скрываўленае горла і дабіў самца.