Рыфма — як звон.
Адну такую я напаткаў зусім нядаўна — і зусім не ў вершы, а ў публіцыстычнай нататцы. Проста дзіву даешся: якое сугучча! На зайздрасць паэтам. А вобраз які нарадзіўся! — і дзякуючы рыфме: «Незалежнасць — вельмі строгае і важкае слова... і ў той жа час дзейнае, бо яно адмаўляе «лежня» — лодыра...» «Незалежнасць — «лежня» — «рыфма акадэміка»! — так і назавем яе. Аўтар — геолаг, акадэмік Радзім Гарэцкі.
Ды і наогул загадкавая гэта паненка — рыфма. Бывае, прыходзіць, паўстае зусім як жывая, ва ўсёй паўнагучнай плоці. А іншы раз — як дыханне з «паралельнай сферы», як свячэнне аўры: хто адчуе, пачуе, хто заўважыць, а хто і не... Мне здаецца, што яна ёсць — не магла не быць: «Сью — Лес» — і таму навечна прапісалася на вокладцы кніжкі: «Анатоль Сыс — Пан Лес». Яна прагучала для паэта ў нейкім N-вымярэнні падсвядомасці, ды яшчэ і з акордным сугуччам на самым пачатку: «Ан... — Пан...» І зусім верагодна: не было б у запеўцы гэтага «ан» — «прысмеркла» б і наступнае... А то ж во як раскошна гучыць, паўторым: «Ан. Сыс — Пан Лес»...
Без аніякіх высноў з параўнання (і «пошукаў» аналогій): «Анатолий Ким. Отец — лес. Роман-притча» — і тое ж імя, і «лес», але ці чуем мы тое, што ў нашым (сысаўскім) выпадку?.. І нічога дзіўнага, бадай: жанры дыяметральна супрацьлеглыя...
А раман, між іншым, выдатны. Прачытаў яго я з такою страфой-зацемкай на развітанне:
Пэўна, такім жа летуценным подыхам была народжана калісьці і рыфма «вечар — вецер»... Сапраўднай «улюбёнкай» зрабілася яна ў Аляксандра Блока:
Аднак гэта не простае, не механічнае паўтарэнне слоў. У кожным канкрэтным выпадку сугучча напаўняецца новымі адценнямі — слыхавымі, зрокавымі, сэнсавымі...
кантраст «ззянне вечара — холад ветра» — гэта ўжо і з'ява прыроды, і стан душы чалавека.
А вось тут «вечар» і «вецер» як бы мяняюцца ролямі:
святлынь ветра саступае месца шэрасці вечара... Нібы сам вечар падзьмуў гэтай шэрасцю... Да таго ж тут «пануе» пантарыфма — сугучнасць усіх слоў у радках...
У паэме «Дванаццаць» сугучча «вечер — ветер» стала і камертонам (першая страфа!), і адным з лейтматываў твора:
Жывым рухам настрою акрылена гэтая рыфма і ў Ганны Ахматавай:
І зноў жа — як і ў Блока — перамена роляў у дуэце «вецер — вечар»:
Здавалася б, схаваць, «хоронить» можа «вечер», а «ветер» «блуждать». Аднак жа!.. Пэўна, гэты, «правільны», спосаб не дапамог, і ў роспачы давялося просьбу «пераадрасаваць», — такая «логіка» паэзіі...
«Вечар» і «вецер» — як фатальна цягнуцца, імкнуцца яны адзін да аднаго:
нават на капілярным узроўні радка — крэўнаю повяззю, зліццём крыві, — унутранай рыфмай... Гэта ў Апалона Грыгор'ева. А вось у Ганны Ахматавай:
Праўда, радок паэтэса малюе «з натуры» і тонка, і дакладна, а вось у паэта можна было б і запытацца: няўжо вецер, які «воет», не развеяў духату вечара?..
У Міхаіла Кузміна «вечер» знайшоў сабе іншую пару, але як за ім з нейкай нечалавечай рэўнасцю сочыць «ветер»: