Аднак... Аднак не будзем спяшацца: «...незабудок сочных бирюза кругом глядит умильно мне в глаза...», а да іх: «порханье белой бабочки залетной и хлопоты стрекозок голубых вокруг тростинок...» Прыходзіць у захапленне паэт: «Ах! прелесть есть и в этом запустенье!..» — і як бы выбачаецца — праз добры тузін пражытых гадоў (1856):
выбачаецца, на фоне, здавалася б, самага «сумнага» краявіду — балота, дзе «так же... заманчиво со мной беседует таинственность природы...» Паэзія перамагае!..
А пакуль што — дзякуй, «Цівалі»! Я не развітваюся, мне цікава з табою. Буду дашуквацца твайго сэнсу...
Цікава, пэўна, і іншым людзям. Бо недарэмна ж, як паведаміла прэса, «...прысвоена назва... парку паміж вуліцамі Прыпяцкага, Глебкі і Матусевіча — парк «Цівалі».
Цікава і даследчыкам. Адзін з іх, дапытлівы знаўца італьянскай мовы і рэаліяў, Сяргей Васільевіч Логіш з захапленнем адгукнуўся на мой пошук. І вось што расказаў. ..
Назва Tivoli (Цівалі — націск на першым складзе) паходзіць ад лацінскай формы Tibur, — так называўся горад, заснаваны ў 1215 г. да н. э., адзін з самых буйных у Лацінскай Лізе, якая, у сваю чаргу, была сярод самых значных дзяржаўных фарміраванняў на тэрыторыі Італіі да таго, як умацаваўся і выйшаў на першы план Рым (які, дарэчы, быў заснаваны, як лічыцца, у 753 г. да н. э., — во наколькі маладзейшы за Цівалі!..)
Існуюць дзве «асноўныя» версіі аб паходжанні горада і яго назвы.
Згодна з першай, Цівалі быў заснаваны як грэчаская калонія Кацілам (Catillo) з Аркадыі (вобласць антычнай Грэцыі), у якога было тры сыны: Цібурт (Tiburto), Ітэрацыяй (Соrасе) і Каціл (Catillo). Каціл-бацька быў сынам аднаго з міфічных герояў, якія змагаліся супраць сліваў, — уцёк ён з Элады за 30 гадоў да разбурэння Троі і апынуўся ў Італіі. Пра трох сыноў згадвае Вергілій у паэме «Энеіда».
Ад імя старэйшага сына (пасля моўных змен) атрымалася назва гарадка: Tibur — Tibori — Tiboli — Tivoli.
Паводле другой версіі, назва гэта.ч пайшла ад вадаспаду, які знаходзіцца паблізу горада: слова «цібур» быццам азначала ў мове тагачасных насельнікаў «вадаспад»...
Дзве сцяжыны да разгадкі: адна — амаль міфічная, другая — па-зямному рэальная. Выбірай любую. А як для нас, дык, можа, і не ў гэтым выбары самае галоўнае. Нам застаецца, найперш, захапленне: як усё збліжаецца ў часе на нашай старэнькай, па касмічных мерках, маленькай, і, па сутнасці, цеснай Зямлі. Ад міфічнага героя да беларускага шляхціца, а цяпер во і хакеіста, аказваецца, рукой падаць. І які гістарычны сюжэт высвечваецца!.. І ўсяго адным-адзіным словам...
Яшчэ і яшчэ раз — дзякуй табе, ЦІBAЛІ!.. На гэтым, бадай, можна было б і спыніцца. Але ж — Вергілій!.. Як жа з ім не перамовіцца слоўцам?..
Вось яна — паэма «Энеіда» — паэтычны сказ аб прыгодах Энея. І між яе шматлікіх герояў — браты, што імкліва ўступаюць у бітву:
Вось гэта запал, вось гэта націск! — акорд дастойны, каб на развітанне пажадаць: нашым бы спартоўцам такіх якасцяў! Даўно зніклыя з лядовай арэны «Цівалі» нашы пераможна б скрыжоўвалі клюшкі з грандамі НХЛ...
2006-2007
1. «Тьерье»
Кажуць, сніцца тое, што турбуе, карціць наяве, толькі часцей за ўсё ў нейкіх дзіўных, амаль фантастычных, спалучэннях дэталяў, з'яў, дзей...
«Мой» «сюжэт», здаецца, нічым не быў «абгрунтаваны», бо ні ўчора, ні заўчора... ды і. наогул: — не думаў пра такое. А сплялося ж, склалася ў сваеасаблівую «арфаэпічна-арфаграфічную» (кажучы мовай шахматных кампазітараў) задачу, штучна прыдуманую кампазіцыйную сітуацыю...
Дык вось: дзея адбываецца ў рэдакцыі. Ідзе здача-афармленне матэрыялаў у набор.
Рэдактар (з характарам, наколькі помніцца, Наталлі Сцяпанаўны Рокаш з «Піянера Беларусі») пытаецца ў мяне, як напісаць па-беларуску «Тьерье». Паводле сну, гэта назва горада, слова французскае. Выразна бачу яго рускае напісанне: «Тьерье», але чытаецца, гучыць у назве горада «т» мякка — «ць». Значыць, ужо рускае графічнае выяўленне не дакладнае: трэба «Цьерье». А па-беларуску тады будзе гэтак сама ж: «Цьер...», бо пасля «ц» раздзяляльным знакам служыць «ь», а вось пасля «р» функцыю гэту ўжо выконвае апостраф. Цалкам атрымліваецца: «Цьер'е»... А от калі б «т» было (у натуральным вымаўленні) цвёрдае, як гэта, паводле сну, аформлена графічна: «Тьерье», то беларускае напісанне мусіла б выглядаць так: «Т'ер'е»?..