Выбрать главу

Ну а заўзятарам, якім ня трэба захоўваць спартовага рэжыму, хачу нагадаць стары ліцьвінскі тост: «Каб дзеўка кахала, куля мінала, і шабля ня брала!» Можна адрэдагаваць яго ў сучасным духу. Адзін мой знаёмы апазыцыянэр, напрыклад, шаблюзамяняе на дубінку.

Але гэта ўжо іншая гісторыя...

Ліцьвінкі, вольныя ліцьвінкі

Нядаўна ехала зь сяброўкай юнацтва ў Менск і ўсю дарогу мусіла слухаць, што мы, «рускіе жэншчыны», здаўна былі ў поўнай залежнасьці ад мужчынаў і жылі з часоў цара Івана Грознага паводле «Дамастрою». Інтуітыўна я ведала, што гэтая «руская», усе продкі якой да пятага калена з-пад Клецку, ня мае рацыі, але, каб запярэчыць, бракавала фактаў. Ці не маглі б вы дапамагчы падрыхтавацца да будучай дыскусіі?

Зінаіда Іванаўна Валасевіч

Па-першае, можаце сказаць сяброўцы, што ІванЖахлівы на чале нашай дзяржавы ніколі не стаяў. А для сваіх маскоўскіх падданых, дарэчы, царом быў нелегітымным, бо проста прысвоіў сабе тытул, за што яго ня раз ушчуваў усяленскі канстантынопальскі патрыярх.

Там у іх, у Масковіі, панавалі эўразійскія,а тады, можна сказаць, наагул азіяцкія парадкіды звычаі. Невыпадкова ж крамлёўскіх уладароўна тагачасных гравюрах немагчыма адрозьніць адтатарскіх ханаў.

Краіна прадзедаў — Вялікае Княства Літоўскае— належала да іншай, эўрапейскай цывілізацыйнай прасторы, што, сярод усяго іншага, яскрававыяўлялася і ў становішчы, якое займалі ў сям’і дыграмадзтве жанчыны.

Іхнія правы рэгуляваліся Статутамі ВялікагаКняства, створанымі ў эпоху Адраджэньня падуплывам рэнэсансава-гуманістычных ідэяў.

Найбольш перадавым (прычым у маштабах усёйЭўропы) быў Трэці Статут, прыняты ў 1588 годзе. Нормы, датычныя шлюбна-сямейнага права і статусу жанчын, можна знайсьці там прынамсі ў палове з чатырнаццаці разьдзелаў.

Разгорнем, да прыкладу, разьдзел V . Артыкул 1 — «Якім звычаем бацька, выдаючы дачку сваю замуж, мусіць замацаваць запіс вена ад зяця» (вена — гэта гарантаванасьць жончынага пасагу маёмасьцю мужа). Артыкул 5 называецца «Аб такой удаве, якая, выходзячы замуж дзеўкай, а пасьля сьмерці мужа свайго з дарослымі дзецьмі застаецца» .

У наступным артыкуле ідзе гаворка аб правах кабеты, якой выпала быць бязьдзетнай удавой. Артыкул 16 — «Калі б якая ўдава замуж пайшла» , артыкул 18 — «Аб крыўдах, якія чыняцца мужам з маёнтку, вянованага жонцы» ...

Гарантаванае законам матэрыяльнае забесьпячэньне і права на атрыманьне нерухомай маёмасьці рабіла жанчыну актыўнай удзельніцаю грамадзкага і эканамічнага жыцьця, у тым ліку і ў сфэры абароны ўласных інтарэсаў. Мой знаёмы гісторык Васіль Варонін знайшоў у дакумэнтах Літоўскай Мэтрыкі надзвычай краса- моўныя дакумэнты пра тое, як у XVI стагодзьдзі бараніла свае і правы сваіх дзяцей жыхарка Полацку Вульляна Падбярэская. Пасьля сьмерці мужа яна пабралася шлюбам зь ягоным братам і нарадзіла трох сыноў. Прамінулі гады, і раптам высьветлілася, што царкоўнае права забараняе ўдаве выходзіць за роднага мужавага брата. Паўстала пытаньне пра законнанароджанасьць дзяцей. Адстойваючы іхнія маёмасныя правы, Вульляна зьвярталася ў самыя розныя царкоўныя і сьвецкія інстанцыі, ажно да кіеўскага мітрапаліта і каралеўскага суда.

Кропку ў згаданай гісторыі паставіў канстантынопальскі патрыярх. Атрымаўшы ад неўтаймоўнайпалачанкі ліст, вярхоўны праваслаўны ўладыкаўрэшце пацьвердзіў законнасьць Вульлянінагавянчаньня, а значыць, і права ейных дзяцей набацькаву спадчыну. Падобны сюжэт проста немагчыма ўявіць у Масковіі.

Варта адзначыць, што ня ўсе нашы тагачасныя суайчыньнікі былі ад такога становішча жанчын у захапленьні. Сярод незадаволеных знаходзіліся, між іншым, філёзафы Андрэй Валян і Міхалон Літвін, аўтар выдадзенага ў 1615 годзе ў Базэлі славутага трактату «Аб норавах татараў, ліцьвінаў і маскоўцаў» . Мысьляры не належалі да жанчын-ненавісьнікаў. Іх турбавала тое, што, валодаючы вялікімі абшарамі, прадстаўніцы «слабой» часткі грамадзтва падрываюць асновы вайсковай службы зь зямлі, а багатыя пасагі нявестаў не найлепшым чынам уплываюць на мараль жаніхоў (якія, робячы выбар, могуць, маўляў, кіравацца зусім не жаданьнямі сэрца). Аднак большасьць шляхты — «палітычнага народу» дзяржавы — такіх меркаваньняў не падзяляла, а наадварот, лічыла шырокія правы жанчын дадатковай гарантыяй шляхецкіх вольнасьцяў.

Статут 1588 году ўтрымліваў і шэраг іншых прававых нормаў, якія абаранялі грамадзянак Вялікага Княства.