Выбрать главу

Забаранялася гвалтоўна браць дзяўчыну замуж. Калі шляхціч жаніўся зь мяшчанкаю ці сялянкай, яе дзеці атрымлівалі шляхецтва.

Законы не патрабавалі выходзіць замуж нявіньніцамі, не забаранялі інтымных зносінаў у сьвяточныя дні і падчас пастоў. У крымінальным праве вельмі цяжкім злачынствам лічыласязгвалтаваньне, за якое прадугледжвалася сьмяротная кара. Выратаваць гвалтаўнікаад сьмерці магла толькі згода пацярпелай выйсьціза яго замуж.

Але ахвяра мусіла даказаць, што сапраўды такой і зьяўляецца. Каб выключыць хітрыкі, артыкул «Аб згвалтаваньні дзяўчыны і жанчыны» адназначна патрабаваў у часе гвалту крычаць, што было потым на судзе галоўным доказам.

Безумоўна, тагачасных законаў ня трэба ідэалізаваць. Статут меў і адпаведныя эпосе жорсткія нормы накшталт пакараньня «горлам» за звоз замужняй жанчыны з дому, «няхай яна была б і сама згодная» . На гарадзкіх вуліцах можна было спалохацца істоты з адрэзанымі вушамі, носам і вуснамі — так каралі зводніц.

Але ўсё пазнаецца ў параўнаньні. Нашыя прабабулі мелі правоў нязьмерна больш, чым жанчыны ў расейскай дзяржаве. Каб канчаткова ўпэўніцца ў гэтым, можаце пачытаць, апрача Трэцяга Статуту (яго беларускі пераклад выйшаў у 2002 годзе), яшчэ і манаграфію гісторыка права Галіны Дзербінай «Права і сям’я ўБеларусіэпохіРэнэсансу» . Ейны папярэднік А. Лявіцкі, які на стагодзьдзе раней дасьледаваў праблемы шлюбу і сям’і ў Вялікім Княстве Літоўскім, зрабіў выснову, што там жанчына «была вельмі дзейным супольнікам грамадзтва, карысталася шырокай свабодай і незалежнасьцю і амаль не саступала мужчыну ў паўніне сваіх цывільных правоў, ня ведаючы ні турэмнага, ні манастырскага зьняволеньня, ні горкай дамастроеўскай няволі і прыгнёту, што выпалі на долю жанчыны ў Масковіі» .

Лявіцкі захоплена пісаў пра жанчын, якія засноўвалі манастыры і друкарні, перакладалі з замежных моваў кнігі, уплывалі на дзяржаўныя справы. Грунтуючыся на актах гродзкіх судоў, ён падае амаль фантастычныя зьвесткі. Як вам падабаецца такі факт: кабета камандавала цэлай арміяй з 6000 пяхотнікаў і кавалерыстаў, зь якімі зьдзяйсьняла наезды на ўладаньні суседзяў. Адначасова ў Лявіцкага можна знайсьці і думку пра тое, што «адмоўныя тыпы жанчын XVI—XVII стагодзьдзяў вызначаюцца багацьцем і разнастайнасьцю» . Таксама своеасаблівае сьведчаньне шырокіх правоў «прыўкраснай» , як сказаў бы Караткевіч, паловы нашых продкаў.

Патрыярхальным расейскім «Дамастроем» , які сьцьвярджаў поўную падначаленасьць жанчыны, у нас і ня пахла.

Праўда, гісторыя ведае адзін забаўны вынятак, зьвязаны зь імем літоўскага маршалка Крыштопа Мікалая Дарагастайскага. Гэты чалавек, вядомы ўсёй адукаванай Эўропе дзякуючы сваёй знакамітай «Гіпіцы» (першай у сьвеце энцыкляпэдыі прысьвечанай коням), быўня надта шчасьлівы ў асабістым жыцьці.

Карыстаючыся частымі адлучкамі мужа то на вайну, то на лекаваньне, ягоная жонка Соф’я з Радзівілаў залішне прыхільна паглядала ў бок ахмістра Станіслава Тымінскага. У выніку перад чарговай паездкаю на курорт у Падую з-пад пяра аўтара «Гіпікі» выйшаў твор зусім іншага кшталту — «Парадак, паводле якога каб жонка мая і чэлядзь, якая пры ёй будзе, сябе паводзілі да майго вяртаньня...» .

Ляйтматывам «парадку» была думка пра тое, што жонка ні на хвіліну не мусіць застацца без прыгляду надзейнага вока.

Спадзяюся, што ў вас, спадарыня аўтарка пытаньня, стасункі з мужам будуюцца абсалютнаіначай.

Вазьмі зброю, сядзь на каня

Ці біліся продкі на дуэлях?

Міхась Карповіч

Ужо амаль стагодзьдзе такі сродак высьвятленьня стасункаў у нашым грамадзтве не практыкуецца. А ў даўнейшыя часы ўсё было як у людзей.

У раньнім Сярэднявеччы дуэлі існавалі ў выглядзе судовых паядынкаў-ардаліяў. Іх удзельнікіўступалі ў двубой у прысутнасьці сьвятароў і прадстаўнікоў улады. Пераможца ня толькі сьвяткаваўсваю перавагу ў дужасьці й спрыце, але і прызнаваўся невінаватым.

Яшчэ адным відам дуэляў былі паядынкі падчасваенных дзеяньняў, калі бакі рабілі спробу вырашыць справу ня бітвай, а адзінаборствам ваяводаўці выбраных ваяроў. У нас пад уплывам ЗаходняйЭўропы пачалі адбываліся рыцарскія двубоі. Вядома, да прыкладу, як у 1390 годзе сышліся памерацца сіламі брат Ягайлы пінскі князь Нарымунт інямецкі рыцар з войска Вітаўта, што тады імкнуўсяадваяваць у Ягайлы Вільню.

У XVI стагодзьдзі ў Вялікім Княстве Літоўскімнадышла эпоха клясычных дуэляў. Знакаміты Статут 1588 году меў адмысловы артыкул, які двубоісувора забараняў, пагражаючы неслухам адміністрацыйнымі й крымінальнымі санкцыямі ажно дапакараньня сьмерцю.