Вы, спадар скептык, не зусім маеце рацыю іў тым, што не было дзе вучыцца ў Айчыне. Першаяакадэмія з унівэрсытэцкім статусам — Віленская — сапраўды прыняла студэнтаў толькі ў 1579годзе. (Зрэшты, заснаваная з ініцыятывы СімяонаПолацкага маскоўская Славянска-грэка-лацінскаяакадэмія адчыніла дзьверы ў 1687-м.) Але і да тагоВялікае Княства было пакрытае густой сеткаюшколаў і калегіюмаў розных роўняў. Вышэйшыя калегіюмы давалі адукацыю, якая мала чым адрозьнівалася ад унівэрсытэцкай.
У Полацку, да прыкладу, некалькі сэмэстраў выкладаў унівэрсытэцкія курсы паэтыкі й рыторыкі выдатны паэт-лацініст і філёзаф першай паловы Х V ІІ стагодзьдзя Мацей Казімір Сарбеўскі. Менавіта там ён стварыў дасьледаваньне антычнай міталёгіі «Багі паганскіх народаў» і кнігу «Паэтыка» , якім была наканаваная эўрапейская слава. Паэзію, дарэчы, ён лічыў сфэраю духоўнай свабоды, а створаны ёю мастацкі сьвет — ідэальнай рэальнасьцю, што існуе побач зь сьветам, які нарадзіла Божая воля.
Празь некалькі гадоў выкладаць рыторыку ў Полацак прыехаў Жыгімонт Лаўксьмін, кніга якога «Практычнае красамоўства» пасьля выданьня ў Вялікім Княстве Літоўскім адзінаццаць разоў выходзіла ў друкарнях Прагі, Вены, Мюнхэну, Франкфурту… Яе не зашкодзіла б пачытаць і дамарослым сучасным палітыкам. «Мова — гэта адлюстраваньне душы, — пісаў Лаўксьмін. — Па мове і нас пазнаюць, адкуль мы ёсьць, і мы пазнаем іншых» .
Надзвычай цікава (і павучальна) прасочваць лёсы тых, хто атрымаў адукацыю ў заходніх унівэрсытэтах. Хтосьці заставаўся выкладаць. Пры канцы ХV стагодзьдзя ў Кракаўскай alma mater чытаў курс паводле «Этыкі» ды «Мэтафізыкі» Арыстотэля магістар Ян з Мастоў. Вядомы мэмуарыст Хведар Еўлашоўскі з гонарам пісаў, што ягоны сын служыў у князёў Ганзага ў Мантуі. На жаль, невядома, што сталася зь вільнянінам Янам Філіповічам, што стаў у Балёньні доктарам права.
А вось згаданы ўжо Мацей Казімір Сарбеўскі падчас навучаньня й жыцьця ў Рыме заслужыў найменьне «хрысьціянскага Гарацыя» і першы з славянаў атрымаў з рук папы Урбана V ІІІ ляўровы вянок на Капіталійскім узгорку.
Здавалася б, жыві — не хачу. Ды, зьдзівіўшысяброў і ўзрадаваўшы італійскіх паэтаў, Сарбеўсківыправіўся дадому. Засмучаны папа ўзнагародзіўяго перад ад’ездам залатым ланцугом з уласнымпартрэтам.
Падарунак зямнога намесьніка сьвятога Пятране спыніў разбойнікаў, якія двойчы рабавалі йзьбіваліновага Гарацыя на эўрапейскіх дарогах. АлеСарбеўскі вярнуўся ў Полацак, потым заняў пасадудэкана філязофскага й тэалягічнага факультэтаўВіленскай акадэміі. Дадамо, што адно з выданьняўягоных вершаў — антвэрпэнскае — ілюстраваўРубэнз.
Гістарычныя дакумэнты сьведчаць, што, набыўшы эўрапейскую адукацыю, маладыя ліцьвіныамаль заўсёды вярталіся дадому. У духу гуманістычных традыцыяў Рэнэсансу яны мелі на мэцеслужыць найперш сваёй дзяржаве й свайму народу. Як Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі… Выхаванец Ляйпцыгскага ўнівэрсытэту Леў Сапега стаў вялікім канцлерам. Мікалай Радзівіл Сіротка, што студыяваў навукі ў Страсбуры й Тубінгене, зрабіўся мэцэнатам і пісьменьнікам ды ператварыў родны Нясьвіж у маленькі Парыж…
А якое слова скажуць нашы сучасныя студэнты- «эўрапейцы» ?
Спадар і скрыня каньяку
Паважаны Ўладзімер Аляксеевіч, даводзілася чуць, што даўнейшыя беларусы, а дакладней ліцьвіны, і вусна, і пісьмова называлі адзін аднаго толькі па імені, а калі трэба было, яшчэ, вядома, і па прозьвішчы, але без імя па бацьку. Ці праўда, што форму з усімі трыма гэтымі кампанэнтамі прынесьлі расейскія калянізатары? Альбо гэта сапраўды прыдумкі нацыянал-радыкалаў? Як, дарэчы, і слова«спадар».
Сяргей Уладзімеравіч Краўчук
Пісьмовыя помнікі часоў Вялікага Княства Літоўскага даюць безьліч прыкладаў таго, якімі зваротамі карысталіся продкі і ў побыце, і ў прыватнымліставаньні, і ў афіцыйных дакумэнтах. Дыяпазонгэтых зваротаў быў вельмі шырокі.
Ліцьвіны часта называлі сябе і іншых простана імя: князь Міхайла, пан Тамаш, карчмар Яраш,цясьляр Богуш. Царкоўныя імёны хутка і пасьпяхова адаптоўваліся да беларускай фанэтыкі. У граматах часоў вялікага князя Вітаўта ды ягоных наступнікаў ужо фігуруюць Апанасы, Ганны, Куліны,Лявоны, Надзеі, Піліпы, Ульляны, Юстыны...Жыхароў Княства нярэдка называлі таксама на мянушку-прозьвішча: пан Баркулаб, пісар Гарнастай,залатар Зязюля, шынкар Мокры.
Большае пашырэньне меў варыянт зь імем і прозьвішчам: Ігнат Губа, Міхал Рагоза, Антон Заўзей. Можна ўявіць, што гэты Антон быў не абы-які заўзятар на рыцарскіх турнірах.