Выбрать главу

адказваць нявывучаны ўрок.

Таму — пры ўсёй пашане да майго бацькі Аляксея — называйце мяне лепей спадаром Уладзімерам. На дзядзьку, як Барадулін, пакуль, здаецца,не цягну.

Карэц халоднага расолу

Якімі стравамі і напоямі сустракалі беларусы замежных гасьцей у даўнія часы, і чым бы вы пачаставалі іх сёньня?

Віталь Юрэвіч, Старыя Дарогі

Не патрабуе доказу думка, што кухня заўсёдыбыла важнай часткаю любой нацыянальнай культуры. Відаць, кожны згадае прыклады, калі пранейкі народ ведае не празь ягоную літаратуру ці музыку, а толькі дзякуючы яго адметным стравам.

Аднак вернемся ў родныя шыроты і зьдзейсьнімневялікае падарожжа па розных эпохах і застоліцах.Пачнем ад часоў нашай першай дзяржавы —Полацкага княства.

На жаль, трактаты, прысьвечаныя тагачаснайкулінарыі, да нас не дайшлі, але іншыя крыніцы — іпісьмовыя, і археалягічныя — дазваляюць даволівыразна ўявіць пачостку часоў Ізяслава ці ЎсяславаЧарадзея.

Багатыя сталы гнуліся ад самай рознай смажанкі, бо продкі палявалі на зуброў, ласёў, аленяў, тураў, лебедзяў, цецерукоў, гусей… Шчодрую застоліцу нельга было ўявіць бяз рыбы — зваранай у юшцы, смажанай, вяленай, салёнай. Добра ішлі пірагі з размаітай начынкаю — ад заечыны да мядзьведзіны. (Між іншым, царква забараняла есьці «даўляніну» — мяса зьвяроў і птушак, што трапілі ў сіло ці былі задушаныя паляўнічым сабакам, лоўчым сокалам або ястрабам і не прырэзаныя чалавечай рукой.)

На дэсэрт падавалі мёд, ягады, каўрыжкі, пернікі з макам. Калі б сярод гасьцей трапіліся вэгетарыянцы, і яны не падняліся б з-за стала галодныя. Наполацкіх гародах тады ўжо расьлі капуста, цыбуля,рэпа, боб, часнок, кроп, а грыбоў у лясах было —хоць касу закладай.

Бяседнікі, натуральна, не абыходзіліся без напояў — варанага перабрадзілага мёду, ячменнага піва, прывезенага з поўдня «рамейскага» віна. Калі была патрэба, назаўтра ўраньні можна было выпіць карэц халоднага бадзёрлівага расолу: у земляным слоі ХІІІ стагодзьдзя ў Полацку знайшлі прыліплае да дна бочкі агурочнае зернейка.

Цяпер невялікі экскурс у часы Вітаўта. Пры канцы жыцьця, чакаючы каралеўскую карону, якую везьлі (шкада, што так і не давезьлі) з Рыму, наш манарх сабраў мноства гасьцей з сваіх уладаньняў ды іншых краінаў. Летапісец уражана занатоўваў: «И мешкали вси тыя гости у великого князя сем недель, а оброку им выходило на стравы на кожныйдень по пяти сот бочок меду, по пяти сот яловиц, по пяти сот баранов, по пяти сот вепров, по сту зубров, а по сту лосей, а иных речей и чысла не было» .

Здаралася прадзедам частаваць замежных гасьцей і не па сваёй волі. Падчас Паўночнай вайны з Швэцыяй, калі расейцы былі хаўрусьнікамі Рэчы Паспалітай, але часта паводзіліся на нашых землях горш, чым захопнікі (згадаем, што вырабляў Пётар І з памагатымі ў полацкай Сафіі), вялікае саюзнае войска на чале з князем Меншыкавым стаяла ў Магілеве. Магістрат быў ашчасьліўлены загадам штодня дастаўляць пятроўскаму фаварыту «віно вугорскае і францускае бочкамі, мёд і піва варамі, вала жывога, колькі дзясяткаў бараноў, гусей і курэй статкамі і чародкамі, хлеба сітнага і ружовага па сто булак, гарэлкі простай і наліўкі моцнай меркамі, рыбы вяленай пудамі, вострыя прыправы, разынкі, мігдал па колькі дзясяткаў фунтаў, рыбы асятрыны цэлымі асятрамі і пасечанымі, рыбы саміны па колькі дзясяткаў фунтаў, калачы печаныя, а таксама бліны грачаныя па колькі дзясяткаў і масла каровіна» . Калі хоць нечым зь пераліку нахлебнікаў не частавалі, «магістрацкія асобы былі браны пад варту і экзэкаваны, штрафаваны» .

І, нарэшце, завітаем на знакамітыя «абеды па чацьвяргах» , што даваў наш апошні манарх, вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ў Варшаўскім замку. Ён аддаваў перавагу францускай кухні, спалучаючы яе з найлепшымі рэцэптамі старапольскай і старабеларускай (тады яе называлі «літоўскай» , але мы памятаем, што такое Літва ў гістарычнай рэтраспэктыве.)

На круглы стол, які падкрэсьліваў роўнасьць усіх прысутных, падаваліся сярод іншага буракі з вушкамі, кілбасы, вяндліна, пікантныя марынады. Гасьцей частавалі добрымі гішпанскімі вінамі, а гаспадар уздымаў келіх з крынічнай вадой. Ганаровае месца належала ўлюбёнай страве Панятоўскага — смажонцы з баранінай. Слуга выносіў яе на велізарным срэбным сподзе з радасным воклічам: «Баран!» , у якім можна было пры жаданьні ўгледзець і нейкі падтэкст.

Ахвочым заглыбіцца ў сьвет даўнейшай айчыннай кухні рэкамэндую ўзяць у рукі кнігі «Літоўская гаспадыня» альбо «Літоўская кухарка» . Не зашкодзіць і грунтоўная «Наша страва» Алеся Белага.