Выбрать главу

Ну а сёньня госьці здалёк найчасьцей частуюцца ў нас дома дранікамі ў розных іпастасях — з шкваркамі й сьмятанай, зь лісічкамі ці баравікамі, з ікрой… Дранікі бываюць клясычныя і «задушэўныя» , гэта значыць, з «душой» , як у Прыдзьвіньні здавён называюць начынку.

Здаецца, першымі замежнымі гасьцямі ў нашай сям’і яшчэ ў Полацку былі сьпявак Данчык з мамаю Юляй. Ганьбы дранікам не далі. Тут, безумоўна, маглі спрацаваць беларускія гены. Але і астатнія візытанты з далёкіх і блізкіх краёў ніколі ня дзьмуліся, а елі дранікі, як сказала б мая бабуля, «за малінку» .

Неяк завітаў малады нямецкі барон — з захапленьнем паядаў маладыя гуркі зь сьвежым мёдам. А адзін ангелец выпіў славутае старадароскай і так натхніўся, што яшчэ й з сабою папрасіў. Смачна вам усім есьці й соладка піць!

Ці тыя званы слухаўЧарадзей?

Адной з таямніцаў нашай гісторыі застаецца месца пахаваньня князя Ўсяслава Чарадзея. Што вы ведаеце пра пошукі ягонай магілы? Ці магчыма яе знайсьці?

Браты Грумандзі

Калісьці нас імкнуліся пераканаць, што ў гісторыі ўсё вырашаюць народныя масы. Пры вялікайпавазе й любові да іх трэба прызнаць, што гісторыюробяць усё ж ня гэтыя масы, але асобы, якіх масы— на шчасьце альбо на гора сабе — нараджаюцьу сваіх нетрах. Вазьміце ў рукі тэлепульт, і перадвамі паўстануць жывыя прыклады.

Найзнакаміцейшага ў дынастыі Рагвалодавічаў,вялікага князя полацкага Ўсяслава Брачыславіча,ня менш вядомага як Чарадзей, у тэлевізары непаказвалі, але ён, бясспрэчна, належыць датворцаўгісторыі.

Тысячу гадоў таму яго дзейнасьць была скіраваная не на варагаваньне з Кіевам і Ноўгарадам,як камусьці, магчыма, здаецца, а на кансалідацыюнашых старажытных земляў.

У 1097 годзе ўсходнеславянскія князі сабраліся ў Любечы, каб дзяліць «Рускую зямлю» . На зьезьдзе не было ні Ўсяслава, ні ягоных шасьцярых сыноў.Рагвалодавічы сваіх абшараў да той зямлі не прылічалі.

Калі верыць «Слову пра паход Ігаравы» , славуты Баян склаў Усяславу такую прыказку:

Ні хітраму,

ні спрытнаму,

ні чарадзею дасьціпнаму

суда Божага не мінуць.

Час суда надышоў у 1101 годзе. Значнасьць асобы «падсуднага» ў славянскім сьвеце падкрэсьліваюць неверагодна дакладныя запісы ў летапісах: «Спачыў навекі Ўсяслаў, князь полацкі, месяца красавіка, на чатырнаццаты дзень, а дзявятай гадзіне дня, у сераду» .

Чарадзея, безумоўна, пахавалі ў Полацку. Аледзе? Пакуль што адказу няма.Лёгіка падказвае, што месцам апошняга прыстанку ўладара мог стаць збудаваны на ягоны загад Сафійскі сабор, што быў сэрцам Полацкай дзяржавы. Аднак храм шмат перажыў: цярпеў ад войнаў, гарэў, перабудоўваўся, узрываўся салдатамі Пятра І, аднаўляўся ўжо ў знаёмым нам сёньня абліччы помніка віленскага барока. Ні ў мурах Сафійкі, ні каля іх Чарадзеевага пахаваньня археолягі не знайшлі.

Сучасны гісторык, аўтар кнігі «Полацак і палачане ( IX — XVIII стст.)» Дзяніс Дук мяркуе, што парэшткі Ўсяслава Брачыславіча маглі спачываць і ў царкве-пахавальні ХІІ стагодзьдзя на стрэлцы Ніжняга замку. Сёньня на месцы храму — прыватная сядзіба. Праводзячы там у 1970-я гады раскопкі, расейскі навуковец Павел Рапапорт знайшоў фрагмэнты каменнага саркафагу (цяпер у фондах Полацкага гістарычна-культурнага запаведніка), у якім Чарадзей мог сапраўды адплысьці ў Вечнасьць.

Мае поўнае права на існаваньне і іншая вэрсія— пахаваньне ў адным з храмаў Бельчыцкага манастыра — на левабярэжжы Дзьвіны, каля яе сутокуз рэчкай Бяльчанкай.

Пры самым канцы ХІ стагодзьдзя ніякім аўтарытарызмам у Полацку і ня тхнула. Веча набрала такую сілу, што ёсьць пэўныя падставы казаць пра баярска-вечавую рэспубліку, дзе ўлада належала вядомым зь летапісаў трыццаці «мужам» — своеасабліваму, перапрашаю за мадэрнізацыю, савету рэспублікі, але з рэальнай уладай.

Князі жылі ня ў хораме каля сафійскіх муроў, якраней, а менавіта ў Бельчыцкай загараднай рэзыдэнцыі, адкуль іх зручней было выпраўляць прочкі,пазбаўляючы ўлады. Пераплывае дэлегацыя ад вечаДзьвіну і абвяшчае князю: скончылася твая легітымнасьць, на выхад! (Усебеларускаму народнамусходу такія паўнамоцтвы і ня сьніліся.)

Старэйшы Чарадзееў сын Барыс, як і іншыя Ўсяславічы, быў пахаваны, відаць, акурат у Бельчыцах, а дакладней — у Пятніцкай царкве, дзе існавала крыпта. У 1920-я гады навукоўцы яшчэ захапляліся цудоўнымі фрэскамі Барысаглебаўскага храму. Аднак уладам не хапала матэрыялаў на пабудову «новой счастливой жизни» ... Месца, дзе некалі спачывалі Рагвалодавічы, у нашыя дні вам не заўсёды здолее паказаць і адмысловец. Падмуркіаднаго з старажытных храмаў наагул закатаныя пад асфальт.