Выбрать главу

Магчыма, калі-небудзь дарасьцем да нацыянальнага пантэону і будзем мець прынамсі сымбалічную магілу Чарадзея. А пакуль суцяшаемся тым, што князь вярнуўся ў сваю сталіцу ў бронзе. Праўда, каня ягонага спынілі насупроць піўбару, якога, у адрозьненьне ад Сафіі, Усяслаў Брачыславіч не будаваў. Ды яшчэ мясцовыя праваслаўныя ідэолягі ў рызах забаранілі называць князя Чарадзеем (маўляў, «всякие чудеса от лукавого» ), у выніку чаго дылетанцкі надпіс на помніку зрабіўся яшчэ больш, далікатна кажучы, недасканалы.

Цікава, а ці памаліліся б гэтыя сьвятыя айцы намагіле Ўсяслава, калі б яна знайшлася? Ці мо занатурыліся б: занадта сумнеўная асоба? Да прыкладу,ня мог ён званоў полацкай Сафіі ў Кіеве чуць. Увогуле, найперш маскоўскія званы трэба слухаць. Дытолькі тады яшчэ Масквы на сьвеце не было...

Наша родная Андора

Ці праўда, што на тэрыторыі Беларусі калісьці месьцілася карлікавая дзяржава накшталт Манака, Сан-Марына ці Андоры?

Аматар вандровак у прасторы й часе

Гучыць крыху фантастычна, але такая краіна ў нашай мінуўшчыне напраўду існавала. Прычым гэта была не якая-небудзь бутафорская аднадзёнка, а дзяржава з усімі ейнымі атрыбутамі. Гісторыя адмерала ёй больш за паўстагодзьдзя. Мне не хацелася б карыстацца эпітэтам «карлікавая» . У нечым тая дзяржава была для свайго часу нават значнай.

Паколькі гаворка ідзе пра рэспубліку, большкарэктна будзе параўноўваць яе не з канстытуцыйнай манархіяй — княствам Манака, а якразз Андорай і Сан-Марына зь іхнімі рэспубліканскімітрадыцыямі.

Гісторыя нашай міні-дзяржавы непарыўназьвязаная зь імем графа Паўла Ксавэра Бжастоўскага (Берастоўскага), які займаў у Вялікім Княстве Літоўскім не абы-якія пасады вялікага пісараі духоўнага рэфэрэндарыя.

Здавалася, жыў бы сабе граф, як належыць асобам такога стану, і ў вус не дзьмуў. Аж не. Нехта загадваў пасыпаць у сваіх уладаньнях дарогі сольлю і катаўся па іх з каханкамі на запрэжаных мядзьведзямі санях. А Павал Ксавэр штудыяваў сумнеўныя творы Жан-Жака Русо, утопіі ягоных суайчыньнікаў Анры Сэн-Сымона ды Шарля Фур’е, а на дадатак яшчэ й ангельца Томаса Мора.

Усё скончылася тым, што ў 1767 годзе Бжастоўскі ўзяўся за стварэньне справядлівага грамадзтва. Сьпярша — у сваім асобна ўзятым маёнтку Мерачна Віленшчыне.

Маёнтак быў абвешчаны рэспублікай. Пакуль заможныя суседзі, згадаўшы Бжастоўскага, шматзначна хіталі галовамі, той вызваліў сялянаў ад прыгону і перадаў заканадаўчую ўладу дзьвюхпалатнаму сялянскаму сойму, а выканаўчую — «міністэрствам» , на чале якіх таксама стаялі сяляне. Усе пытаньні сойм дэмакратычна вырашаў большасьцю галасоў. Дзеля пачатку аднадушна прагаласавалі за перайменаваньне Мерачы ў Паўлава. Такім жа чынам і сама толькі што народжаная рэспубліка атрымала ў гонар «бацькі» назоў — Паўлаўская.

Нягледзячы на абвінавачаньні ў вар’яцтве, графдамогся ад Сойму Рэчы Паспалітай прызнаньняканстытуцыі (статуту) сваёй рэспублікі. Кожны яеграмадзянін атрымаў зямлю і роўныя правы, у тымліку і права быць абраным на любую пасаду, ажнода прэзыдэнцкай. Праўда, апошняя магчымасьцьу паўлаўцаў была чыста намінальная, бо ўдзячныядэпутаты зацьвердзілі Бжастоўскага пажыцьцёвымпрэзыдэнтам.

Краіна (афіцыйна яна менавалася ПаўлаўскайРэччу Паспалітай) мела школу, шпіталь і банк, някажучы ўжо пра ўласныя сьцяг, герб і грошы. Наварце сувэрэнітэту стаяла войска з адметнай формай. У выпадку небясьпекі склікалася паспалітаерушэньне. Побач зь вёскай-рэспублікай збудаваліфартэцу з арсэналам і гарматамі на абарончыхвалах.

Калі грымнула паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, збройныя сілы дзяржавы праінспэктаваў сам палкоўнік Якуб Ясінскі, галоўнакамандуючы інсургентаў у Вялікім Княстве Літоўскім. (Ці трэба казаць, што Паўлаўская рэспубліка адразу падтрымала касьцюшкаўцаў?) Інспэктар высока ацаніў узбраеньне і баявы дух маленькага войска.

Гэта былі ня гульні ў жаўнерыкаў. Праз колькі дзён Паўлава ўжо штурмавалі расейскія карнікі.Два прыступы былі адбітыя, і акупаваць рэспублікуўдалося адно празь месяц.

У 1795-м Літва-Беларусь канчаткова сталася часткаю Расейскай імпэрыі, дзе панаваў абсалютызм. Рэспубліканец Павал Ксавэр Бжастоўскі мусіў прадаць маёнтак, аднак абумовіў з новым гаспадаром захаваньне паўлаўскай канстытуцыі. Неверагодна, але факт: Пецярбург глядзеў на існаваньне рэспублікі скрозь пальцы. Гэта тым больш дзіўна, калі ўлічыць, што Кацярыну ІІ пачынала калаціць ад аднаго слова «канстытуцыя» . Відаць, матухну-імпэратрыцу, а потым яе сына Паўла і ўнука Аляксандра ІІ проста не насьмельваліся турбаваць такой «драбніцаю» .