Выбрать главу

У тыя дні, рызыкуючы жыцьцём, Русак хавае ў сябе ад нацыстаў дзьве габрэйскія сям’і, а яшчэ некалькіх ратуе, выпісаўшы пасьведчаньні, што ўсе гэтыя людзі — беларусы. Потым адзін з выратаваных выдасьць Русака савецкай контравыведцы «Смерш» ...

Гледзячы неяк на палітычную мапу сьвету,я думаў пра тое, якую ролю адыгрывалі ў беларускай гісторыі блізкія і далёкія сталіцы: Варшава,Масква, Бэрлін, Парыж... Атрымалася, што адназначна станоўчаю гэтая роля была, бадай, толькіў Прагі.

Ня буду таіцца: маю да чэскай сталіцы сантымэнт. Калісьці прысьвяціў ёй верш, дзе ёсьць такіявось радкі:

...бэхераўка афарбуе вечар

зялёнай гамаю

чамусьці прынесшы згадкі

пра Гашэка і паручніка Лукаша

што лічыў усіх чэхаў

якія гавораць па-чэску

нечым накшталт карбанарыяў

набярэжная Вэлтавы

будзе філіялам

гэтага таемнага таварыства

прапанаваўшы багатыя магчымасьці

параўнаньня праскіх ножак

з тваімі

якія захочацца разбудзіць

у ранішнім нумары

цёплага восеньскага гатэлю

над кавярняй

з свойскаю назвай «Чартоўка»

дзе ў сьпісе заўсёдных кліентаў

значыцца пара лебедзяў

што будуць цярпліва чакаць

пакуль мы пакінем

яхту нашага ложка

спусьціўшыся на прыстань

дзе можна карміць белых птушак

замаўляючы віно

пакуль Градчаны

не паплывуць па-над местам

як славянскія думкі

Вэлтавы...

Саюзная дамова караля Станіслава Аўгуста

У адным з інтэрвію вы казалі, што вас прываблівае асоба апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пэўна ж, ведаеце, што да гэтага пэрсанажа нашай агульнай з палякамі й літоўцамі гісторыі і першыя, і другія ставяцца досыць нэгатыўна. Нічога добрага не зрабіў Панятоўскі і для Беларусі. Ён і пахаваны не на Вавэлі ў Кракаве, як іншыя каралі, а ў Варшаве.Чым жа зацікавіў вас гэты палітычны лузэр, які, выбачайце, прас…ў дзяржаву?

Будучы гісторык

Калі літаратар або гісторык кажа, што яго прыцягвае нейкі герой далёкага ці блізкага мінулага,гэта зусім не абавязкова азначае станоўчую ацэнкуасобы. Натхніць на мастацкае альбо навуковаедасьледаваньне могуць і героі бясспрэчна адмоўныя, што пакінулі страшны сьлед у гісторыі цэлагачалавецтва. Мы з вамі ведаем, колькі разоў пісьменьнікі ды кінэматаграфісты, ня кажучы ўжо абпрафэсійных слугах Кліё, зьвярталіся, напрыклад,да жыцьцяў Гітлера і Сталіна.

Аднак нават аддаленае параўнаньне Панятоўскага з тыранамі і маньякамі, апанаванымі ідэяйусясьветнай улады, будзе абсалютна некарэктным. Вялікі князь літоўскі і кароль польскі, апошні манарх радзімы нашых продкаў, Станіслаў Аўгуст для мяне — асоба перадусім трагічная і супярэчлівая . Ён быў закладнікам абставінаў, няўмольны вір якіх нязьменна спыняў ягоныя спробы кіравацца супроць плыні.

Вы, напэўна, ведаеце, што жыцьцёвы шлях Станіслава дзіўным чынам пераплёўся зь лёсам Кацярыны ІІ. Калі тая яшчэ не займала трону, а Панятоўскі быў паслом у Пецярбургу, яны зрабіліся каханкамі. Абаіх натхняла, здаецца, сапраўднае пачуцьцё. Многія сучасьнікі не лічылі Кацярыну прыгожай, а вось Панятоўскі пакінуў у сваіх нататках такі яе партрэт, ад якога не адмовілася б любая красуня: «Яна брунэтка зь асьляпляльна белаю скурай. Бровы ў яе чорныя і вельмі доўгія, нос грэцкі, рот як быццам кліча да пацалунка, рост я назваў бы высокім, талія тонкая, лёгкая хада, мілагучны голас і вясёлы, як і характар, сьмех…» Малавядома тое, што будучая царыца, якая і дня не магла пражыць без свайго Стася, нарадзіла ад яго дзяўчынку, але дзіця неўзабаве памерла.

У 1764 годзе Кацярына, ужо імпэратрыца, зрабіла Станіслава каралём. Каб, крый божа, элекцыйны сойм Рэчы Паспалітай не памыліўся, у нашую дзяржаву былі ўведзеныя расейскія войскі. Як пісаў адзін з генэралаў, «дабы придавать здешним жителям правильное направление мыслей» .

Панятоўскі паспрабуе пазбыцца поўнай залежнасьці ад Расеі і распачне рэформы. Расея адкажа новай інтэрвэнцыяй, а потым навяжа каралю і сойму гэтак званы «вечны трактат» , альбо, на сучасны капыл, «саюзную дамову» . Калі патрыёты-незалежнікі стварылі Барскую канфэдэрацыю і ўзяліся за зброю, армія імпэратрыцы зноў перайшла мяжу.

Параза канфэдэратаў прывяла да першагападзелу Рэчы Паспалітай. Усходнебеларускіяземлі апынуліся ў кіпцюрах дзьвюхгаловага арла. Станіслаў Аўгуст спрабаваў пратэставаць, прасіў падтрымкі ў эўрапейскіх двароў, ды аніводная дзяржава на дапамогу былому кацярынінскаму каханку не прыйшла.