Выбрать главу

Каб займеў машыну часу, адразу б выправіўся насустрач Саламеі. Зразумела, дзеля таго, каб здымаць рэдактарскія пытаньні. Жыцьцё яшчэ аднаго нашага авантурніка Багуслава Радзівіла, што жыў за стагодзьдзе да Русецкай-Пільштыновай, магло б стаць асноваю для твору кшталту «Трох мушкетэраў» . Шпагаю ён валодаў ня горш, чым героі Аляксандра Дзюма, і за свае подзьвігі аднойчы трапіў у парыскую вязьніцу.

Хутка выйсьці на волю дапамагло знаёмства з францускім каралём. З ангельскім манархам генэралкаралеўскай гвардыі Рэчы Паспалітай БагуслаўРадзівіл паляваў, швэдзкаму— выратаваў жыцьцё.

А яшчэ быў мэцэнатам і калекцыянэрам, дзякуючы чаму зьбярогся славуты Радзівілаўскі рукапіс. Пісаў песьні, нядрэнна маляваў і ўласнаручна зрабіў праект гарадзкіх умацаваньняў свайго Слуцку, пасьля пабудовы якіх горад пачалі называць «бастыёнам Літвы» .

Нейкім дзівосным чынам лёс шмат якіх авантурнікаў зьвязаны з Шкловам. Непрыкметным шклоўскім настаўнікам быў напачатку чалавек, якога расейская гістарыяграфія называе Ілжэдзьмітрыем ІІ. Адзін з князёў Чартарыйскіх, валодаючы Шкловам, выславіўся такімі фінансавымі махінацыямі, што ад суда ўратаваўся адно дзякуючы магутнаму лобі ў расейскай сталіцы.

Але гэта былі дзіцячыя забаўкі ў параўнаньні з тым, як разгарнуўся, атрымаўшы Шклоў, адстаўны фаварыт Кацярыны ІІ граф Сямён Зорыч. Круты віраж фартуны не адбіў у графа жаданьняжыць па-царску. Апрача ўсяго іншага, ён завёў сабетэатар з опэрнай, балетнай і драматычнай трупамі(яны яшчэ і забясьпечвалі адаліскамі графскі гарэм). Авантурная асоба сэрба Зорыча прыцягвала блізкіх духам людзей з усёй Эўропы. Камэндантам у яго служыў паляк, поштаю кіраваў саксонец, дняпроўскі перавоз належаў вэнэцыянцу, машыністам пры тэатры служыў былы жыхар Флярэнцыі, адказным за напоі да стала яго сіяцельства быў прызначаны малдаванін... Празь пяць гадоў кіраваньня Шкловам даўгі Зорыча складалі ўжо фантастычную для тых часоў лічбу — 800 000 рублёў. Тады ён выпісаў з сваёй далёкай радзімы двух спэцыялістаў, якія прытарабанілі з сабою набыты ў Брусэлі друкарскі варштат. Ніводнай кнігі зь яго не сышло, бо спэцыялісты былі іншага профілю. Сьледчай камісіі ўсіх здаў прыдворны карлік Лукашка, што ня раз бачыў скрынкі, дзе пад калодамі картаў ляжалі пачкі навюткіх буйных асыгнацыяў.

Як бачым, слава Шклова мае сумнеўнае адценьне,наводзячы на рызыкоўныя паралелі…Авантурнікаў у нас хапала (ці, можа, усё ж крыхуне хапала?) заўсёды. Вашыя Расоны таксама ня сталіў гэтым сэнсе ціхай завоінай. У 1920-я гады сакратаром Расонскага райкаму партыі, а пэўны час і старшынём камісіі праверкі беларусізацыі ў Расонскімраёне быў Паўлюк Шукайла, па сумяшчальніцтве— скандальны паэт, якому прыпісваецца замілавана-лірычны вершык такога зьместу:

Выйду я на сенажаць

Ды з нагану ў жабу — бац!

Шукайла выходзіў на жыцьцёвыя й творчыя сенажаці, надзеўшы «баярскую» бабровую шапку і паліто з заморскім кенгуровым каўняром ды захапіўшы цяжкую сукаватую кульбу. У сваім расонскім кабінэце побач з Марксам ён замест Леніна (мабыць, шукаючы ў адпаведнасьці з прозьвішчам усё новых і новых прыгодаў) павесіў на сьцяне ўласны партрэт, пад якім склаў яшчэ адзін славуты верш, дзе называў натхнёна апеты мноствам калегаў васілёк пустазельлем і «пагубнай кветкай палёў» .

Але часы былі нялітасьцівыя і да такіх моцныхнатураў. Заканчэньне Камуністычнай акадэмііў Маскве не ўратавала Шукайлу ў 1930-м ад арышту.Аднак неўзабаве ён ня проста вызваліўся, але навататрымаў званьне прафэсара кінамастацтва. Пасьлядругой адседкі, праўда, ужо быў бамжом-інвалідам.Трэці арышт стаўся фатальным.

Гадоў дзесяць таму мне давялося рэдагаваць кніжку маладога гісторыка, прысьвечаную якраз беларускім авантурнікам. Тая па-свойму ўнікальная праца ў сьвет дагэтуль ня выйшла. Калі ейныаўтар раптам чытае мяне цяпер, дык можа лішніраз пераканацца, што кніжка па-ранейшаму запатрабаваная. І ня толькі ў Расонах.

Можа, у ХХІ стагодзьдзі нам, беларусам, насамрэчбракуе авантурнасьці?

Ліцьвінскі легіён Вялікайарміі

Хутка будзе адзначацца 200-годзьдзе вайны 1812 году, якая для нас была, як вядома, не такой, як для Расеі. Скажыце, калі ласка, наколькі рэальным сталася аднаўленьне Вялікага Княства Літоўскага пад эгідаю Напалеона? 

Казімір, настаўнік гісторыі