Выбрать главу

Тая вайна ў нашай гісторыі насамрэч мела кардынальна іншы характар, чым ува ўсходніх суседзяў. Для Літвы-Беларусі, што зусім нядаўна патрапіла ў расейскую «турму народаў» , яна не была айчыннаю. Аднак гэтае азначэньне, дадзенае царскай гістарыяграфіяй, дагэтуль тыражуецца беларускімі падручнікамі і энцыкляпэдыямі (на жаль, прысутнае яно і ў «Энцыкляпэдыі гісторыі» ).

Ня толькі эліта, але і шырокія колы жыхарства былых земляў Вялікага Княства зьвязвалі з паходам Напалеона надзеі на адраджэньне дзяржавы. Сяляне спадзяваліся на вызваленьне ад прыгону. Ужо праз чатыры дні пасьля пачатку баявых дзеяньняў французаў радасна вітала Вільня. Першы пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў колішнюю сталіцу ўвайшоў уланскі полк князя Дамініка Радзівіла. Намер запісацца ў Вялікую армію Банапарта выказалі амаль усе студэнты Віленскага ўнівэрсытэту й сотні месьцічаў.

У Менску ўрачыста сустракалі маршала Даву.У Магілеве Напалеону прысягнуў праваслаўныяпіскап Варлам. У Віцебску адбылася трагікамічнаягісторыя. Ключы ад гораду францускаму імпэратару перадала дваранская дэпутацыя, ачоленаяадстаўным армейскім брыгадзірам і былым кацярынінскім фаварытам графам Храпавіцкім. Ягонаяжонка ўвесь дзень стаяла на парозе дому, частуючыафіцэраў і жаўнераў віном. Праз тры дні граф ці тоад празьмернай радасьці, ці то ад старэчай рэўнасьці зьвіхнуўся з розуму…

Да жніўня Вялікая армія заняла амаль увесь беларускі абшар, які афіцыйна называўся «вызваленым ад расейскага прыгнёту» . Напалеон абвясьціў пра аднаўленьне Вялікага Княства Літоўскага з сталіцаю ў Вільні. Яго тэрыторыя складалася з Гарадзенскай, Віленскай, Менскай губэрняў і Беластоцкай вобласьці, перайменаваных у дэпартамэнты. Ваенная ўлада ў Княстве належала генэрал-губэрнатару, цывільная — Часоваму ўраду.

У яго структуры было сем камітэтаў (харчаваньня і магазінаў, паліцыі, фінансаў, вайсковы, судовы, унутраных справаў, народнай асьветы і рэлігіі). Камітэты ўзначалілі вядомыя ў краі дзеячы: былы літоўскі маршалак Станіслаў Солтан, граф Язэп Серакоўскі, князь Аляксандар Сапега, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту Ян Сьнядэцкі. Дзеля падтрыманьня ў краіне парадку фармаваліся аддзелы нацыянальнай гвардыі і жандармэрыі, а затым пачалося стварэньне ўзброеных сілаў Княства. Шляхцічы-добраахвотнікі склалі ў імпэратарскай гвардыі кавалерыйскі полк. Пась пяхова дзейнічаў эскадрон выведнікаў зь беларускіх татараў.

У некаторых гісторыкаў існуе меркаваньне, што на выпадак палітычнага гандлю з Расеяй Банапарт меў намер стварыць у Прыдзьвіньні і Падняпроўі яшчэ адну падуладную яму дзяржаву пад назовам Беларусь.

Аднак рэальнае адраджэньне Княства валадара Эўропы цікавіла мала. Ён выкарыстоўваўпатрыятычныя настроі ў сваіх мэтах. Назавемрэчы сапраўднымі імёнамі: Часовы ўрад быў марыянэткавы. Ён ня меў права прымаць пастановаўбяз згоды францускага камісара і мусіў займаццаў першую чаргу зборам падаткаў для Вялікай арміі. За абяцаньне вярнуць дзяржаўнасьць імпэратар вымагаў 100-тысячнага войска і велічэзных паставак фуражу і харчу. У жніўні ён падпісаў указ, паводле якога беларускія губэрні павінны былі даць 528 тысяч тонаў збожжа, 100 тысяч тонаў аўса і 53 тысячы кароваў. Гэта пагражала краіне голадам.

Настроі ў грамадзтве мяняліся. З Часовага ўрадувыйшаў нядаўні заўзяты банапартыст АляксандарСапега, які ня раз выконваў асабістыя даручэньніфранцускага імпэратара. Дачакаўшыся не скасаваньня прыгоннага права, а рэквізыцыяў і рабункаў,сяляне стваралі партызанскія аддзелы…

Далейшыя падзеі добра вядомыя. Ліцьвінскія палкі, у якіх налічвалася 25 тысяч нашых суайчыньнікаў, з баямі адступалі разам зь Вялікай арміяй праз Польшчу і Нямеччыну да самай Францыі. Забітымі й палоннымі яны страцілі пераважную большасьць жаўнераў і афіцэраў. Тыя гінулі не за свае інтарэсы. За чужую Айчыну склалі галовы і дзясяткі тысяч ліцьвінаў, што служылі ў расейскім войску. На пачатку вайны іх было 130 тысяч. Братоў прымусілі біцца з братамі, і вайна набыла рысы грамадзянскай.

Часовы ўрад Княства пакінуў радзіму. Чатыры ягоныя паседжаньні адбыліся ў Варшаве, восем — у Кракаве, тры — у Дрэздэне. Там у ліпені 1813 году «міністры» сабраліся апошні раз.

Але ідэя адраджэньня Княства не загінула. Янанатхняла ўдзельнікаў вызвольных паўстаньняўХІХ стагодзьдзя, дзеячоў нашага Адраджэньнябратоў Луцкевічаў, якія ў 1915-м сталі ініцыятарамі стварэньня Канфэдэрацыі Вялікага КнястваЛітоўскага…

А я, упершыню прыляцеўшы пятнаццаць гадоў таму ў ЗША, у картцы прыбыцьця адважнапазначыў родную краіну як VKL. І праз два тыднівярнуўся дадому зусім не таму, што мяне дэпартавалі.