Выбрать главу

Хто навучыў Маскву чытаць

У адной з вашых кніг напісана, што мы (гэта значыць, беларусы) «вучылі рускіх чытаць і пісаць». Ці не здаецца вам, што гэта ўжо занадта? Відаць, і нас яны нечаму вучылі.

Віктар, Смаргонь

Ня трэба ўспрымаць усё так літаральна і, пагатоў, вырываць цытаты з кантэксту. Гаворка ў мянеішла пра тое, што пасьля захопу нашых земляў прыканцы XVIII стагодзьдзя каляніяльныя расейскіяўлады ўзяліся сьцьвярджаць, нібыта зь іхнім зьяўленьнемсюды прыйшло і сьвятло адукацыі дысапраўднай культуры. Насамрэч жа якраз Літва-Беларусь вякамі была культурным мостам паміжЭўропай і адсталай Масковіяй.

Ня так даўно ў адным як быццам сур’ёзным расейскім часопісе я вычытаў, што ў 1667 годзе пад пастановамі сходаў у маскоўскай Мяшчанскай слабадзе стаяла 36 % уласнаручных подпісаў, а агульны адсотак пісьменных у згаданай частцы Масквы набліжаўся да 50. Затым ішлі навуковападобныя разважаньні, што, маўляў, ужо за царом-бацюхнам Аляксеем Міхайлавічам ды ягоным сынам Фёдарам амаль палова жыхароў расейскай сталіцы без праблемаў умела расьпісацца на казённай паперыне. Ну, а з такімі дасягненьнямі, натуральна, можна было заняцца і асьветаю розных «малодшых братоў» .

Сустрэўшы названую «цифирь» , расейскі патрыёт будзе прыемна зьдзіўлены і з гонарам выпіша яе ў свой нататнік. Але хтосьці дасьведчаны ў гісторыі адно скептычна хмыкне. Бо ён ведае, колькі ўсяго слабодаў было ў тагачаснай Маскве і хто жыў у слабадзе Мяшчанскай. Яму вядома, што апошнюю ўтварылі не для каго-небудзь, а адмыслова для перасяленцаў з нашых краёў. А беларусам-ліцьвінам у тыя гады быў кожны пяты жыхар «первопрестольной» , якая менавіта тады і пачала па-наску «акаць» , хоць вакол яе дагэтуль «окаюць» .

Тут у неабазнанага чалавека ўзьнікаюць прынамсі два пытаньні: што гэта за нашэсьце беларусаў і чаму яны такія пісьменныя? Рэч у тым, што ў 1654—1667 гады Рэч Паспалітая мусіла весьці чарговую вайну з Маскоўскай дзяржавай. Мэта ўва ўсходнягасуседа была ранейшая —беларускія землі. Тактыка таксама не вызначаласяарыгінальнасьцю. Былі спаленыя Бабруйск, Глуск,Копысь, Сьвіслач, Чавусы, амаль цалкам выразаныАмсьціслаў...

Ваенныя дзеяньні суправаджаліся масавым і, зразумела, зусім ня добраахвотным перасяленьнем нашых продкаў на ўсход. У Крамлі нарадзіўся грандыёзны плян: засяліць беларусамі «изрядную часть домов в столице и обезлюдевшие от морового поветрия веси» . Ішла гаворка пра 300 тысяч «беларусцаў» , і найперш пра людзей, «науки всякие и ремесла знающих» . (Не забывайма, што сам назоў Мяшчанскай слабады паходзіць ад старабеларускага слова «места» — горад.) Архіўныя дакумэнты сьведчаць: дзеці слабадчанаў вучыліся ў той час у школе «литовца» Якуба Якаўлева. Іншы «літовец» , полацкі манах Варлам, у 1665 годзе распачаў навучаньне юных маскоўцаў «польской и латинской грамоте» .

Паколькі ў Вялікім Княстве Літоўскім існавала даўняя тэатральная традыцыя, 26 жыхароў слабады былі запісаныя акторамі першага ў Расеі прыдворнага тэатру, створанага ў 1672-м Сімяонам Полацкім.

Нават пасьля інкарпарацыі Беларусі ў царскую імпэрыю разрыў з суседзямі ўва ўзроўні адукацыі яшчэ колькі дзесяцігодзьдзяў заставаўся такі значны, што расейскія арыстакраты нярэдка адпраўлялі «отпрысков» па навуку якраз да нас. У Полацкім калегіюме, да прыкладу, вучыўся будучы знакаміты мэдальер, скульптар і гравёр Фёдар Талстой. А дзесяць выхаванцаў калегіюму, адкрытага полацкімі езуітамі ў Санкт-Пецярбургу, сталі ўдзельнікамі паўстаньня на Сэнацкім пляцы.

Зрэшты, ужо ў 1820-м калянізатары павесілі на дзьвярах Полацкай акадэміі замкі, а праз дванаццаць гадоў, пасьля вызвольнага паўстаньня, закрылі і Віленскі ўнівэрсытэт.

На ўзбраеньне быў узяты лёзунг: расейскаяшкола зробіць у Беларусі больш за любую армію...

Чаму ў нас не Бэрнадоты?..

Адной з істотных прыкметаў эўрапейскай цывілізацыі, пра якую вы любіце паразважаць, была агульнасьць для розных дзяржаваў адных і тых самых манаршых дынастыяў. Да прыкладу, Габсбургі маглі кіраваць ад Пірэнэяў да Закарпацьця. Наколькі ў гэтую схему ўпісваюцца Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая Абодвух Народаў?

Яраслаў Лісоўскі, беларускі манархіст

У гэтую схему ўпісваюцца вельмі добра. Хоцьпа-беларуску лепей было б сказаць — уштукоўваюцца.

Прадстаўнікі нашай дынастыі Ягайлавічаў, альбоЯгелёнаў, заснаванай Соф’яй Гальшанскай, апрачаВялікага Княства Літоўскага, уладарылі ў Польшчы,Чэхіі ды Вугоршчыне.

Апошні зь Ягайлавічаў — вялікі князь літоўскіі кароль польскі Жыгімонт Аўгуст, што памяняўгэты сьвет на лепшы ў 1572 годзе, не пакінуў сыноў(прынамсі, законнанароджаных). У Вільні й Кракаве адкрыліся вакансіі. Адным з асноўных прэтэндэнтаў на іх стаў Гэнрых Валюа. (Яму, дарэчы,таксама — досыць містычнае супадзеньне — былонаканавана застацца ў гісторыі апошнім з дынастыіВалюа.) Ягоную кандыдатуру заўзята падтрымліваўтагачасны францускі кароль Карл ІХ. Ён пабойваўся ўплывовага роднага браціка й даўно марыўсплавіць таго куды-небудзь далей ад Парыжу.