Ды на шляху рэалізацыі гэтага, як цяпер модна казаць, праекту ўзьнікла сур’ёзная перашкода. У Рэчы Паспалітай добра ведалі, што прычынілася ў францускай сталіцы ў тым самым 1572 годзе ў ноч на 24 жніўня (дзень сьвятога Барталямэя). Тады парыскія каталікі, якіх натхняла каралева-маці Кацярына Мэдычы, перарэзалі некалькі тысяч пратэстантаў-гугенотаў. Як выявілася, Гэнрых Валюа, дыпляматычна кажучы, ня быў староньнім назіральнікам масакры. Гэта выклікала абурэньнепратэстантаў нашай дзяржавы, дзе значная часткаэліты належала тады да кальвіністаў. Тым ня менш,дзякуючы спрыту францускага пасланьніка біскупадэ Манлюка (зласьліўцы ахрысьцілі яго Манюкам),на сойме Гэнрых здабыў падтрымку большасьцісэнатараў і шляхты. Праўда, дзеля абраньня на тронён мусіў падпісаць акт, у якім сярод іншага дакляраваў захоўваць у дзяржаве рэлігійны мір.
Аднак «раман» Рэчы Паспалітай з Валюа (у нас яго называлі Гэнрыкам Валежычам) ня здоўжыўся. У 1574-м у Парыжы памёр Карл ІХ, і ў адну з найбліжэйшых начэй Гэнрых, які ў душы ніколі і не хацеў рабіцца Гэнрыкам (і ўвогуле напраўду быў Анры), скочыў у карэту ды загадаў фурману: «Гані!» Курс, натуральна, быў узяты на Францыю, дзе неўзабаве ўцякач быў каранаваны пад імем Гэнрыха ІІІ.
Празь пятнаццаць гадоў яго заб’е манах-фанатык. Такісамы лёс напаткае іГэнрыха IV, чыя асобатак цікавіла ягонага аднайменьніка, пісьменьнікаГ. Мана. Гэта я да таго, што ў дзяржаве нашыхпродкаў манархі ў тыя, дый у пазьнейшыя, часыгвалтоўнай сьмерцю не паміралі.
Ад 1587-га да 1668-га ў Рэчы Паспалітай кіравалі прадстаўнікі швэдзкай дынастыі Вазаў, якія ваявалі з сваякамі, што сядзелі на троне ў Стакгольме. У сувязі з гэтым згадваецца адна забаўная гісторыя ўжо з найноўшых часоў.
Гадоў пятнаццаць таму пасьля старанна праведзенага аднаўленьня забурыўся мур Лідзкага замку. Сродкаў на яшчэ адну рэстаўрацыю толькі штоадрэстаўраванага помніка не ставала. І тут у нейкай сьветлай лідзкай галаве нарадзілася бліскучаяідэя — зьвярнуцца па дапамогу да караля Швэцыі. Маўляў, калі падданыя продкаў вашай вялікасьці некалі разбурылі нам замак, дык ці не хацелі б вы паўдзельнічаць у яго адраджэньні?
Ня ведаю, колькі там дзён ці тыдняў адводзіцца швэдзкімі законамі на разгляд лістоў працоўных і беспрацоўных, але з адказам на ліст з далёкай (ды, як выявілася, ледзьве ня братняй беларускай Ліды) каралеўская канцылярыя не забавілася. Разрываючы дрыготкімі ад хваляваньня рукамі капэрту з вэнзэлем яго вялікасьці Карла VI Густава, лідзкія кіраўнікі ўжо чулі шамаценьне храбусткіх кронаў.
Але...
Дарагія спадары-таварышы, пісалі швэды,скарга на нехарошы ўчынак нашых прапрадзедаўуважліва разгледжаная і з усіх бакоў вывучаная. Аднак, як паказала праверка, ваш замак бурылі падданыя дынастыі Вазаў, а цяпер, ажно з 1810 году, у нас кіруе дынастыя Бэрнадотаў, што аніякай адказнасьці за дзеяньні Вазаў не нясе. Квітнейце! Дата і подпіс. Асабіста ў мяне крыўды на швэдаў чамусьці ані кроплі няма.
А яшчэ адкрыю вам на разьвітаньне страшнуютаямніцу. Я таксама ў глыбіні душы — зацятыбеларускі манархіст. Бывае, так хочацца пастагнацьпад каралеўскай дэспатыяй кшталту швэдзкай абобрытанскай. Але, як пяецца ў папулярнай песьні:я нарадзіўся тут, і я буду жыць тут.
Межы Радзімы пазначым крывёю!
Лічаныя месяцы засталіся да 150-годзьдзя нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 году. Памятаю, трыццаць гадоў таму наш інстытуцкі выкладчык гісторыі даводзіў, што паўстанцы дзейнічалі толькі на захадзе Беларусі. На ўсходзе і ў цэнтры краю нібыта панаваў спакой, а калі інсургенты і зьяўляліся, сяляне хутка здавалі іх расейскім войскам. З гэтага рабілася выснова, што паўстаньне было польскае. Такія выкладчыкі й такія погляды сустракаюцца (і на афіцыйным узроўні заахвочваюцца) і цяпер. Што адказаў бы ім спадар Арлоў?
Генадзь з полацкага Задзьвіньня
Свой адказ я пачаў бы з геаграфіі збройнага змаганьня.
Праз тыдзень пасьля выступу інсургентаў у Варшаве нелегальны Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне на нашых землях, быў пераўтвораны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі. 1 лютага1863 году ён выдаў у Вільні маніфэст з заклікамдалучыцца да барацьбы.