Выбрать главу

Для ўсяго абшару колішняга Вялікага Княства Літоўскага была прызначаная паўстанцкая адміністрацыя.

«Межы Радзімы пазначым крывёю!» — такі быў адзін зь лёзунгаў змагароў. Ужо ў першыя дні інсургенты захапілі на захадзе горад Пружаны, а таксама мястэчка Сьвіслач. На ўсходзе аддзел вайсковага начальніка Магілеўскага ваяводзтва Людвіка Зьвяждоўскага, да якога далучыліся студэнты і выкладчыкі Горы-Горацкага земляробчага інстытуту, у адну з красавіцкіх начэй заняў Горкі.

З баямі прайшло праз Гарадзенскую губэрню даПінску фармаваньне Рамана Рагінскага. Паўстанцаў-менчукоў ачоліў Антон Трусаў. На Лідчынепасьпяхова ваяваў з расейскімі карнікамі аддзелЛюдвіка Нарбута. Паблізу Краславы людзі графаЛявона Плятэра захапілі вялікі царскі транспартз зброяй...

На поўнач ад Полацку паручнік БаляслаўКульчыцкі камандаваў аддзелам, дзе змагаліся полацкая ды себеская шляхта і тутэйшыя студэнтыПецярбурскага ўнівэрсытэту. Камісарам суседнягаДзісенскага павету быў вядомы скульптар ГэнрыкДмахоўскі, які, жывучы ў ЗША, стварыў для Кангрэсу бюсты Тадэвуша Касьцюшкі і Томаса Джэфэрсана. Зусім недалёка ад нашага з вамі роднагаЗадзьвіньня (праўда, мы, гарадзкія, у дзяцінствез задзьвінскімі заўсёды біліся), каля Янова і Бікульнічаў месціліся базы паўстанцкага аддзелу ОтанаГрабніцкага.

Як бачым, змаганьнем з расейскімі калянізатарамі была ахопленая ўся тэрыторыя Літвы-Беларусі.Як сьведчаць дакумэнты, у Пецярбургу панічнабаяліся, што паўстаньне перакінецца на беларускую Смаленшчыну, адарваную ад Вялікага Княства яшчэ ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.

На тэрыторыі былога Княства ад лютага да жніўня 1863 году адбылося блізу 100 бітваў і баявых сутычак каліноўцаў з царскай арміяй. Найбольшай была бітва пад Мілавідамі (цяпер Баранавіцкі раён), дзе расейцам супрацьстаялі гарадзенскі, наваградзкі, пружанскі, ваўкавыскі ды слонімскі паўстанцкія аддзелы.

Злучаныя сілы інсургентаў на чале з Аляксандрам Лянкевічам адбілі ўсе атакі выдатна ўзброеных і вымуштраваных карнікаў. Сёньня пра тую перамогу нагадваюць у Мілавідах капліца і мэмарыяльны камень. Найдаўжэй барацьба трывала на Гарадзеншчыне, дзе ваяводзкім камісарам (пасьля таго, як варшаўскаму «беламу» цэнтру ўдалося расфармаваць рэвалюцыйны ўрад у Вільні) стаў сам Каліноўскі, а сярод інсургентаў было шмат сялянаў. Баі на захадзе Беларусі працягваліся да пачатку 1864 году. Паўстаньне засталося адным зь нешматлікіх у гісторыі ХІХ стагодзьдзя прыкладаў, калі найлепшыя сыны паняволенага народу, баронячы чалавечую і нацыянальную годнасьць, паўсталі супроць велізарнай імпэрыі. Коштам іхніх жыцьцяў Літва-Беларусь выказала пратэст расейскаму фэадалізму і дэспатызму, засьведчыўшы прыхільнасьць да эўрапейскіх каштоўнасьцяў, канстытуцыйнасьці й парлямэнтарызму.

У польскай і расейскай гістарыяграфіі паўстаньне 1863—1864 гадоў ацэньваецца як польскае, але гэта не адпавядае сапраўднасьці. І напярэдадні, і ў ходзе збройнага змаганьня на беларускіх землях існавала моцная плынь ліцьвінскага (беларускага) нацыянальна-вызвольнага руху, узначаленая Каліноўскім.

З расейскімі карнікамі ваявалі тысячы нашых суайчыньнікаў. Сярод іх знаходзілася ўжо шмат тых, хто гатовы быў ахвяраваць жыцьцё не за Рэч Паспалітую, а за сваю будучую незалежную дзяржаву.

Як вядома, паўстанцы мелі беларускую газэту, у іх шэрагах былі пісьменьнікі Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Фэлікс Тапчэўскі. Нараджалася беларуская нацыя.

«Ім мураўёўскі б гальштук ўзьдзець...»

Вы сьцьвярджаеце, што ў царскай імпэрыі Беларусь была расейскай калёніяй. Ці не занадта катэгарычная гэтая выснова? Калёнія ўсё ж выклікае асацыяцыі з геаграфічна аддаленай і цывілізацыйна адсталай тэрыторыяй, а тут — блізкія па культуры і веры суседзі, якія самі шмат у чым адставалі беларусаў.

Сяргей Верас

Каб вызваліцца з падманлівага палону асацыяцыяў, нагадаю, што Ірляндыя была калёніяйсуседняй Брытаніі, што ўсталявала жорсткі рэжымэксплюатацыі прыродных і чалавечых рэсурсаў,улучна з культурнай і моўнай асыміляцыяй.

Але для брытанскай імпэрыі Ірляндыя сапраўдыпэўны вынятак з правіла. Астатнія каляніяльныяўладаньні Лёндану ляжалі далёка ад мэтраполіі.Расейскаяж імпэрыя была не заморская, а кантынэнтальная. Калёніі месьціліся недалёка, і пры пэўнай этнічнай блізкасьці калянізатары мелі

магчымасьць ня толькі маскаваць прыгнёт дэмагагічнымі лёзунгамі, але і накідаць паняволенаму народу чужую гісторыю й чужых герояў.