У расейскай, а потым у савецкай імпэрыі захоп нашых земляў пры канцы Х V ІІІ стагодзьдзя называўся не іначай, як «узьяднаньнем» , хоць ніколі раней Літва-Беларусь у межах Расеі не была.
Былое Вялікае Княства Літоўскае зь ягонымі дэмакратычнымі традыцыямі і эўрапейскімі эканамічнымі навацыямі стала часткаю краіны, якую Маркс і Энгельс трапна назвалі «жандарам Эўропы» , а Ленін — «турмой народаў» . У Расеі панавалі абсалютызм і фэадальныя формы гаспадаркі. Кацярына ІІ і яе сын імпэратар Павел І раздалі сваім дваранам на далучаным абшары больш за паўмільёну беларусаў. Пераважная большасьць гэтых запрыгоненых сялянаў датуль была асабіста вольная. Задушыўшы паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі, Сувораў быў узнагароджаны цэлым Кобрынскім староствам з 25 тысячамі «душаў» .
Прыгонных, якія раней плацілі пераважна грашовыаброк, пагналі на паншчыну. Памешчыкі тысячаміздавалі сялянаў на будаўнічыя работы ў далёкіярасейскія губэрні.
Рэзка пагоршыўся стан гарадзкога насельніцтва. У гарадоў і мястэчак адабралі старыя гербыі скасавалі магдэбурскае права на самакіраваньне. Мяшчанаў абклалі падушным падаткам і ў вайсковай павіннасьці прыраўнялі да сялян. Падаткі ў беларускіх губэрнях да 1811 году заставаліся ў чатыры-пяць разоў цяжэйшыя, чым у расейскіх.
На зьмену расфармаванаму прафэсійнаму войску Вялікага Княства прыйшлі невядомыя дагэтуль рэкруцкія наборы з пажыцьцёвай службай, якую пазьней абмежавалі «ўсяго» чвэрткай стагодзьдзя. Беларусы рабіліся гарматным мясам у захопніцкіх царскіх паходах. Тым часам рэкруцкая павіннасьць не накладалася на Латвію, Эстонію, Бэсарабію, Грузію, Фінляндыю, а пазьней і на Ўкраіну, якая пасылала на службу казацкія палкі.
Захоп Беларусі адбываўся пад выглядам абароныправоў праваслаўных. Аднак яны на той момантскладалі ўсяго блізу 6 % насельніцтва, і ніякіх выгодаў, апынуўшыся ў імпэрыі, не атрымалі. А восьбеларусы-вуніяты, да якіх належала больш за 75 %жыхароў краю, трапілі пад жорсткі перасьлед.
Царская імпэрыя ніколі ня ведала рэлігійнай і нацыянальнай талеранцыі. Беларусаў наогул не прызнавалі асобным народам, а лічылі папсаванымі пальшчызнаю расейцамі. Адпаведнае стаўленьне было і да мовы. Продкаў нават пазбавілі права на ўласныя імёны і прозьвішчы. Царскія пісары ў дакумэнтах ператваралі Язэпаў у «Иосифов» , Тамашоў — у «Фомов» , Якубаў — у «Яковов» . Да беларускіх прозьвішчаў дадаваліся расейскія канчаткі, а сялянаў часта запісвалі па гаспадару-памешчыку.
Такім, дарэчы, чынам набыў прозьвішча адзін з маіх продкаў па мячы — стаўшы, паводле ўказу яе вялікасьці, прыгонным аднаго з братоў Арловых, што ўзводзілі Кацярыну на трон. Расейскія ўлады ўстанавілі для габрэяў вядомую «мяжу аселасьці» . Юдэі мусілі плаціць удвая большыя за хрысьціянаў дзяржаўныя падаткі.
Былі ўведзеныя абмежаваньні для жанчын. У Рэчы Паспалітай шляхцянкі і мяшчанкі валодалі маёмаснымі правамі, у Расейскай імпэрыі — не. Гэта страшэнна звужала эканамічныя магчымасьці асабіста вольных ліцьвінак і паніжала іх грамадзкі статус.
Пасьля вызвольнага паўстаньня 1831 году каляніяльны ўціск рэзка ўзмацніўся. Пры расейскім урадзе быў створаны асобы Камітэт у справах заходніх губэрняў, мэтаю дзейнасьці якога стала поўная русіфікацыя Літвы-Беларусі. Месца звольненых службоўцаў займалі прыежджыя з цэнтральных губэрняў. У дзесяці тысяч нашых суайчыньнікаў адабралі шляхецтва. Расейскія дваране і чыноўнікі проста шалелі ад шырокай ракі разнастайных палёгкаў і прывілеяў. Уяўленьне пра гэта, а таксама пра цяжар падаткаў, дае такі факт: разам узятыя даходы Менску, Віцебску, Магілева, Горадні, Полацку, Берасьця, Пінску і Бабруйску былі ў два з паловаю разы меншыя за гадавы даход, які расейскі князь Паскевіч меў толькі з гомельскага маёнтку.
Найкрасамоўнейшым прыкладам таго, што калянізатары цалкам пагарджалі інтарэсамі нашых людзей, стаў драматычны лёс Берасьця. Дзеля пабудовы вайсковай фартэцы ў першай палове ХІХ стагодзьдзя быў зьнішчаны цэлы горад, які лічыўся адным з найпрыгажэйшых ва Ўсходняй Эўропе. Берасьцейцаў перасялілі за тры кілямэтры, а на месцы зруйнаваных дамоў, храмаў, манастыроў збудавалі царскую цытадэль, шырока вядомую цяпер як «Брестская крепость» .
У галіне асьветы царскія ўлады кіраваліся меркаваньнем, што расейская школа зробіць для заняволеньня краю нязьмерна болей за расейскі штых.Моваю навучаньня магла быць толькі расейская. Затым выйшаў указ, што і ўвогуле размаўляць у сьценах вучэльняў розных роўняў дазволена выключна па-расейску. Ішла мэтанакіраваная расправа з навучальнымі ўстановамі, якія зрабіліся асяродкамі апазыцыі царызму. Яшчэ ў 1820 годзе закрылі Полацкую акадэмію, што мела ўнівэрсытэцкія правы. У 1832-м такі самы лёс напаткаў Віленскі ўнівэрсытэт, у 1842-м — Віленскую мэдычна-хірургічную акадэмію... Калянізатары мелі на мэце пазбавіць Літву-Беларусь сваёй інтэлігенцыі.