Выбрать главу

Вайна з рэлігійнай вуніяй завяршылася ў 1839 годзе Полацкім царкоўным саборам, што пад дыктоўку калянізатараў прыняў пастанову пра вяртаньне грэка-каталікоў «в лоно прародительской веры, дабы пребывать отныне в послушании Святейшего Правительствующего Всероссийского Синода» (які сам быў у поўным паслушэнстве царскага ўраду). Пра долю тых, хто не хацеў вяртацца «в лоно» , напісаў у артыкуле «Секущее православие» Аляксандар Герцэн: «Со стороны гражданского начальства истязанием заведовал окружной Новицкий. Этот полицейский апостол сек людей до тех пор, пока мучимый не соглашался принять причастие от православного попа. Один четырнадцатилетний мальчик после двухсот розг отказался от такого общения со Христом. Его снова начали сечь, и только тогда, уступая страшной боли, он согласился. Православная церковь восторжествовала!» .

Падрыхтаваўшы глебу забаронай народнае веры, у 1840 годзе імпэратар Мікалай І адмысловым загадам забараніў ужываць у афіцыйных дакумэнтах самі найменьні «Літва» , «літоўскі» і «Беларусь» , «беларускі» . Нашай зямлі далі каляніяльны назоў «Северо-Западный край» .

Каб сьцерціўбудучых пакаленьняўпамяць пра сваю былую дзяржаву, царская адміністрацыя зь нечуваным размахам і цынізмам рабавала культурныя й гістарычныя багацьці. У Расею вывезьлі бальшыню кнігазбораў і мастацкіх калекцыяў ліцьвінскай арыстакратыі. Сярод безьлічы скарбаў на ўсход трапіў і архіў Вялікага Княства з сотнямі тамоў Літоўскай Мэтрыкі.

Краю навязалі (што тыпова для каляніялізму) монакультуру — бульбу, каб гнаць гарэлку ледзьне для ўсёй імпэрыі.

Калянізатары высмоктвалі як матэрыяльныя багацьці, так і інтэлектуальныя сілы Беларусі. Адсутнасьць вышэйшых навучальных установаў, забарона беларускай мовы ў навучаньні і кнігадрукаваньні прычыніліся да таго, што шмат беларусаў рабіліся дзеячамі расейскай навукі і культуры. Літаратары Фадзей (Тадэвуш) Булгарын і Фёдар Глінка, кампазытары Восіп Казлоўскі, Міхаіл Глінка, Мадэст Мусарскі, скульптар Міхаіл Мікешын, матэматык Соф’я Кавалеўская... Сьпіс бясконцы. Каляніяльную імпэрскую палітыку, што праводзілася ў Беларусі, падтрымлівала і бальшыня расейскіх «валадароў думак» , якія лічацца дэмакратамі.

На паведамленьні эўрапейскага друку пра жорсткія расправы з інсургентамі 1831 году ды іх сем’ямі Аляксандар Пушкін, да прыкладу, адгукнуўся вершам «Клеветникам России» , дзе называў тыя крывавыя падзеі ўсяго толькі «спором славян между собою» . Яшчэ адзін абаронца імпэрыі Фёдар Цютчаў бачыў місію Расеі ў тым, каб

Славян родные поколенья

Под знамя русское собрать

И весть на подвиг просвещенья

Единомысленных, как рать...

У вынішчэньні ўсяго нацыянальнага найбольш вызначыўся былы дзекабрыст Міхаіл Мураўёў, які з 1831 году служыў менскім ваенным губэрнатарам, а пазьней, падчас паўстаньня Каліноўскага, быў, як вядома, прызначаны віленскім генэрал-губэрнатарам і атрымаў мянушку Вешальнік. (Узьнёслыя радкі прысьвяціў яму, «миротворцу края» , расейскі паэт-дэмакрат Мікалай Някрасаў.) Зьвяртаючыся да беларускага дваранства, Мураўёў папярэджваў: «Помните, что если вы не станете по своим мыслям и чувствам русскими, то будете здесь иностранцами и должны тогда покинуть этот край» .

...Праз сто гадоў беларускі паэт Алесь Дудар у знакамітым вершы «Пасеклі край наш напалам» (ганарарам за падобныя творы ў тыя часы быў расстрэл) напіша:

О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні

Такі разлом, туга такая!

І баюць байкі баюны

Северо-Западного края...

Плююць на сонца і на дзень.

О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?

Ім мураўёўскі б гальштук ўзьдзець,

Нашчадкам мураўёўскім гэтым...

Ці можам мы сказаць, што гэтыя радкі ўжострацілі актуальнасьць?

Мурын Янка — беларускіінсургент

Не сакрэт, што вызвольнае паўстаньне 1863—1864 гадоў у Беларусі расейская гістарыяграфія ды яе мясцовае пазадзьдзе называюць «польскім». Мы ведаем, што гэта — імпэрская хлусьня. А ці ёсьць зьвесткі аб прадстаўніках іншых народаў, якія разам зь беларусамі-ліцьвінамі (яны тут складалі пераважную большасьць інсургентаў) ды іхнімі пабрацімамі-палякамі бралі ўдзел у барацьбе, рызыкавалі жыцьцём і гінулі за нашу свабоду?

Цімох, студэнт-гісторык

У свабоды няма нацыянальнасьці, але ёсьцьрадзіма — вольная чалавечая душа. Змаганьне за вызваленьне ад іншаземнага прыгнёту ўва ўсе часы прыводзіла пад свае сьцягі вальналюбных людзей незалежна ад паходжаньня. Небыло выняткам і паўстаньне 1863 году.На жаль,грунтоўнага дасьледаваньня на гэтуюнадзвычай цікавую тэму пакуль што, наколькімне вядома, няма. Але зьвестак пра тое, што сяродкаліноўцаў з царскімі карнікамі ваявалі ня толькітутэйшыя жыхары, вельмі шмат.