На самым пачатку паўстаньня аддзел з 150 шабляў і стрэльбаў на чале зь Людвікам Зьвяждоўскім,што меў кансьпірацыйную мянушку Тапор, раптоўным начным ударам захапіў горад Горы-Горкі наўсходзе Беларусі. Раніцой да змагароў далучылісянекалькі дзясяткаў студэнтаў Горацкага земляробчага інстытуту. Сярод іх быў дваццацігадовывольны слухач гэтай навучальнай установы АпалонСокалаў — этнічны расеец, бацькі якога паходзіліз унутраных губэрняў імпэрыі. Апалон заставаўсяз Тапаром да самага моманту вымушанага роспуску аддзелу і пастановы па адным прабіваццана захад.
Агентам Віленскага паўстанцкага камітэту быў Дзьмітры Базанаў, які займаў пасаду пісара ў Троцкім павеце. У матэрыялах сьледчай камісіі значыцца: «Удивляться нужно дерзости и энергии Базанова; он один из самых деятельных членов комитета и отправлял мятежникам большие транспорты с оружием» . Захаваўся дагератыпны партрэт Дзьмітрыя, зь якога глядзіць малады чалавек, нечым падобны ў маім уяўленьні да герояў Дастаеўскага.
Зазначу, што паўстанцаў кшталту Апалона Сокалава й ягоных суайчыньнікаў каралі значна больш жорстка параўнаўча з спрадвечнымі жыхарамі «Северо-Западного края» . «Измена государю и отечеству» з боку расейцаў лічылася найбольш цяжкай. Апалона пазбавілі дваранства з усімі маёмаснымі правамі й асудзілі на 12 гадоў катаржнай працы ў сібірскіх капальнях, дзе, як выглядае, і згасла ягонае нядоўгае жыцьцё.
Уважлівыя чытачы раману Ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» мусяць памятаць не зусім звычайнага героя — чарнаскурага юнака Янку, што выхоўваўся пры адным з шляхецкіх двароў. Лёгіка падзеяў павінна была прывесьці пасталелага Янку разам зь сябрамі дзяцінства ў шэрагі паўстанцаў. Названага літаратурнага героя можна ўспрымаць проста як плён пісьменьніцкай фантазіі. Аднак я ўпэўнены, што Караткевіч быў знаёмы зь «беларускімі» нататкамі расейскага літаратара Мікалая Ляскова, што падарожнічаў па Літве-Беларусі якраз у той неспакойны час і пакінуў запіс пра захопленага ў палон параненага інсургентамурына.
У Літоўскі камітэт — нелегальны цэнтар падрыхтоўкі збройнага выступу — уваходзіў італіец,сьпявакі танцмайстар Ахіла Банольдзі. Італія быларадзімаюпродкаў іншага знакамітага паўстанца— мастака Міхала Андрыёлі. Ён (дарэчы, разамз Францішкам Багушэвічам) ваяваў у аддзеле аднагоз кіраўнікоў паўстаньня Людвіка Нарбута і пакінуўсвоеасаблівы мастацкі летапіс змаганьня.Кажуць, што Айчыну не выбіраюць.Але кожны можа выбраць свабоду.
Славу — Айчыне, гонар —нікому
Вы пісалі, што і па бацькавай, і па матчынай лініі паходзіце зь сялянаў. Скажыце, калі ласка, адкуль такое захапленьне шляхтай? Агульна вядома, што і сёньня ў народным уяўленьні шляхта — гэта палякі, ці, прынамсі, не зусім свае.
Вячаслаў
Наконт сваіх каранёў нічога новага дадаць немагу. Хоць адзін з нашых адмыслоўцаў у генэалёгііі абяцаў мне — амаль задарма — скласьці шляхецкае радаслоўе, адкуль мой род, я ведаю. Аднонагадаю, што дзяды належалі да людзей заможных,таму 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя і не перажылі.
А бацькі былі інтэлігенцыяй у першым калене. Нехта сказаў: каб стаць сапраўдным інтэлігентам, трэба скончыць тры ўнівэрсытэты: адзін — дзеду, другі — бацьку і трэці — самому. Калі кіравацца гэтым крытэрам, да інтэлігенцыі належаць пакуль толькі мае сыны.
А цяпер пагаворым пра шляхту. Я ёю не захапляюся — аддаю належнае. Параўнальна зь іншымі эўрапейскімі краінамі шляхецкі (дваранскі) стан у Вялікім Княстве Літоўскім складаў вельмі значную частку насельніцтва. Адна з галоўных прычынаў — частыя войны і неабходнасьць мець вялікую колькасьць вайскова-служылых людзей. У ХVІІ стагодзьдзі шляхцічам быў прыкладна кожны дзясяты жыхар краіны. (Некаторыя дасьледнікі называюць лічбу 15 %.) У суседніх Расеі, Аўстрыі ды Прусіі дваранскімі правамі карысталася ўсяго блізу 1 % жыхарства, у Францыі — 2—3 %.
У залежнасьці ад маёмасьці і палітычнай вагі шляхта падзялялася на арыстакратыю, сярэдніх і дробных земляўласьнікаў, якія валодалі ў найлепшым разе некалькімі дзясяткамі сялянскіх «дымоў» . На апошняй прыступцы стаяла дробная шляхта, што мела зямельныя надзелы без падданых. Гэта пра аднаго з такіх гаспадароў Уладзімер Караткевіч напісаў: «У той дзень ён высакародна араў сваё поле» . Вывозіць на палеткі гной такі шляхціч мог, ня менш высакародна ўторкнуўшы ў яго шаблю.