Выбрать главу

На наступны год у Сярэдняй Літве працавалі 186 беларускіх школаў, Віленская беларуская гімназія і Барунская настаўніцкая сэмінарыя. Дзяржава мела сваю судовую сыстэму, уласныя грошы, сымболіку, паштовыя маркі з «Пагоняй» , партрэтамі Касьцюшкій Міцкевіча ды выявамі архітэктурных помнікаў Віленшчыны…

Прызначаны Жалігоўскім урад складаўся пераважна з прыхільнікаў аўтаноміі Літвы-Беларусі і замест інкарпарацыі Польшчай выступаў за фэдэрацыю зь Летувой.

Ліміт цярпеньня ў Варшавы хутка набліжаўся да нулявой адзнакі. Калі вярнуць войска Сярэдняй Літвы ў склад Польскай арміі не ўдалося, яго дэмабілізавалі. Жалігоўскі мусіў пакінуць Вільню. Польшча настойвала на правядзеньні выбараў у сойм,які вырашыў бы будучыню краіны. Ліга Нацыяўпрапаноўвала плебісцыт. Урэшце ўсё ж адбылісявыбары. Большая частка беларускіх арганізацыяўгаласаваньне байкатавала, што цяпер выглядаепамылкай. Нашы эсэры рыхтавалі паўстаньне, аледэфэнзіва раскрыла іхнія пляны. Пра вынікі выбараў і пастановы сойму ня цяжка здагадацца. 24 сакавіка таго самага 1921 году Польшча атрымала новае, Віленскае ваяводзтва, усе паветы якога былі населеныя беларусамі.

Апавядаючы пра лёс Сярэдняй Літвы, я чамусьці ўспомніў, што ў 1930-я гады ў літоўскім друку зьяўляліся прапановы купіць палову востраву Мадагаскар і ўсёй краінай перасяліцца туды, каб сярод лемураў захаваць незалежнасьць і ідэнтычнасьць. Якая тут можа быць сувязь? Напэўна, такая,што ніякія лемуры ў такіх справах не дапамогуць. Апошнія палітычныя падзеі зноў нагадалі старую ісьціну: каваць будучыню трэба сваімі рукамі.

Хто выйграў ад пактуМолатава — Рыбэнтропа?

Ці праўда, што ўвосень 1939 году Вільня сорак дзён належала Беларусі?

Севярын

Адразу зацемім, што Вільня і Віленшчына належалі да беларускага гістарычнага і этнічнага абшаруз часоў раньняга Сярэднявечча. Заснаваньне горадувялікім князем Гедзімінам у 1323 годзе, пра што вамраспавядзе літоўскі экскурсавод, — ня больш якпрыгожая легенда. Ужо ў ХІ стагодзьдзі на месцысучаснай Вільні існавала збудаванае крывічамі гарадзкое паселішча, што называлася Крывым горадам. Ён быў цэнтрам удзельнага княства Полацкайзямлі. У 1070 годзе там валадарыў князь полацкайдынастыі Расьціслаў Рагвалодавіч, а пазьней —ягоныя сыны.

Крывы горад (сустракаецца і найменьне Крывічгорад) згадваецца ў гістарычных крыніцах яшчэ і ў XIV стагодзьдзі. Нямецкія хронікі паведамляюць, што гэта — «русінскае» места. Гедзімін проста перавёў з Наваградку ў Вільню сталіцу Вялікага Княства Літоўскага.

Беларусы-ліцьвіны на працягу стагодзьдзяўскладалі большую частку віленскага насельніцтва. Калі мы зазірнем у сярэднявечныя акты Віленскага магістрату, дык пераканаемся ў славянскім паходжаньні абсалютнай бальшыні службовых асобаў:

войт Вышка, бурмістры і радцы Юрай Нястука, Васіль Фядкевіч, Гаўрыла Аліфаровіч, Мікола Сяльковіч, Рыгор Мэка… Паводле першага перапісу насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году літоўцы сярод віленчукоў складалі ажно 2 %.

У 20—30-я гады мінулага стагодзьдзя Вільню называлі «сэрцам Заходняй Беларусі» . Горад быў неафіцыйнай палітычнай, культурнай і навуковай сталіцаю земляў, адрэзаных паводле Рыскага мірнага трактату. У Вільні месьціліся кіраўнічыя органы беларускіх партыяў, выходзілі дзясяткі беларускіх газэтаў і часопісаў, дзейнічала Беларускае навуковае таварыства, Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча. Асобнай гаворкі заслугоўвае Віленская беларуская гімназія.

Тады ў Вільні жылі і працавалі Антон Луцкевіч,Браніслаў Тарашкевіч, Адам Станкевіч, РыгорШырма, Францішак Аляхновіч, Пётра Сергіевіч,Максім Танк… Параўнальна зь дзейнасьцю беларусаў літоўская прысутнасьць у тагачаснай Вільніадчувалася нязьмерна слабей. Іначай і быць немагло, бо літоўцаў было ўсяго 1,5 %.

Ліга Нацыяў фактычна прызнала Віленшчыну зь Вільняй заходнебеларускім абшарам. У незалежнай Літве з сталіцаю ў Коўне тады, дарэчы, неаднаразова гучалі прапановы памяняць назоў дзяржавы на Жэмайцію, а герб «Пагоня» — на жамойцкага «Мядзьведзя» . У 1935 годзе прэм’ер-міністар Юозас Тубяліс афіцыйна заявіў пра славянскае паходжаньне «Пагоні» і неабходнасьць падрыхтоўкі новага гербу. Адукаваны быў чалавек.

У Заходняй, як і ў савецкай Беларусі, існавала ўпэўненасьць, што пасьля аб’яднаньня Бац ькаўшчыны Вільня абавязкова будзе ў яе складзе. Аднакпачатак Другой сусьветнай вайны прынёс літоўцамнеспадзяваны падарунак. Увосень 1939-га падзеі разгортваліся наступным чынам.