А вось беларус Герман Мінкоўскі (1864—1909), які зь дзяцінства ўражваў усіх матэматычнымі здольнасьцямі, выправіўся ў Нямеччыну і стаў там выдатным прадстаўніком гётынгенскай матэматычнай школы. А таксама — адным з заснавальнікаў тэорыі адноснасьці. Кожны фізык (і нават літаратар Арлоў) ведае аб «прасторы Мінкоўскага» , якая аб’ядноўвае трохмерную фізычную прастору і час.
Трэці прыклад, магчыма, не такі клясычны, алемае нечаканыя сюжэтныя павароты. Сылескага немца Рудольфа Абіхта зь юнацтва вабілі славянскія мовы. У часе Першай усясьветнай вайны ён, ужо прафэсар славістыкі Брэслаўскага ўнівэрсытэту, апынуўся ў Беларусі. І, чым бы выдумалі, Абіхт тут займаўся?
Выкладаў у Сьвіслацкай гімназіі мову. Здагадайцеся, якую? А вось і памыліліся. Беларускую. Апрача таго, быў адным з выдаўцоў беларускага лемантара лацінкаю, друкаваў артыкулы пад агульным назовам «Са старажытнай і новай гісторыі беларусаў» у газэце «Der Beobachter» , удзельнічаў у выпуску бэрлінскага зборніка «Беларусь» ...
А яшчэ ён ліставаўся з Антонам Луцкевічам, і лісты тыя вы можаце пачытаць у нашым Дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва… На добры лад, Абіхту варта было б паставіцьу той самай Сьвіслачы помнік (як і Голяндуў Нясьвіжы).
Пры нагодзе абмяркую гэтую ідэю зь нямецкім журналістам і падарожнікам Інгам Пэцам, які цяпер працуе над кнігаю пра Беларусь, падтрымлівае розныя праекты (акурат ён стаў ініцыятарам ку льтурніцкай дыскусіі на Менскім форуме) і ўяўляецца мне нейк ім своеасаблівым сёньняшнім Абіхтам.
А вярнуўшыся да ідэі помніка, можна паразва жаць, накольк і камфортна пачуваўся б Рудольф Абіхт у кампаніі ін шых, але ўжо рэальных сьвіслац кіх манумэнтаў. Побач з выхаванцамі тамтэйшай гімназіі Каліноўскім і Рамуальда м Траўгутам яму, пэўна, было б даволі утульна. Але вось зь Леніным ды ў дадатак з а дноўленым нядаўна Іосіфам Віса рыёнавічам...
Ці атрымалася б у іх дружба-фройндшафт? Алетое помнікі. А ў людзей павінна атрымацца.
Мы адпомсьцілі за таварышаКірава
Выбачайце за нечаканае і крыху правакацыйнае пытаньне. Ці даводзілася вам калі-небудзь паліць кнігі?
Кнігалюб
Існуе такая гістарычная показка. Шэф расейскага корпусу жандараў і ІІІ аддзяленьня граф Бэнкендорф, адпраўляючы падначаленага ў замежную камандзіроўку ў Нямеччыну, кажа: «Будзеш у Майнцы — плюнь на помнік Гутэнбэргу. Усе няшчасьці на сьвеце — ад ягонае вынаходкі» .
Змагары з кніжнай крамолаю, як мы ведаем, нятолькі плявалі на помнікі, але і выкарыстоўвалісродкі больш радыкальныя.
На загад князя Васіля ІІІ у Маскве расклалівогнішча з кнігаў Францішка Скарыны, які прыехаў да ўсходніх суседзяў з прапановаю наладзіцькнігадрукаваньне. Добра, што на знак удзячнасьціне спалілі самога.
У тагачаснай Заходняй Эўропе гарадзкія пляцы таксама ня раз асьвятляла полымя, што ненажэрна глытала кнігі асуджаных інквізыцыяй ерэтыкоў. Дарэчы, на нашых землях, у талерантным Вялікім Княстве Літоўскім, інквізыцыя, уведзеная ў 1436 годзе для барацьбы з гусіцкай «ерасьсю» , здолела праіснаваць усяго 43 гады.
Кнігі загадваў паліць зацяты змагар з вуніяцкай вераю беларусаў біскуп-рэнэгат Іосіф Сямашка, што цалкам перакінуўся на службу цару і «адзіна ісьціннаму» маскоўскаму праваслаўю. У 1852 годзе ён, тады ўжо мітрапаліт літоўскі і віленскі, асабіста назіраў, як гараць 1295 небясьпечных для «государя и Отечества» кніг, знойдзеных у былых грэка-каталіцкіх храмах.
Як заўважыў славуты польскі афарыст Станіслаў Ежы Лец, «ніхто зь людзей ХІХ стагодзьдзя і ўявіць ня мог, што ўсьлед за ім надыдзе ХХ» .
Не паддаецца ўліку колькасьць кніг, спаленых нацыстамі і камуністамі. Вядома, што ў 1937 годзе ў двары менскай турмы НКВД некалькі дзён шугала велізарнае вогнішча, у якім загінулі дзясяткі тысяч сканфіскаваных тамоў і рукапісаў.
Наш сьветлай памяці выдавец, перакладчык і грамадзкі дзеяч Міхал Дубянецкі апавядаў, як падлеткам у верасьні 1939-га з жахам назіраў, што выраблялі з кнігамі на школьным падворку савецкія «вызваліцелі» Заходняй Беларусі. У агонь паляцелі ўсе кнігі школьнай бібліятэкі, якім не пашчасьціла быць надрукаванымі па-расейску. Асаблівую экзэкуцыю заслужыў раман Гэнрыка Сянкевіча «Агнём і мячом» . П’яны ня толькі ад радасьці, што прынёс беларусам свабоду, «вызваліцель» насадзіў кнігу на штых: «Вось табе меч!» А адправіўшы раман у полымя, задаволена дадаў: «А вось табе огнь!»