Выбрать главу

Ня ведаю, ганарыцца мне з гэтае прычыны, ці засмучацца, але напісаныя мною кнігі таксама палілі. Колішні прыяцель-літаратар (пару ягоных апавяданьняў я нават перакладаў з расейскай), разышоўшыся са мною ў палітычных поглядах, пры сьведках спаліў дзясятак кніжак Арлова каля сьмецьцевага кантэйнэру. Нянавісьць — ня самае стваральнае ды пэрспэктыўнае пачуцьцё. Гэты літаратар зьехаў у Расею і, па чутках, ужо даўно нічога ня піша. Зарабляе сабе на жыцьцё выключна дзякуючы шматлікім тамтэйшым выбарам. Пасквілі на кандыдатаў у што-небудзь расейскае нядрэнна купляюць іхнія канкурэнты.

Надышоў час прызнацца, што ў вусьцішны разрад спапяляльнікаў кніг ледзь не патрапіў і я сам. Ішла мая другая школьная восень. Хрушчоўвыступаў з дакладам на ХХІІ зьезьдзе партыі, якаяў краіне была адна, і казаў пра злачынныя справыСталіна. Я слухаў радыё разам з матуляй і ня могзразумець, чаму яна гэтак хвалюецца. Толькі празьпяць гадоў мама пакажа мне даведку пра пасьмяротную рэабілітацыю свайго бацькі, а майго дзедаМаксіма, расстралянага ў 1933-м.

А тады я зь сябрамі вырашыў адпомсьціць Сталіну за невядомага нам таварыша Кірава, пра якога часта размаўлялі дарослыя. Мы распалілі ў садзе вогнішча. Я прынёс з мамінай настаўніцкай этажэркі стары «Буквар» з партрэтам Іосіфа Вісарыёнавіча. Ды ў апошні момант нешта спыніла нас, і агонь мусіў задаволіцца ня кніжкай, а толькі выдраным адтуль партрэтам.

Успомніўшы гэтую гісторыю, я падумаў, штоў ёй ёсьць свая сымбалічнасьць. Той, хто загадваепаліць кнігі, мусіць быць гатовы да спаленьняўласных партрэтаў.

Першыя грошы

Калі і як вы заробілі свае першыя грошы?

Аляксандар, студэнт, але ўжо другі год падпрацоўваю

Першы заробак я атрымаў на пачатку 1960-х, каліў выніку хрушчоўскіх экспэрымэнтаў з кукурузайпачаў зьнікаць хлеб.

Памятаю, падыходзіш да чаргі, што віецца вакол хлебнае крамы, і да цябе, малога, каб пастаяў разам зь імі, узахапы кідаюцца адразу некалькі цётачак. У выніку такога нескладанага манэўру крамніца «адпускала» жанчыне лішні бохан хлеба, а «сынок» атрымліваў кулёчак зьлепленых у камяк ірысак або падушачак.

Але аднойчы нейкая добрая цётухна заплаціламне за дапамогу 20 капеек. Для першаклясьнікагэта быў сапраўдны капітал. За 9 капеек я купіўмалочнае марозіва, пасьля чаго выпіў за 1 капейкушклянку газаванкі без сыропу і яшчэ цэлыя 10 капеек заашчадзіў на шчасьлівае жыцьцё.Быў зроблены першы крок да разуменьня, штогрошы — адзін з сымбаляў свабоды.

Я ўмею граць на балалайцы

Як вы вучыліся ў школе, і якія ў вас былі стасункі з настаўнікамі? Хто быў улюбёным выкладчыкам?

Дзесяціклясьніца Лена з Воршы

Вучыўся я неяк наадварот: у малодшых клясах— на моцныя траякі ды хісткія чацьверкі, а потыму галаве адбылося якоесьці замыканьне, і адзнакіпалезьлі ўгору.

Не скажу, што на пачатку быў дэбілам, але, да прыкладу, у першым клясе некалькі дзён ня мог асіліць літару «ь» . «Конь» чытаў, як «кон» , а «дзень» — амаль што на будысцкі капыл: «дзен» . Настаўніца, відаць, ужо зьбіралася рабіць пэўныя высновы, але аднаго вечару тата зьняў сваю пракурорскую папругу і гэтак мяне ёю, як казала мама, «адвазіў» , што мяккі знак быў імгненна засвоены і яшчэ доўга мроіўся мне нават там, дзе яго і не начавала.

Карацей, магчыма, дзякуючы і бацькавай папрузе, сустрэчы зь якой адбываліся ня раз, школу я закончыў з залатым мэдалём. Нядаўна знайшоў яго і зь лёгкім подзівам прачытаў, што заслужыў узнагароду ня толькі за «выдатныя посьпехі ў вучэньні і працы» , але і за «прыкладныя паводзіны» . Гэта было яўнай гіпатэнузай, як называў гіпэрбалу наш другагоднік Вася Шуйскі.

Я крыўдзіў дзяўчатак (як заўсёды здараецца, пераважна тых, што падабаліся), удзельнічаў у некалькіх бойках, у пятым клясе ўкусіў за руку настаўніка маляваньня, а наастачу адмовіўся ўступіць у атрад чырвоных сьледапытаў і хадзіць партызанскімі сьцежкамі.

За сьледапытаў ня буду ставіць самога сябе накатурны вальнадумства. Я проста спалохаўся, ботэкст прысягі трэ было падпісаць уласнай крывёю,чыркануўшы па пальцы лязом. Аўтаркаю гэткаймэтоды прысяганьня была клясная кіраўнічка іўвадначас выкладчыца расейскае мовы і літаратуры.

Ці трэба казаць, што трапіць у лік улюбёныхнастаўнікаў ёй не ўдалося?Не пашанцавала і некалькім настаўніцам гісторыі ды беларускай мовы й літаратуры. Баюсябыць жорсткім, але думаю, што гэтых кабетаўіхнія дысцыпліны цікавілі ня больш за праблемыкансэрваваньня гуркоў.

Паступіўшы на гістарычны факультэт БДУ, я іне падазраваў пра існаваньне Уладзімера Караткевіча.