У школьныя гады мы ніводнага разу не прайшліз экскурсіяй па старадаўніх вуліцах роднага Полацку, не спыніліся з настаўніцай гісторыі каляСафійкі. Я разумею, што часы былі іншыя, і ўсё ж,і ўсё ж… Затое кожны год нас вазілі ў пушкінскаесяло Міхайлаўскае. Клясе ў восьмым я злавіў сабена думцы, што спакойна мог бы там уладкоўваццаэкскурсаводам.
Праўда, аднойчы на замену да нас прыйшоў новы «гісторык» . Было цікава ўжо тое, што гэта мужчына. Але найперш уразілі рэчы, якія ён гаварыў. На ўроку пра Вялікую францу c кую рэвалюцыю настаўнік раптам, далёка адхіліўшыся ад тэмы, згадаў дзяцінства ў блякадным Ленінградзе.
Мы пачулі пра канібалізм. Пра тое, што сям’я «гісторыка» ўратавалася ад галоднай сьмерці адно таму, што сваячка працавала ў абкаме партыі прыбіральшчыцай і прыносіла адтуль недаедзеныя лусьцікі з кілбасой або ікрой і надкусаныя ды выкінутыя ў сьметніцу пірожныя. Ці то сярод вучняў ужо былі стукачы, ці то нехта падзяліўся з бацькамі, але новага выкладчыка хутка звольнілі. Пазьней мы бачылі, як ён зарабляў на жыцьцё грузчыкам у суседняй краме і паціху сьпіваўся.
Для мяне дый для многіх іншых выпускнікоў2-й наваполацкай сярэдняй школы, дзе я вучыўсязь дзявятага клясу, улюбёным стаў настаўнік фізыкій астраноміі Яўген Міхайлавіч Крылоў. Акрамябліскучых урокаў ён яшчэ і кіраваў школьнымаркестрам народных інструмэнтаў. Паколькі ўсенайлепшыя інструмэнты былі разабраныя, мнедасталася балалайка.
Аніякіх музычных здольнасьцяў я ня меў, проста хацелася бавіць зь Яўгенам Міхайлавічам паболей часу. У выніку навучыўся даволі зграбна граць расейскую народную песьню «Светит месяц, светит ясный» . Праўда, на гарадзкім аглядзе мастацкай самадзейнасьці настаўнік на ўсякі выпадак даў мне і яшчэ некалькім такім «музыкам» балалайкі бяз струнаў.
Але галоўным нашым захапленьнем сталісязаняткі астраноміяй.
Крылоў здолеў зрабіць амаль немагчымае — пабудаваў школьную абсэрваторыю. У нас праходзіліначныя заняткі-дзяжурствы, куды можна былозапісацца на пару з сваёй дзяўчынай. Новыя сузор’іадкрыць нікому не пашчасьціла (хіба што сузор’ірадзімак на шыйках і плечуках пасіяў). Аднак тыяночы ніколі не забудуцца.
Мы яшчэ ня ведалі словаў Імануіла Канта прадзьве неспасьцігальныя рэчы — зорнае неба наднамі і маральны закон у нас саміх, але ўжо сапраўдыдакраналіся да вялікіх тайніцаў быцьця… Адны настаўнікі здолелі нечаму навучыць, другія дапамаглі зразумець, што ты — такі самы невук.
Дзякуй усім!
Заварылі прараба ў трубу
Мы з вамі вучыліся прыкладна ў адзін час. У нас з жонкаю найлепшыя ўспаміны той пары зьвязаныя з студэнцкімі будаўнічымі атрадамі. Пэўна, і вам даводзілася надзяваць іхнюю форму. Ці было гэта карысна для будучага пісьменьніка?
Віктар і Сьвятлана, былыя байцы будатрадаў
Сваім пытаньнем вы ўскалыхнулі цэлае мораўспамінаў…
У мяне няма аніякай настальгіі па савецкіх часах,але нікуды не падзенесься ад настальгіі па юнацтве.Калі параўнаць яго з кнігаю, то будатрадам у ёйбудзе прысьвечаны адзін з самых важных і цікавыхразьдзелаў. Яно й ня дзіўна.
Па-першае, паездкі на будоўлі дазвалялі студэнту, у якога стыпэндыя складала 30 рублёў, зарабіць за два летнія месяцы 1000, або, як тады казалі, «кавалак» , а калі пашанцуе, дык і два. Маючы іх у кішэні, ты пачуваўся абсалютна іначай. Можна было, ня лічачы апошніх рублёў, запрасіць дзяўчыну ў рэстаран. Паехаць на выходныя ў Вільню ці нават у Талін. Упэўнена зайсьці ў букіністычную кнігарню і набыць цэлы бастыён таўшчэзных зялёных тамоў «Усясьветнай гісторыі» , зь якімі пантова пад’ехаць да інтэрнату на таксоўцы…
Па-другое, будатрад даваў магчымасьць падарожнічаць. Вяртацца зь неацэннымі ўражаньнямі,якіх хапала да новага лета. З новымі сябрамі,з новым каханьнем ці расчараваньнем. Гэта былоня менш важна за грошы.
У сваёй біяграфіі я надзяваў будатрадаўскуюформу двойчы. Першы раз вясёлы і не зусім цьвярозы эшалён вёз нас у Казахстан, а пасьля трэцягакурсу была Сібір.
Будаўніцтва каналу ў казаскім стэпе засталося ў памяці пераважна экзотыкай. Двухмэтровыя асятры з успоратымі чэравамі, якіх браканьеры пакідалі на беразе Ўрал-ракі, забраўшы толькі ікру. Свойскія вярблюды і дзікія сайгакі, на якіх мясцовыя начальнікі палявалі з гелікоптэраў. Прыкольныя тушканчыкі, вядомыя з кнігі «Дванаццаць крэслаў» , дзе Элачка-людаедка насіла чугаёк з футрам мэксыканскага тушкана.
Мае гастранамічныя ўражаньні ўзбагаціліся ўтушаным з бульбаю сусьлікам, якога мы каштавалі на гасьцінах у тамтэйшага беларуса. Аднойчы ўвечары галодныя байцы (даведаўшыся пра галоўны інгрэдыент стравы пазьней) з смакам зьелі гуляш з сабачыны, прыгатаваны ў кулінарных традыцыях свайго народу кухарам-карэйцам.