У 1864-м іх дасьледаваў расейскі падарожнік,мастак і археоляг Дзьмітры Струкаў. Складзеныім плян полацкіх падземных хадоў захоўваеццаў бібліятэцы Віленскага ўнівэрсытэту.
У наступным годзе выдаваны ў Вільні гістарычна-літаратурны часопіс «Вестник Западной России» зьмясьціў нататкі беларускага гісторыка і археоляга Ксэнафонта Гаворскага, прысьвечаныя апісаньню старажытнага полацкага Барысаглебаўскага манастыра. «Паводле пашыранага ў горадзе паданьня, — піша Гаворскі, — пад паўночнай сьцяной царквы Сьв. Параскевы знаходзіліся дзьверы ў падземны ход, пракладзены пад Дзьвіной да Верхняга замку і царквы Сьвятога Спаса...» Далей апавядаецца, што манахі знайшлі гэты ход, але ня здолелі далёка прайсьці па ім, бо задыхаліся ад благога паветра.
У 1920-м, калі полацкае Задзьвіньне было акупаванае польскімі войскамі, падземнымі лябірынтамізацікавіўся раскватараваны ў горадзе асобы аддзел15-й бальшавіцкай арміі. Яго займала пытаньне,якім чынам палякі так хутка атрымлівалі церазьДзьвіну зьвесткі ад сваіх агентаў. З асабістаў і прадстаўнікоў гарадзкой камісіі аховы помнікаў старасьветчыныі мастацтва была створаная пошукаваягрупа, да якой прыкамандзіравалі ўзвод сапёраў.
Высновы дзейнасьці групы неадназначныя. З дакумэнтаў можна, у прыватнасьці, даведацца пра разгалінаваную сыстэму сутарэньняў пад будынкамі кадэцкага корпусу, якія раней належалі Ордэну езуітаў. А таксама пра загад дырэктара корпусу Вауліна: замураваць уваходы ў лёхі, каб спыніць бясконцыя падземныя экспэдыцыі кадэтаў, што і было зроблена на пачатку ХХ стагодзьдзя.
Аднак у 1927 годзе ў таямнічыя лябірынты трапляе разам з прыяцелем полацкі падлетак, а ў будучыні — мастак і літаратар Міхаіл Андрэеў. Вось фрагмэнт зь ягоных успамінаў: «Мы доўга блукалі, шукаючы ўваходу ў падзямельле... У адным месцы сустрэлі надпіс аб тым, што тут былі кадэты : прозьвішчы і дата — 1910. І тут!.. Гэта быў калідор з прыкметным нахілам у бок Дзьвіны. Сьцены і столь выкладзеныя чырвонаю цэглай. Падлога земляная, шчыльна ўтрамбаваная. Шырыня лёху — прыблізна 130—140 см, вышыня такая, што да столі можна дастаць рукой. На столі было мноства кажаноў. Мы прайшлі па лёху мэтраў 300—400.
Нарэшце дасягнулі таго месца, дзе столь была абрынутая і знаходзілася ў вадзе...» Праз чвэрць стагодзьдзя мы зь некалькімі сябрамі, узброіўшыся ліхтарыкам і — на выпадак, калі заблукаем — клубком нітак, прайшлі пад зямлёю блізу двухсот крокаў. Далей была вада, у якую плюхнулася некалькі спалоханых жабаў.
Яшчэ болей зьлякаліся дзьве нашы бясстрашныя паплечніцы, якім прымроілася, што наперадзе нас сустракае кампанія шкілетаў. Пад іхні дружны віскат — не шкілетаў, а дзяўчатак — мы з годнасьцюадступілі.
Застаецца дадаць, што і тая небясьпечная вандроўка, і росшукі М. Андрэева пачыналіся з сутарэньняў сабору Сьвятога Стэфана (перахрышчанага праваслаўнымі ў Мікалаеўскі), які ў 1964-м савецкія бязбожнікі зруйнавалі.
Археолягі сур’ёзна намерыліся зноў распачаць пошукі полацкіх лябірынтаў напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Я зьвёў іх з расейскім прадпрымальнікам беларускага паходжаньня Анатолем Сілівончыкам, дарэчы, адным з фундатараў стварэньня вобразу Крыжа сьвятой Еўфрасіньні Полацкай. Анатоль абяцаў прафінансаваць пракат і прывезьці ў Полацак адмысловую японскую тэхніку для вызначэньня падземных пустотаў. Але ў хуткім часе пакручасты жыцьцёвы шлях прывёў гэтую няўрымсьлівую бурапенную асобу на лаву падсудных. Адседка была нядоўгая, ды канкурэнтам і ворагам хапіла часу падкасіць Анатолеўбізнэс...
Хто сёньня адважыцца фундаваць пошукі лябірынтаў? Узнагародаю могуць стаць сэнсацыйныя адкрыцьці. Існуе, дарэчы, вэрсія, згодна зь якойу 1941 годзе на ўсход была вывезеная толькі копіянашае сьвятыні — крыжа, зробленага ЛазарамБогшам, арыгінал жа трэба шукаць у тых самыхсутарэньнях.
Спадзяюся, што полацкія лябірынты зноў і зноўсьняцца ня толькі мне...
Хто зь сьвечкай йшоў пагулкіх сутарэньнях?
Мы зь сябрам паступілі на гістфак Полацкага ўнівэрсытэту і марым ня толькі вывучаць ужо вядомае, але і стаць у нечым першаадкрывальнікамі. Як вы мяркуеце, ці магчымыя сёньня адкрыцьці, датычныя першых вякоў нашай гісторыі?
Алесь і Альгерд
Францускі фізык, матэматык і філёзаф Блэз Паскаль, той самы, які назваў чалавека «чарацінкаю, якая мысьліць» , меркаваў, што выпадковае адкрыцьцё можа зрабіць адно падрыхтаваны розум. Дадам ад сябе, што невыпадковае — і пагатоў. Такім чынам, лічыце, што першы крок вамі ўжо зроблены.
Ну, а што датычыць адкрыцьцяў, дык, з вашага дазволу, засяроджуся на мінулым майго, а, магчыма, і вашага роднага Полацку. Чалавек мусіцьімкнуцца ведаць што-небудзь пра ўсё і ўсё пра што-небудзь. Вось я і імкнуся — хоць і ўсьведамляю сваюнаіўнасьць — ведаць усё пра полацкую гісторыю.