Выбрать главу

ёсьць гарады прыдуманыя д’яблам

а хто цябе прыдумаў горад мой?

хто сьніў цябе такім якім ніколі

ты не прачнесься раніцай туманнай

каб у Дзьвіне памыць заспаны твар?

што сьнілася табе ў тваіх кашмарах

і ў прыцемным бурштынавым бяссоньні

і ў сьветлых снах што спавівае сум?

хто зь сьвечкай йшоў па гулкіх сутарэньнях

палохаючы вусьцішныя цені

ўладыкаў звар’яцелых і цароў?

хто летапіс твой скраў крывёй паліты

хто расьцягнуў тваю бібліятэку

зьвёз хто ў чужыну жыватворны крыж?

ты прышласьці званіў Сафійскім звонам

ты нашым сьніў сябе Ерусалімам

ды трэці Рым прызначыў іншы лёс

о як мне часам прагнецца ўваскрэснуць

у тагасьвеце у які ня веру

дзе містыка і тайніцы твае

са мной няхай давеку застануцца

у вандраваньнях па чыстцы і раі

а лепш усё ж па пекле: цікавей...

я не ўваскрэсну а вось ты — ўваскрэсьнеш!

Плошча вернецца

Ці згодныя вы з тым, што гістарычныя падзеі вяртаюцца бумэрангам?

Тацяна, доктар-кардыёляг

Згодны.

Гэта адбываецца, калі мэтафарычны бумэрангне дасягае мэты.

Так было з вызвольнымі паўстаньнямі 1794, 1831і 1863 гадоў.

Калі казаць пра сучасную гісторыю, то і нашаябеларуская Плошча будзе вяртацца, будзе паўтарацца, пакуль ня рухне цяперашні рэжым.

Булачка для Напалеона

Вашая кніга «Таямніцы полацкай гісторыі» выходзіла ўжо, калі не памыляюся, пяцьцю выданьнямі, але падзеі ў ёй нязьменна завяршаліся сто гадоў таму. Ці не прыйшоў час натхніцца ХХ стагодзьдзем ды напісаць працяг?

Іраклі, Віцебск

«Таямніцы» — неверагодна дарагая для мяне кніга. Гэта прызнаньне ў любові да гораду, дзе прыйшоў на сьвет і дзе, напэўна, некалі будзе жыць мая душа.

Я ня схільны пераацэньваць вартасьцяў кнігі і выдатна разумею, што ў прафэсійных гісторыкаў да яе можа быць безьліч прэтэнзіяў. Карыстаючыся момантам, хачу сказаць дзякуй аднаму зь іх, Уладзімеру Лобачу, які ў праграме «Пяцікніжжа Свабоды» нагадаў, што «Таямніцы» — не акадэмічная манаграфія, і таму папрокі ў бок аўтара выглядаюць гэтак сама несур’ёзна, як і абвяржэньне ісьціны, што «ад Полацку пачаўся сьвет» .

Вы ведаеце, з усяго выдадзенага мной найбольшую пошту атрымалі менавіта «Таямніцы» . Калі кніга зьявілася ўпершыню, мы яшчэ ня мелі раскошы карыстацца інтэрнэтам. Сотні тры водгукаў, што прыйшлі адусюль, дзе жывуць палачане альбо іхнія нашчадкі, мелі традыцыйную форму лістоў, а часам і цяжкіх бандэроляў. Я шчасьліва жартаваў, што мне не напісалі толькі пінгвіны з Антарктыды.

Тая пошта павялічыла наступныя выданьні кнігіна сотню новых старонак. Да прыкладу, захаваныя ўнукамі ўспаміны полацкага кадэта БарысаВержбаловіча дадалі мноства яскравых дэталяўполацкага жыцьця на пачатку мінулага стагодзьдзя. Чаго варты хаця б аповед пра апошняга сьведку напалеонаўскага паходу, амаль стогадовага дзядка на мянушку Напалеон (на іншае імя ён проста не адгукаўся), якому кадэты штораніцы па чарзе аддавалі свой сьняданак — катлету з трохкапеечнай францускай булкай.

У кнізе вы знойдзеце шмат «вылазак» у пазьнейшыя часы, але ейная храналягічная табліца сапраўды сканчваецца 1915 годам, калі ў Полацку зьявіўся першы аўтамабіль і адчынілася беларуская кнігарня, дзе загадчыцай была паэтка Канстанцыя Буйла (памятаеце: «Люблю наш край, старонку гэту...» ?).

Між тым у мяне сабралася некалькі прыскрынкаў новых матэрыялаў. Здаецца, іх хутка ўжо можнабудзе лічыць на пуды.

Мае будучыя героі ажываюць, бадзяюцца пакватэры, кудысьці (напэўна, у свае эпохі) зносяцькнігі з кабінэту...

Я ўсё часьцей п’ю гарбату з полацкім павятовым маршалкам Людвікам Беліковічам. Распытваю, як ён у 1834 годзе езьдзіў па Беларусі, зьбіраючы подпісы ( sic !) пад пратэстам супроць перасьледу вуніятаў. Сёньняшнім зьбіральнікам аўтографаў «за» , «супраць» , «у падтрымку» (стаўлюся да ўсіх зь вялікай сымпатыяй і звычайна падпісваюся), магчыма, будзе цікава ведаць, што на дваранскіх выбарах у Віцебску складзены Беліковічам пратэст падпісалі 172 шляхцічы. Нехта падумае, малавата, але ж радок зь імем і прозьвішчам мог каштаваць судовага працэсу і сэквэстрацыі маёнтку.

Мой іншы госьць, гэтым разам з XVI стагодзьдзя, — нефармальны, як сказалі б цяпер, лідэр полацкай шляхты Зьміцер Корсак — аддае перавагу напоям, мацнейшым за гарбату з малаком. Падазраю, што якраз ён у маю адсутнасьць сядае на вэлятрэнажор і накручвае не мае звычайныя 10 км, а многія дзясяткі міляў.

Энэргія ў пана Зьмітра біла цераз край. Змагаючыся за права полацкай шляхты самой выбірацьваяводу, а не пакорліва прымаць прызначанагавялікім князем і каралём, Корсак аднойчы сарваўваяводзкі соймік. А ў 1575 годзе на элекцыйнымСойме Рэчы Паспалітай адзіны з усіх паслоў Вялікага Княства Літоўскага выказаўся за абраньненашым манархам швэдзкага караля Юхана ІІІ...