Я магу зразумець, калі гэтым спрабуюць займацца беларусафобы, але што змушае падпяваць ім двух-трох аўтараў, якіх у згаданай фобіі не западозрыш. Далібог, часам здаецца, што маемсправу зь нейкім нацыянальным садамазахізмам.
Тут міжволі згадваецца іншы яго прыклад. Адзінкалега-літаратар з паталягічнай зацятасьцю паўтарае ў сваіх інтэрвію, што беларускія пісьменьнікі,маўляў, з жонкамі і каханкамі размаўляюць у ложкупа-расейску. Як быццам сам хаваўся ў шафе, альбостаяў пры ложку зь ліхтаром.
Але вернемся да Кастуся Каліноўскага. Карыстаючыся момантам, хачу нагадаць пра ня толькі прыкрую, але, я б сказаў, зьневажальную для нацыянальнай годнасьці памылку. Ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў мэмарыяльная пліта, усталяваная на тым месцы ў Вільні, дзе камандзір інсургентаў зрабіў апошні зямны крок, паведамляе, што Каліноўскі нарадзіўся ў 1836 годзе, робячы яго старэйшым на цэлыя два гады. Такія «дробязі» беларускую амбасаду, відавочна, не хвалююць. Трэба нарэшце сказаць сваё слова Таварыству беларускай культуры ў Літве.
Набліжэньне 150-годзьдзя нашага вызвольнагапаўстаньня востра вымагае і мэмарыялізацыі месцапахаваньня Каліноўскага на віленскай Замкавайгары.
Ну а на помніку нацыянальнаму герою Беларусі, які некалі абавязкова зьявіцца ў Менску, будзе напісана: «Кастусь Каліноўскі» .
Калі заўтра — канец сьвету
На пытаньне, што ён будзе рабіць, даведаўшыся, што заўтра — канец сьвету, Марцін Лютэр адказаў, што будзе садзіць яблыні. А што рабілі б вы?
Дзяўчынка ў падраных джынсах
Калі б аднекуль зь нябеснай канцылярыі мнепатэлефанавалі пра заўтрашні канец сьвету, я ўзяўбы квіт у Полацак. На радзіму маёй душы. Туды, дземае альфа і амэга.
Але, шчыра кажучы, наконт усеагульнага характару канца сьвету я маю вялікія сумневы.У кожнага з нас — ён свой. Гэта канец нашагаіснаваньня тут.
Нават калі ў нейкай іпастасі маё існаваньне і працягнецца, усё роўна той сьвет, у якім я цяпер адказваю на вашае пытаньне, скончыцца. Падазраю, штоя ўжо не змагу зрабіць сабе ўраньні кубак гарбатыз малаком, не змагу зьняць з паліцы ўлюбёнай кнігі,выпіць келіх чырвонага, абняць жанчыну, паехацьу Полацак...
Зь іншага боку, магчыма, там можна будзе імгненна перанесьціся куды заўгодна. Да прыкладу, у Новую Зэляндыю, куды даўно цягне. Ды гэты вандроўнік усё адно ўжо ня будзе мною... Рызыкуючы наклікаць на сябе яшчэ большы гнеў артадаксальных вернікаў-хрысьціянаў, разгледжу іншы варыянт. А менавіта веру ў перасяленьне душаў. Зрэшты, пра гэта лепей прачытаць у маім апавяданьні «Маша і мядзьведзі» . У тым, дзе белыя мядзьведзі зьелі ў зьвярынцы расейскую дзяўчынку, пакінуўшы ад яе адны ружовыя майточкі. (Між іншым, я вельмі шкадую Машу, і насамрэч твор гэты зусім не крыважэрны, а вельмі сур’ёзны і глыбокі.)
Дадам хіба што словы Ўмбэрта Эка: «Калі мая душа пераселіцца ў карову, і карова будзе ведаць, што яна — Умбэрта Эка, я згодны. Калі не, лёс той каровы мяне не цікавіць» .
Як вядома, наш асабісты канец сьвету залежыць і ад нас саміх. Пра гэта некалі афарыстычна выказаўся Сэнэка: «Дзьверы адчыненыя, можаш пайсьці» . Гісторыя і, у прыватнасьці, гісторыя літаратуры, ведае шмат тых, хто з розных прычынаў скарыстаўся ягонай парадаю. Грыгоры Чхарцішвілі, больш вядомы як Барыс Акунін, напісаў на гэтую тэму выдатнае дасьледаваньне «Пісьменьнік і самагубства» — на маю думку, найлепшую сваю кнігу.
Мне здаецца, думка пра самагубства павіннахоць раз прыйсьці да любога чалавека, які не вядзерасьліннага існаваньня. Сказаў бы нават больш: усёчалавецтва ў маім уяўленьні падзяляецца на тых,каго наведвала думка пра самагубства; тых, да кагояна яшчэ завітае; і тых, хто зь ёю так і не сустрэнецца. Апошнім я, дарэчы, ніколі не зайздросьціў.
Нявызнаныя шляхі Гасподнія, як і шляхі чалавечае думкі... Хачу выказаць бязьмежную ўдзячнасьаўтарцы пытаньня. Яна натхніла мяне на новыверш…
Кіты
на бераг выкідаюцца
кіты
чаго ім не хапае
грацыёзным
у іх стыхіі?
волі?
пекнаты?
запасу вастрыні
сталёвых лёзаў —
гнуткіх плаўнікоў
што зьведалі
і шторм і штыль
і сонца і прадоньне?
стаміліся
як Сальвадор Далі
у анфілядах
зыркага сутоньня?