Выбрать главу

Будуць, безумоўна, адгорнутыя і новыя, дагэтуль не вядомыя старонкі змаганьня тых, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына. Здаецца, рука гісторыкаў зь Беларусі яшчэ толькі кранулася адпаведных фондаў Польскага архіву вайсковага. Між тым дэфэнзіва ўважліва адсочвала ўсе пэрыпэтыі нашага імкненьня да незалежнасьці.

Веру, што 27 лістапада — дзень, калі ў 1920-м слуцкія паўстанцы ўпершыню атакавалі чырвона-армейскія часткі, — будзе называцца Днём герояў і ў афіцыйных беларускіх календарах. А другомупрэзыдэнту краіны раю выдаць указ, што гэтыдзень — ня проста сьвяточны, але і выхадны.

Куплю сабе выспу

Ходзяць чуткі, што кожнае лета вы таемна зьяжджаеце на нейкую выспу і там абдумваеце і пішаце новыя кнігі. Можа, прыадкрыеце таямніцу свайго творчага праекту?..

Таксама вандроўніца

Дарагая вандроўніца, вы стварылі амаль ідылічную карціну. Менавіта так мне і хацелася б бавіцьбольшую частку кожнага лета.

Рэчаіснасьць больш празаічная. Але ўжо колькігадоў я зь сябрамі сапраўды выпраўляюся на парулетніх дзён на якую-небудзь выспу. Магчыма, некалі дабярэмся і да выспаў далёкіх і экзатычных.Уначы нас будуць падпільноўваць тамтэйшыя канібалы , а тых, хто дажыве да раніцы, радасна абудзяць , шпурляючыся какосамі, мясцовыя макакі.

Пакуль жа «нашыя» выспы — родныя, беларускія. Але хачу вам сказаць, што ўражаньняў хапае і без заморскай экзотыкі.

Калі называць гэтыя сяброўскія вандроўкі «праектам» , дык, відаць, трэба нарэшце прыдумаць яму назоў. Няхай будзе, да прыкладу, «Архіпэляг» . Натуральна, што мы едзем не на першую-лепшую выспу. Усю зіму абмяркоўваем чарговых кандыдатак, разглядаем мапы, гартаем энцыкляпэдыю «Блакітны скарб Беларусі» . Потым адбываецца рэйтынгавае галасаваньне. «Архіпэляг» пачаўся з выспы на возеры Нешчарда. Таго самага, на беразе якога, у Мурагах, нарадзіўся Ян Баршчэўскі. Аўтар кнігі «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» . Сучасьнікі параўноўвалі яе з казкамі «Тысячы і адной ночы» .

«Дзядзька мой, досыць заможны шляхціч пан Завальня, — піша Баршчэўскі, — жыў у паўночным і дзікім баку Беларусі. Ягоная сядзіба стаяла ў чароўнай мясьціне. На поўнач паблізу жыльля — Нешчарда, велізарнае возера накшталт марской затокі...»

Скажу вам, што якраз у такіх мясьцінах, штоза два стагодзьдзі амаль не зьмяніліся, і нараджаюцца апавяданьні, якія не даюць заснуць начамі.Калі была мая чарга вартаваць наш вандроўнытабар, увесь час мроілася: вось зараз прыляціцьчарадзейкаБелая Сарока. Альбо выйдзе зь цемрычалавек з валасамі, што крычаць на галаве, ці самнекаранаваны кароль чарнакніжнікаў пан Твардоўскі...

Наступнага году выбралі Асьвейскае возера. Адзінае, дарэчы, месца ў Беларусі, дзе можна назіраць прыродную зьяву, вядомую як fata morgana.

Асьвейскі востраў у нашай краіне самы вялікі —пяць квадратных кілямэтраў.

Гэта цэлы сьвет — стромыя берагі, лес, лугавіны, яры, сажалка... Яблыні і грушы на месцы колішняй вёскі, якую ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя гвалтам перасялілі. (Кажуць, што іначай цяжка было ўсталяваць на высьпе савецкую ўладу.) Там жывуць зайцы, лісіцы, дзікі, ваўчыная сям’я, якая ўвечары нагадала нам, хто тут гаспадар. Пры вогнішчы пачалі згадвацца сюжэты з «Марсіянскіх хронікаў» Рэя Брэдбэры. А тут яшчэ і месяцавае зацьменьне...

Асьвея

поўнач на высьпе

поўня ў паўнюткім зацьменьні

таму й мабільная сувязь

зь Вялікай зямлёю маўчыць

Асьвея

агонь на строме

водбліз зьдзічэлага саду

нячутна выйдуць з-за яблынь

душы былых астраўлянаў...

Потым была выспа на вушацкіх Чарсьцьвятах. Таксама мясьцінка неверагодна прыгожая і ня менш загадкавая. Мясцовы рыбак Мікола распавёў нам, што на Купальле туды штогод заяўляюцца і скачуць вакол вогнішча «нейкія манашкі» . Разам зь імі прыяжджаюць музыкі, якія граюць на дудах так гучна, што ў вёсцы на беразе таксама можна патанчыць. Дык вось плыве Мікола ўначы на лодцы праверыць свой нераток, а тут выходзяць дзьве «манашкі» на бераг, скідаюць усё зь сябе і — да Міколы.

Кажа, ледзьве ўцёк. А я яшчэ б падумаў... Выспа, як і хутар, фармуе ў свайго жыхара непаўторнае сьветабачаньне, сьветаразуменьне й сьветаўяўленьне. Калі ў Беларусі прымуць закон аб прыватнай уласнасьці на зямлю, абавязкова куплю сабе маленькую выспу.