Знак СВБ на грудзях у яго
Кожны, каму не абыякавы лёс краіны, ведае пра Беларускі гуманітарны ліцэй, які, на вялікае шчасьце, уладам не ўдалося зьнішчыць. Даводзілася чуць, што ў 1920-я, у часы беларусізацыі, наш ліцэй меў свайго папярэдніка, прычым з такім самым назовам. Зірнуў у энцыкляпэдыі — нічога не знайшоў. Можа, мы маем справу зь мітам?
Бацька ліцэіста
Гэта ня міт, хоць вучэльні з такім назовамафіцыйна і не існавала. У гады беларусізацыі Беларускім ліцэем часта называлі Менскі беларускіпэдагагічны тэхнікум.
Там сапраўды панаваў дух… Не, не беларусізацыі, у якой почасту прысутнічала значная доляказёншчыны. У сьценах тагачаснага Беларускагаліцэю жыў дух сапраўднага нацыянальнагаАдраджэньня.
У тэхнікуме выкладалі Якуб Колас і ягоны дзядзька-акадэмік Язэп Лёсік, палітык, пісьменьнік і самы знакаміты ў рэспубліцы мовазнаўца. Навучэнцам чыталі свае курсы вядомы літаратуразнаўца прафэсар Міхайла Піятуховіч; географ, першы рэдактар часопісу «Наш край» Мікола Азбукін; музыказнаўца і перакладчык Юльлян Дрэйзін, што з арыгіналу пераўвасабляў па-беларуску «Вакханак» Эўрыпіда і «Антыгону» Сафокла…
Крый божа, каб, зьвяртаючыся да выкладчыкаў, нехта сказаў «таварыш» . Колас, Азбукін, Піятуховіч дый іншыя былі «дзядзькамі» . Пра «дзядзьку Лёсіка» апавядалі, як на лекцыі ў БДУ той адшыў камсамолку, што спрабавала выкрываць вучонага і аднаго з «бацькоў» БНР у нацыяналістычных памылках. Маўляў, не надае ўвагі падабенству беларускай мовы зь «великим и могучим русским языком» . Мэтар адказаў, што студэнты Беларускага ўнівэрсытэту мусяць вывучаць не падабенствы, а саму родную мову. І дадаў: «Бо жывем мы ў Беларусі, а не на нейкім Марсе» .
Такія выкладчыкі мелі ўдзячных і годных вучняў. Пра Белпэдтэхнікум казалі як пра гадавальнік талентаў для будучыні айчыннага прыгожага пісьменства. Спрачацца не выпадала, бо ў аўдыторыях то канспэкты, а то і новыя творы пісалі Лукаш Калюга, Паўлюк Трус, Антон Адамовіч, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Алесь Якімовіч, Валеры Маракоў, Сяргей Дарожны, Рыгор Крушына… Яны заглядаліся на юных літаратарак Натальлю Вішнеўскую і Зінаіду Бандарыну. Свае першыя вершы перад Коласам і Купалам, які таксама часта завітваў існавала студыя літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк» , віравалі дыспуты і канфэрэнцыі.
Шмат можна казаць пра безаглядную сьмеласьць тагачасных «ліцэістаў» ня толькі ў літаратурных экспэрымэнтах, пра жарты і выбрыкі, што ў тых умовах нагадвалі гульню з агнём. Тады існавала такая арганізацыя — Саюз ваяўнічых бязбожнікаў, або, скарочана, як было напісана на значку, СВБ. Нехта прыдумаў інакшую расшыфроўку — Саюз вызваленьня Беларусі. А значок дзеля «кансьпірацыі» трэба было насіць не на штрыфлі пінжака, а пад штрыфлем. Падобныя дурніцы маглі паслужыць службу і ўсёмагутнаму ОГПУ, хоць там хапала і сваіх «вынаходнікаў» . Менская атмасфэра набрыньвала трывогай і прадчуваньнем трагедыі. Былы «ліцэіст» Валеры Маракоў сказаў пра гэта так:
Шчасьлівы я, што тут жыву,
Й за гэты край вясной вялікай,
Быць можа, зьнімуць галаву,
Праколюць сэрца вострай пікай…
У хуткім часе колішнія навучэнцы ўжо займаліся расшыфроўваньнем бальшавіцкіх скаротаў у менш камфартабэльных умовах. Да прыкладу, у «амэрыканцы» — камэры менскай турмы НКВД, дзе група зусім юных «нацдэмаў» разгадала абрэвіятуру БССР як Будуем Самі Сваё Рабства. У крывавых жорнах сталінскага тэрору загінулі і «дзядзька Лёсік» , якога ў 1930-м узялі адным зь першых, і Мікола Азбукін, і Міхайла Піятуховіч… Той самы лёс быў накаваны і многім іхнім вучням.
У дваццаць восем гадоў расстралялі Маракова і Калюгу. У трыццаць чатыры загінуў за гулагаўскім дротам, будуючы Камсамольск-на-Амуры, Сяргей Дарожны. Пра лёс прыгажуні Натальлі Вішнеўскай можна напісаць авантурны раман. Уволю пакаштавалі турэмных і лягерных паек гадаванцы таго Беларускага ліцэю Антон Адамовіч, Рыгор Крушына і Ўладзімер Дудзіцкі, якія пасьля Другой усясьветнай вайны апынуліся на Захадзе. Выдатны літаратуразнаўца Адамовіч рэдагаваў на эміграцыі газэту «Бацькаўшчына» , часопісы «Сакавік» і «Конадні» . Быў адным з стваральнікаў Мюнхэнскага інстытуту вывучэньня СССР і Беларускай службы Радыё Свабода. Разам зь ім на радыё працавалі і Дудзіцкі з Крушынам, якія ўжо на чужыне зьдзейсьніліся як паэты. Крушына, дарэчы, стаў першым беларускім літаратарам, прынятым у Міжнародны ПЭН-клюб.
Гісторыя мае ўласьцівасьць паўтарацца. Паміждвума беларускімі ліцэямі нескладана знайсьціаналёгіі. На шчасьце, яны будуць толькі пэўныя,але ня поўныя. Хтосьці з выхаванцаў Беларускага гуманітарнага ліцэю, магчыма, напіша дасьледаваньне, прысьвечанае Белпэдтэхнікуму, пра які сапраўды пакуль што няма ніводнага, нават караценькага, артыкулу ў айчынных энцыкляпэдыях. Дый чаго там толькіняма!