Выбрать главу

Зьменіцца ўлада — будзем выдаваць новыя энцыкляпэдыі.

За высокімі гарамі, заглыбокімі марамі

Якім вам бачыцца месца сучаснай беларускай літаратуры на радзіме і ў сьвеце?

Віктар Кіслы

Адважваюся сьцьвярджаць, што наша літаратура сёньня — адна з найцікавейшых у Эўропе.Думка не зусім мая. Пра гэта ня раз пісалі ў рэдакцыйных прадмовах замежныя выданьні, якіяаддавалі свае старонкі пісьменьнікам зь Беларусі. Прычым, гаворка ішла пра цікавасьць ня толькі і ня столькі з прычыны сытуацыі, у якой беларуская літаратура ствараецца, а з прычыны сапраўды эўрапейскага роўню яе найлепшых праяваў.

Ды парадокс у тым, што Эўропа па-ранейшаму пра тое, аб чым мы гаворым, і не здагадваецца або ў сілу старых стэрэатыпаў і ведаць ня хоча. Адзін знаёмы бэрлінец неяк прызнаўся, што для бальшыні ягоных суайчыньнікаў (з улікам колішняй ГДР) эўрапейскі сьвет усё адно канчаецца за Одэрам.

Ужо ў XXI стагодзьдзі ў Польшчы выйшла анталёгія сучаснага беларускага апавяданьня. Кніга называецца «Беларусь — краіна, аточаная высокімі гарамі» . Такі твор у зборніку адсутнічае, мэтафарычна-іранічны назоў дало само выдавецтва. Калі Беларусь далёкая для палякаў, дык што ўжо казаць пра немцаў ці французаў! Ды мы з нашай літаратурай для іх — ня толькі за высокімі гарамі, а яшчэ й за глыбокімі марамі.

Але, можа, вінаватыя не адно забабоны й стэрэатыпы? Амаль ува ўсіх дэмакратычных краінах кантынэнту існуюць структуры, якія займаюцца «прасоўваньнем» нацыянальных культураў і літаратур. Інстытут Гётэ, Славацкі, Швэдзкі, Польскі інстытуты... Два апошнія, да прыкладу, разам з амбасадамі сваіх краінаў нядаўна правялі ў Менску бліскучыя прэзэнтацыі беларускіх перакладаў раманаў ці не найбольш чытанага ў сёньняшняй Швэцыі празаіка Мікаэля Ніемі «Папулярная музыка зь Вітулы» і знакамітай полькі Вольгі Такарчук «Правек ды іншыя часы» .

Камусьці, магчыма, мроіцца, што нешта кшталтуБеларускага інстытуту створанае за гады незалежнасьці і ў нас. На пачатку 1990-х спадзяваньні нагэта даваў Навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны, які ачольваў Адам Мальдзіс. Аднакзьмянілася ўлада, і пасьля некалькіх рэарганізацыяў цэнтар ціха кануў у Лету.

А, можа, функцыі будучага Беларускага інстытуту, пакуль ён народзіцца, бяруць на сябе амбасады? Знаходзяць час і сродкі знаёміць краіны сваёйдысьлякацыі з роднай літаратурай, запрашаюцьпісьменьнікаў, ладзяць сэмінары перакладчыкаў?..

Калі такая дзейнасьць і мае месца, яна адбываецца ў глухім падпольлі, зь якога аніякіх сыгналаў не далятае. Затое вядома шмат прыкладаў, калі прадстаўнікі дыпляматычных установаў РБ альбо, на ўсялякі выпадак, на выступы нашых літаратараў за мяжой проста не зьяўляюцца, альбо прыходзяць, каб, сьціпла зьліўшыся з публікай сядзець у кутку з умкнутым дыктафонам ці разгорнутым нататнікам.

Другі, яшчэ больш сумны парадокс палягае ў тым, што сучасная беларуская літаратура ў выніку «культурнай палітыкі» цяперашняй улады ўсё больш ператвараецца ў terra incognita для саміх беларусаў. Дзяржаўныя тэлеканалы дзесяць гадоў у лепшым разе маўчалі пра нобэлеўскага намінанта Васіля Быкава. Пасьля кастрыраваных сюжэтаў пра яго ўсенароднае пахаваньне маўчаньне працягваецца. Можа, яно прывядзе да ўрачыстага вылучэньня на Нобэля генэрала Чаргінца?

А калі вы апошні раз бачылі на экранах народных паэтаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча? Аднойчы мы з Уладзімерам Някляевым хадзілі на прыём да старшыні Менскага гарсавету з патрабаваньнем надаць адной з сталічных вуліц імя Васіля Быкава. У прыёмны час пасьля пэўнай чыноўніцкай мітусьні заместа старшыні нас сустрэлі два падцягнутыя й накачаныя нібыта старшынёвы памочнікі. Яны адразу прапанавалі напісаць абгрунтаваньне прапановы (за якую, нагадаю, былосабрана 100 тысяч подпісаў). Што ім пісаць?

А, вяртаючыся да месца беларускага прыгожага пісьменства ў сьвеце, скажу, што ў Польшчы нядаўна выйшаў раман Наталкі Бабінай «Рыбін горад» , у Нямеччыне — «Сарока на шыбеніцы» Альгерда Бахарэвіча, у Швэцыі — «Плошча» Барыса Пятровіча і «Горад Сонца» Артура Клінава... І першую міжнародную Гданьскую паэтычную прэмію «Эўрапейскі паэт свабоды» атрымалі мы.

Прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч мяркуе, што нобэлеўскага ляўрэата мы атрымаем ужо пры нашым жыцьці. А я прадказваю, што ў гэтым стагодзьдзі ляўрэатаў будзе некалькі.