А тады Шэрман даў мне ксэракопію ліста. Раз-пораз перачытваючы яе, я заўсёды адчуваў пэўнуюняёмкасьць. Аднак думаў, што аўтары геніяльныхраманаў не абавязаныя пісаць геніяльныхлістоў.
Няхай сабе і апошніх. Скарыстаўшыся з таго, што «Разьвітальны ліст» гуляе ў інтэрнэце, перачытаў яго нанова. Аўтар часам кранае, уздымаецца да філязофіі й паэзіі, але ўсё забівае велягурыстасьць, якая бясконца парушае мяжу з банальнасьцю.
«Я зразумеў, што чалавек мае права глядзець на іншага звысоку толькі тады, калі дапамагае яму падняцца…»
Ну што тут сказаць?.. Амаль афарыстычна.
«Я не пражыў бы ніводнага дня, не сказаўшылюдзям, якіх я люблю, што я іх люблю…»
Мне здаецца, што ад бясконцага паўтарэньня такія словы, як «люблю» , страшэнна дэвальвуюцца.
«Я паліў бы сьлязьмі ружы, каб адчуць боль іхніх шыпоў і пунсовы пацалунак іхніх пялёсткаў…»
Пакіну без камэнтароў.
Але ж, сябры мае, можа, ня ўсім вядома, што Маркес абвергнуў сваё аўтарства «разьвітаньня» і нават назваў яго «банальнай пошласьцю» . Ужо даўно тэкст прыпісваецца іншым літаратарам, сярод якіх, да прыкладу, Паўлу Каэлью.
Да Каэлью сапраўды падобна, хоць Карлас Шэрман, памятаецца, быў да скону дзён упэўнены, штогэта не містыфікацыя.
Наш мэтар перакладу казаў, што Бог спачатку,маўляў, недагледзеў, а потым выправіўся, даўшыМаркесу час на новыя шэдэўры. Я далёкі ад якіх-колечы катэгарычных высноваў і недарэчных параўнаньняў, ды, мабыць, усё ж лепей, калі літаратары пакідаюць не разьвітальныя лісты, а — ведаючы пра блізкі сыход — разьвітальныя кнігі. Як зрабіў наш Яўген Будзінас.Ня кожнаму дадзена ведаць, колькі яму засталося.
Баюся банальнасьцяў, а таму — апынуўшыся ў сытуацыі, калі ведаеш, — напісаў бы не разьвітальны зварот да многіх, а некалькі лістоў да блізкіх людзей. Прычым не карыстаўся б электроннай поштай.
Прыкладам для мяне назаўсёды застанецца мастацтвазнаўца й мастак Міхась Раманюк, які, пачуўшы, што яму засталося некалькі тыдняў, а можа, і дзён, сядзеў на паштамце й падпісваў апошнія лісты.
Вядома, хочацца, каб дарагія мне людзі атрымалі такія лісты яшчэ ня хутка.
Ці будзе ў кіраўніка Беларусі жаночае імя?
Як вядома, вы ня толькі пішаце кніжкі, але і займаецеся гістарычнай мітатворчасьцю. Цяпер вас зноў заносіць — культывуеце міт, нібыта ў нашай гісторыі нейкую асаблівую ролю адыгралі жанчыны. Ды ўсюды роля ў іх была, канечне, надзвычай важная, але прыкладна аднолькавая: нараджаць дзяцей, захоўваць сямейнае гняздо. А выключэньні бывалі ўва ўсіх народаў. У нас — Еўфрасіньня Полацкая, у французаў — Жанна д’Арк. (Я, зразумела, ня ўлічваю ХХ стагодзьдзя з эмансыпацыяй і фэмінізацыяй ды наш час з цэлай плеядай жанчын-прэзыдэнтак.) Дык навошта вам гэтыя міты?
Л. Борскі
Буду стаяць на сваім. Гістарычныя заслугі нашыхжанчын, скажам так, большыя засярэднеэўрапейскія.
Хіба міт — тое, што Рагнеда выратавала княскуюдынастыю Рагвалодавічаў, якая потым больш за двавякі адстойвала незалежнасьць Полацку ад Кіева,раднілася зь бізантыйскімі імпэратарамі ды дацкімікаралямі? Хто ведае, ці была б сёньня Беларусьна палітычнай мапе сьвету, каб у тую, захавануюлетапісамі ноч Рагнеда не ўзяла б у рукі меч, кабадпомсьціць князю Ўладзіміру за спалены родныгорад і выразаную сям’ю?
Калі вы згадалі Еўфрасіньню, паспрабуйце назваць у эўрапейскай гісторыі ХІІ стагодзьдзя іншых асьветніц такога ж маштабу.
Законы Вялікага Княства Літоўскага стаялі на варце маёмасных і спадчынных правоў жанчын, што таксама абумовіла іхнюю вагу ў тагачасным грамадзтве, якую нават немагчыма параўноўваць з становішчам прыдушаных «Дамастроем» жыхарак Масковіі.
Нашыя жанчыны і Радзіму бараніць умелі. Як,скажам, Настасься Слуцкая, хоць гэтая асобасапраўдыдаволі міталягізаваная (праўда, абсалютнабез майго ўдзелу). Альбо як адна з кіраўнікоў (ці, лепей сказаць, кіраўніц?) вызвольнага паўстаньня 1831году Эмілія Плятэр, што стварыла аддзел з трохсотстралкоў, шасьцідзесяці коньнікаў і некалькіх сотняўкасінераў і, пераапрануўшыся ў мужчынскаеадзеньне, павяла іх на Дынабург-Дзьвінск. Эміліюназывалі нашай ліцьвінскай Жаннаю д’Арк, а на яесьмерць адгукнуліся дзясяткі эўрапейскіх паэтаў адАнгельшчыны да Італіі.
Нашы жанчыны засноўвалі тэатры, як УршуляФранцішка Радзівіл.
Стваралі першыя мануфактуры, як іншая прадстаўніца гэтай фаміліі Ганна Кацярына.
Былі ў ліку першых літаратурных клясыкаў, стваральнікаў першых палітычных партыяў, арганізатараў першага нацыянальнага зьезду, міністраўпершага незалежніцкага ўраду, як Цётка й ПалутаБадунова.