Станавіліся для ўсёй краіны бясспрэчнымі маральнымі аўтарытэтамі, як Ларыса Геніюш і НінаМацяш.
Давалі й даюць узор служэньня Беларусі на эміграцыі, як незабыўная Зора Кіпель, як Ала Орса-Рамана, як старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла… Урэшце, чаму так сталася? Можа, нашым мужчынам цягам стагодзьдзяў хранічна не хапала нейкіх якасьцяў, і, усьведамляючы гэта, яны давалі сваім «палавінам» большую прастору для разгарненьня?
А мо рэч у тым, што беларускія жанчыны — самыяпрыгожыя? Едзеш, бывае, у мэтро на эскалятары,глядзіш на сустрэчны і думаеш: няўжо недзе побачскончыўся конкурс прыгажосьці?
Мой добры знаёмы і калега, пісьменьнік з Таронта Кастусь Акула, які пабачыў шмат краінаўі жанчын, калісьці сказаў мне, што ў Эўропе нашы— дакладна на першым месцы, а ў сьвеце — надругім, пасьля філіпінак. Ня ведаю, ня быў. Можаце і наступныя словы лічыць мітатворчасьцю. Але я ўсё адно мару пра час, калі ў прэзыдэнта Беларусі будзе жаночае імя.
Кандыдаткі падрастаюць…
Воля, Венера, Вяргіня...
Да вас зьвяртаецца маладая беларуская сям’я. Хутка ў нас народзіцца дзяўчынка, і мы пачалі ўжо выбіраць ёй імя. Скажыце, калі ласка, якія вашы ўлюбёныя жаночыя імёны?
Сьвятлана й Ігар
Каб мне давялося выбіраць імёны для сваёй дачкі(імя было б падвойнае), я, напэўна, як каштоўныякаменьчыкі, перабіраў бы вось гэтыя:Адэля, Акуліна (згадайце, у якога геніяльнагапаэта так звалі маму?), Ала, Алаіза (мо стане літаратаркай — імя ж нярэдка прагназуе лёс), Алена,Алеся, Аліна, Альбіна, Альдона (так клікалі дачкувялікага князя Гедзіміна), Альжбэта, Аляксандра,Амелія, Анжэла, Антаніна, Анэля, Апалёнія, Апалінарыя, Арына, Аўгусьціна, Аўрэлія... Багдана, Багуміла, Багуслава, Бажэна, Барбара, Берагіня, Браніслава... Валерыя, Вальжына, Валянціна, Васіліна, Вера (гэта ж будзе і Верка, і Верачка, і Верунка, і Варуся, і Верця, а калі спатрэбіцца, дык і Верціхвостка...), Вераніка, Вікторыя, Віта, Віялета, Вольга, Воля, Венера, Вяргіня...
Габрыеля, Галіна, Ганна ( «Як яе клікалі? Аня... Ганулечка... Ганна...» — нясьціпла цытую ўласны верш), Гражына (ёй будуць прысьвячаць паэмы), Граніслава, Гэля...
Дабрадзея (легендарная дачка князя ЎсяславаБрачыславіча), Дабрыяна, Дамініка, Данута (самабудзе аўтаркаю паэмаў), Дарота...
Ева, Еўфрасіньня...
Зарына, Зора (Зора Кіпель была адной з самыхзнаных у сьвеце беларусістак), Зося, Зьвеніслава(стрыечная сястра нашай нябеснай заступніцыЕўфрасіньні)...
Івонка (магчыма, стане прэзыдэнтам), Ірэна...
Каміла (каб была талентамі падобная да дачкіДуніна-Марцінкевіча), Караліна, Кася (паслухайцеспачатку, які ў малой галасок), Кацярына, Кветка,Кірыяна (была такая князёўна ў дынастыі Рагвалодавічаў), Клава (можа, так назваў бы сваю дачушкуМаксім Багдановіч?), Ксенія, Купаліна...
Ларыса, Лёля, Лілея, Люба, Людвіка, Людміла,Люсія, Люцына, Люцыя...
Магдалена, Маргарыта (гэтае імя мела, міжіншым, спадарожніца жыцьця нашага Майстра —Скарыны), Мальва, Марта, Марцэля, Марыя (такзвалі маю маму, а яшчэ — Маня, Манечка, Манька,Марыйка, Маруся...), Мар’яна, Меліта, Міласлава,Міхаліна...
Надзея, Настасься, Натальля, Ніна…
Палута (калі ўжо нехта напіша пра Палуту Бадунову раман?), Паўліна...
Рагнеда, Рада, Радаслава, Раіна, Расьціслава,Ружана, Рута, Рыта, Рэгіна…
Сабіна, Саламея (вырасьце вандроўніцай дыавантурніцай, як Русецкая-Пільштынова), Сафія(гэтае імя мелі маці сьвятой Еўфрасіньні і полацкаякнязёўна, а потым дацкая каралева Сафія Валадараўна), Славаміра, Станіслава, Стафанія (ці любіцевы тэатар?), Сьвятаслава, Сьвятлана…
Тадзіяна, Талія, Тамара, Таміла (жыла кабета з такім чароўным імем у XVI стагодзьдзі ў Наваградзкім павеце), Тацяна...
Уладзіслава (магчыма, стане жонкаю народнага паэта), Уршуля (будзе пісаць п’есы, як аднайменьніца зь сям’і Радзівілаў), Усяслава...
Флярыяна, Францішка, Фрыда, Фэліцыя...
Хрысьціна...
Чарадзея (сустракаўся зь ёю ў старадаўніх дакумэнтах)…
Эвэліна, Эліна, Эмілія (праўда, ня хочацца, кабнашыя жанчыны зноў бралі ў рукі зброю, як ЭміліяПлятэр)...
Юлія, Юльляна, Юнэля, Юстына...
Яварына, Ядзьвіга, Яна, Яніна, Яраслава...
А таксама многія іншыя...
Атрымліваецца сапраўдная паэма. У кожнага— свая.
Яе запясьці
Вы можаце прачытаць свой самы новы верш пра каханьне?
Вальжына
анёлы!
дайце мне
яе
запясьці
Апошні палёт гімнасткі
Лічыцца, што ў сучасным каханьні прагматызму нязьмерна больш, чым рамантызму. Можа, знойдуцца ў вашым пісьменьніцкім «запасе» гісторыі, каб абвергнуць гэтую сумную выснову?