Калі ж казаць сур’ёзна, то найбольшае падабенстваз сучаснымі спаборніцтвамі мелі рыцарскіятурніры, якія зьбіралі ўдзельнікаў з розных эўрапейскіх краінаў.
Уявіце, што вы — удзельнік турніру. Зьявіцца наяго трэба было за чатыры дні да пачатку. Невядома,як тады адбываўся допінг-кантроль, але праводзіліяго, відаць, ужо на другі дзень, бо першы прысьвячаўся ўрачыстай вячэры і танцам. Назаўтра судзьдзіабмяркоўвалі кандыдатуры спаборнікаў. Дзеля гэтага на ўсеагульны агляд выстаўляліся іхнія баявыяшаломы й сьцягі. Пасьля гучнага абвяшчэньня імярыцара кожны з прысутных меў права сказацьсваё слова. Калі б пра вас даведаліся нешта благое,шалом скінулі б на зямлю, і заставалася толькі зпахіленай галавою ехаць дадому.
На трэці дзень рыцары ўрачыста прысягалі выконваць турнірныя правілы, якія для ўсёй Эўропыбылі прыкладна аднолькавыя. Тым часам уздоўжрысталішча ладзіліся трыбуны для гледачоў. Запаядынкамі, што адбываліся на гарадзкіх пляцах,можна было за плату назіраць з вокнаў блізкіх дамоў. Часам турнірныя гульні праходзілі і на закрытых арэнах — у вялікіх залях палацаў і замкаў. Непасрэдна перад спаборніцтвамі судзьдзі правяралі якасьць і даўжыню зброі, найперш дзідаў. Яны мусілі мець аднолькавыя парамэтры. Коні таксама падбіраліся аднаго росту, каб праціўнікі мелі роўныя ўмовы і перамога залежала толькі ад майстэрства. Спаборнікі выпрабоўвалі сілу і ваярскае ўмельства і камандамі, і, як цяпер кажуць, у індывідуальным заліку.
Самым доўгачаканым момантам, натуральна,было ўзнагароджаньне пераможцаў. Спачатку яныпроста забіралі сабе каня і зброю суперніка. Потымзьявіліся іншыя ўзнагароды — срэбны панцыр,меч з залатым эфэсам, залаты рыцарскі пас і такіясамыя астрогі-шпоры.
Прызы прысуджаліся і тым рыцарам, якія найдаўжэй пратрымаліся на рысталішчы і захавалінекранутымі аздобы на шаломах. Ушаноўвалі засамы трапны ўдар і самую вялікую колькасьцьскрышаных дзідаў праціўніка. Адмысловы прызчакаў рыцара, які прыехаў на спаборніцтвы з найбольш далёкай краіны.
Узнагароды ўручаліся на сьвяточнай застоліцы,дзе спаборніцтвы працягваліся ў выглядзе ўзаемных жартаў — часам бяскрыўдных, а, здаралася,і не.
Неяк на турніры ў Вене немцы ўзяліся пацяшацца над тым, што ў рыцараў зь Вялікага КнястваЛітоўскага і Польшчы горшае ўзбраеньне. Хтосьціз нашых запытаўся, чаму ж тады вы, маўляў, з выдатнай зброяй ды прайгралі бітву пад Грунвальдам.Слова за словам, і ў паветры запахла навальніцаю.Дзеля большай крыўды немцы прапанавалі апанэнтамкупіць за сто злотых свайго самага старога імаларослага каня. Ліцьвіны з палякамі, каб разрадзіцьатмасфэру, пагадзіліся.
Наступнага дня яны запрасілі крыўдзіцеляў на абед, паабяцаўшы пачаставаць сьвежай алянінаю. Пры канцы абеду нямецкім рыцарам прынесьлі на вялікім падносе галаву і ногі з капытамі ад іхняга каня. Зразумеўшы, якога «аленя» зьелі, немцы схапіліся за мячы, але пісаныя і няпісаныя правілы паводзінаў змусілі іх сесьці на месца і ўгамавацца.
Замежныя турнірныя кнігі мелі асобныя разьдзелы, прысьвечаныя Вялікаму Княству Літоўскаму. Там зьмяшчаліся гербы рыцараў-ліцьвінаў і кароткія аповеды пра іхнія перамогі.
У сваю чаргу ваяры з Францыі, Ангельшчыны, Італіі, Нямеччыны, Чэхіі, Вугоршчыны прыяжджалі на турніры ў нашую сталіцу Вільню. Асабліва часта рыцарскія гульні адбываліся ў нас у ХVІ стагодзьдзі за часамі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Колькасьць тагачасных заўзятараў можна суаднесьці зь сёньняшняй. Некалькі тысячаў гледачоў назіралі ў 1546 годзе ў Вільні за паядынкам, у якім сышліся ліцьвін Габрыель Тарла і прускі рыцар Лягендорф. Доўгае і зацятае адзінаборства выйграў, хоць і быў паранены, наш суайчыньнік.
Гісторыя маўчыць пра тое, ці ставіў вялікі князь перад сваімі рыцарамі задачу — што б там ні было — заваяваць пэўную колькасьць узнагародаў. А вось якім коштам яны здабываюцца, Жыгімонт Аўгуст ведаў, бо сам шмат разоў выходзіў у турнірным узбраеньні на рысталішча.
Дарэчы, усім аматарам гісторыі, а найперш — сябрам сучасных рыцарскіх клюбаў хачу параіць кніжку беларускага гісторыка Юрыя Бохана «Турнірныя традыцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім ў ХІ V —Х V І стагодзьдзях» .
На пытаньне, колькі налічвалася ў тыя часы такіх спартоўцаў, дакладна адказаць немагчыма. Але можна зыходзіць з таго, што ў Вялікім Княстве Літоўскім да шляхецкага стану належала да 15 % насельніцтва (у Масковіі, для параўнаньня — дваранства складала толькі 1 %). Уся шляхта лічыла сябе рыцарамі, і браць удзел у турнірах фармальна мог любы шляхціч. Вядома, маёмаснае становішча дазваляла гэта ня ўсім. Але кожны рыцар-ліцьвін і на турнірах, і наогул кіраваўся дэвізам «Славу — Айчыне, гонар — нікому!» . Па-мойму, даўні дэвіз пасуе і сучасным спартоўцам.