Выбрать главу

Віялета, 17 гадоў

Днямі перачытаў раман нобэлеўскага ляўрэата 2009 году Марыё Варгаса Льёсы «Прыгоды дрэннай дзеўчынёшкі» , які называюць «сагай пра каханьне ХХ стагодзьдзя» . Вось там, скажу вам, гэтых самых рамантызму з прагматызмам — мора бязьмежнае, прычым у самых складаных канфігурацыях. Бывае, цяжка ўцяміць, дзе адно, а дзе другое.

Але гісторыю каханьня льёсаўскага Рыкарда Самакурсьё ды ягонай «чылійкі» , як і іншыя прыклады з сучаснай сусьветнай літаратуры, маючы ахвоту, вы без праблемаў адшукаеце й самі. Калі мець на ўвазе мае ўласныя «доказы» , то некаторыя зь іх таксама можна знайсьці ўва ўжо надрукаваных тэкстах, пераказваць якія ня бачу сэнсу.

Хіба што зраблю адно выключэньне, бо тойаповед быў напісаны яшчэ за некалькі гадоў давашага, Віялета, нараджэньня. У інтэрнэце яготаксама няма.

У некалькіх словах гісторыя такая. У вагонерэстаране транссібірскага цягніка беларускі хлопецпазнаёміўся з такой самай маладой пасажыркай.

Строіў зь сябе неардынарную асобу, але знаёмства,па сутнасьці, так і не адбылося. Дзяўчына хацела,каб ён адгадаў ейнае імя, а ў яго не атрымалася. Ці, можа, яна хацела захаваць incognito. Але каля дзьвярэй купэ дазволіла сябе пацалаваць. Уначы нанейкай станцыі сышла. Ну, а ён падумаў: ат, такогацьвету па ўсяму сьвету… А затым штосьці ў душызамкнула…

І хлопец пачаў прыяжджаць улетку ў той гарадок, дзе яна выйшла зь цягніка. Спыняўся ў латыша-бакеншчыка, які застаўся пасьля высылкіў Сібіры. Жыў тыдзень і шукаў сваю дзяўчыну. Я спаткаўся зь ім, калі, пахаваўшы тату, даганяў наш сібірскі будатрад.

Закаханы (кажу гэта без усякай іроніі) ехаў да бакеншчыка ўжо чацьверты раз і разгаварыўся, убачыўшы ў мяне на століку беларускі часопіс. Памятаю яшчэ фразу — нэ нем галва (небяры да галавы). Так яго стары латыш супакойваў.Вось вам рамантычная гісторыя, працягу якойня ведаю. А цяпер будзе такая, для якой азначэньнепрыдумаць цяжка. Рамантычная? Прагматычная?Мэлядраматычная? Напэўна, страшная. У жыцьці ж бываюць ня толькі рамантызм ды прагматызм.

Выкладчыца ангельскай мовы Алена, у мінулым майстар спорту па гімнастыцы, мела аднапакаёўку на апошнім паверсе стандартнага дзевяціпавярховіка на менскай вуліцы Жудро. Жыла там адна. Праўдзівей, зь невідочным барабашкам, які — сам аднаго разу чуў — раз-пораз выразна пастукваў у вэнтыляцыйнай шахце, пасылаючы нейкія папярэджаньні з паралельнага сьвету.

Алена расла сіратой і не хавала ад знаёмых, штопакутуе ад адзіноты. А тады раптам уся засьвяцілася — як верасьнёвая бярэзінка ў ельніку. Ейныабраньнік Ільля, таксама ўнівэрсытэцкі выкладчык, быў старэйшы, гадоў пад сорак. Пару разоў ясустракаў іх у горадзе: ішлі, трымаючыся за рукі,і нікога вакол не заўважалі. Але аднойчы ідыліяпарушылася. Ён некалькі дзён не званіў, не адказваўна званкі, і Алена вырашыла, што тэлефон ужо незагаворыць ягоным голасам ніколі.

Калі Ільля затэлефанаваў, не адгукалася ўжо яна— зноў і зноў. Прыехаўшы, даведаўся, што колькідзён таму Алену пахавалі. Яна паднялася на дах,села на самы край і засьпявала — суседзі сьпяршападумалі, што пяе на гаўбцы. А потым разагналася,як некалі на гімнастычнай трэніроўцы, і паляцела…

Ільля запытаўся, што сьпявала. Высьветлілася, ягоную ўлюбёную песьню.

Трэцяй гісторыі расказваць ня буду. Паспрабуюзрабіць гэта пазьней, у апавяданьні. Абяцаю, штотвор будзе жыцьцесьцьвярджальны.Кахайце, Віялета! Самае сумнае — гэта не тады,калі вас не кахаюць, а калі нікога не кахаеце вы.

Прыемна выпіцьз прэзыдэнтам

Скажыце шчыра: вы сустракаліся з прэзыдэнтам? Калі так, то якія ўражаньні захаваліся пра гэтага чалавека? Пра што вы размаўлялі? Калі сядзелі за сталом, то што, выбачайце, пілі і елі?

Артур

Уявіце сабе, што з прэзыдэнтам я сустракаўся.І не аднойчы.

Але, калі вы маеце на ўвазе цяперашняга гаспадара дому № 38 па вуліцы К. Маркса, то зь ім неразмаўляў, ня піў і не закусваў. Хоць магчымасьцьсустрэчы была. Тады, калі да яго хадзілі сябрыРады на той час яшчэ адзінага Саюзу пісьменьнікаў. Я належаў да тых, хто ісьці адмовіўся, боанічога ад таго нелюбоўнага спатканьня не чакаў.Мы не памыліліся. Аднак цяпер шкадую, што нябыў сярод хадакоў. Варта было пайсьці, прынамсі,з прафэсійнайцікавасьці.

Пераключаючы тутэйшыя тэлеканалы, можна падумаць, што прэзыдэнт на сьвеце адзін, і што толькі яго, паводле новых правілаў беларускай мовы, трэба пісаць зь вялікай літары. На шчасьце, існуюць і іншыя прэзыдэнты, зь якімі можна сустрэцца, а то і выпіць. Калісьці, у сярэдзіне 1990-х, я быў дэлегатам кангрэсу Міжнароднага ПЭН-клюбу, які адбываўся ў Празе. У праграме значылася паездка на тэатральны фэстываль у Пльзэнь з удзелам прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавэла. Ён насамрэч прыехаў і ня проста «засьвяціўся» сярод дэлегатаў і зьнік, вярнуўшыся да больш важных дзяржаўных справаў.