Выбрать главу

Але хопіць афарызмаў. Падчас працы над кнігаю «Таямніцы полацкай гісторыі» мне спатрэбілася зьняць копію дакумэнту Х V ІІІ стагодзьдзя. Першы ксэракс зноў і зноў выдаваў з сваіх нетраў старонку зь вялізнай і непрагляднай чорнай плямаю пасярэдзіне. Тое самае прычынілася і з другім, трэцім, чацьвертым апаратамі. Пасьля дзясятае спробы я мусіў проста перапісаць старонку. Застаецца дадаць, што дакумэнт датычыўся судовага працэсу над кабетаю, абвінавачанай у вядзьмарстве.

Другі прыклад зьвязаны з аповесьцю «Сны імпэратара» , у якой дзея адбываецца ў 1812 годзе ў Беларусі і ў 1820-м на высьпе Сьвятой Алены. Там галоўны герой апынуўся, як вы памятаеце, пасьля паразы ў бітве пад Ватэрлёо.

Я зусім не зьбіраўся пісаць тую аповесьць. Алеаднойчы на полацкай вуліцы сустрэў незнаёмуюмаладую жанчыну. Сустрэў — гэта недакладна.Мы проста разьмінуліся ў дзённай плыні. Нават непасьпеў запомніць нічога з аблічча — толькі незвычайны вытанчаны пах парфумы. Але ягонага ледзьулоўнага павеву хапіла, каб за некалькі хвілінаўперада мною раскруцілася стужка сюжэту.

А потым пачалі адбывацца значна больш неверагодныя рэчы.

Трапляю ў госьці да новага знаёмага, падыходжуда кніжных шафаў. Рука раптам беспамылкова

здымае з паліцы рэдкую старую кнігу з усімівэрсіямі пра сьмерць Напалеона альбо пра ягоныяверагодныя ўцёкі з выгнаньня пры дапамозе двайніка — Франсўа Рабо. Яшчэ адно вельмі патрэбнаевыданьне атрымліваю па пошце на дзень нараджэньняад калегі, зь якім ані не дзяліўся плянамі.

Тэлефануе — зноў жа без усякіх просьбаў з майго боку — супрацоўніца Полацкага гістарычна-культурнага запаведніка, пытаецца, ці не спатрэбяцца мне для чаго-небудзь успаміны пра побыт Банапарта ў Віцебску. А мне акурат яны ў той моманті патрэбныя…

Урэшце ўся гэтая містыка нарадзіла вар’яцкуюдумку, што той струменьчык парфумы пакінула мнесама… Ну, гісторыкі зразумеюць, хто.

Трэці ланцужок загадкавых падзеяў датычыць маіх генэалягічных росшукаў. Пра гэта падрабязна расказана ў эсэ «Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазьбегнуць выгнаньня» . Апошні прыклад — з гісторыі стварэньня кнігі «Імёны Свабоды» . Сядзім з мастаком Генадзем Мацурам перад маніторам, гартаем будучыя старонкі з партрэтамі герояў. Гучыць неабдуманы, зьлёгку фрывольны камэнтар да адной выявы, і мы з жахам бачым, як набор ператвараецца ў россып кампутарных жучкоў і павучкоў…

Кожнаму, хто займаецца мінулым, нельга забываць, што ён дакранаецца да сфэраў таямнічых і непрадказальных. Бо гісторыя ня толькі вучыць (ці, наадварот, ня вучыць), ня толькі захапляе ці забаўляе. Яна сама забаўляецца, сама вывучае вас,выпрабоўвае, узнагароджвае, помсьціць…

А таму — будзьце гатовыя да самых розныхнеспадзяванак.

На мачанку з ІгнатамГрынявіцкім

З кім з герояў сваіх гістарычных твораў вы хацелі б сустрэцца і пра што найперш запыталіся б? А яшчэ цікава, які час і якія месцы абралі б для такіх сустрэчаў?

Галіна і Яўген

Вашае пытаньне падказвае ідэю цэлай кнігі. Зь яе героямі я сустракаўся б у нашым часе — каб яны ведалі, што іхнія дзеі не пайшлі намарна (альбо, калі гэта былі ворагі, — наадварот). Мае суразмоўцы ўбачылі б, што стаяць храмы й гарады, якія яны будавалі, існуе дзяржава, правобразы якой стваралі й баранілі…

У кнізе атрымалася б шмат разьдзелаў і мноствапытаньняў. Праблемаю заўсёды быў бы выбармесца сустрэчы. Здаецца, у Станіслава Лема ёсьцьапавяданьне, дзе ў сучаснасьць трапляе сярэднявечны манах. Ачуцца ад шоку і стаць здольным дадыялёгу з далёкімі нашчадкамі ён змог, толькі калітыя даўмеліся прывезьці госьця зь мінулага ў ягоныродны кляштар.

Таму з Усяславам Чарадзеем я спаткаўся б недзе ў сутарэньнях Сафійскага сабору (адрозна ад самога храму яны захавалі старажытнае аблічча). Мяне, зразумела, цікавіла б безьліч рэчаў, але перадусім папрасіў бы распавесьці пра тое, як полацкае войска выйграла бітву на Нямізе. Энцыкляпэдыі й падручнікі дагэтуль уводзяць нас у зман, паўтараючы ўсьлед за кіеўскім летапісцам, нібыта ў той сечы перамаглі дружыны князёў Яраславічаў. (Чаму ж у такім разе «пераможцы» ня рушылі далей, на Полацак, а адступілі на свае абшары? Аднак тады лічылася: хто застаўся «стаяць на касьцях» , значыць, на полі бітвы, — той і пераможца.)

Запытаўся б яшчэ і пра Ўсяслававу дачку. Як яеклікалі? Сапраўды яе выдалі замуж за бізантыйскага імпэратара Аляксея І Камніна, ці гэта толькілегенда, якой дасёньня трымаюцца некаторыяаўтары?

Дзе адбылося б рандэву з Еўфрасіньняй, здагадацца няцяжка. Іншая рэч — ці пагадзілася бігуменьня расказаць гісторыю свайго першагакаханьня, што, магчыма, і прывяло дванаццацігадовую Прадславу за манастырскія сьцены. Юны веккнязёўны не павінен залішне распальваць вашуюфантазію. Тады жыцьцё было больш кароткае дыімклівае: якраз у такую пару княжыя дочкі рабілісянявестамі, а ў трынаццаць гадоў ужо часта і нараджалідзіця.